Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая яленски 2 вариант там главы.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
52.21 Кб
Скачать

4. Пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы.

4.1 Мультымедыйны ўрок.

Адзін з законаў навучання патрабуе ўлічваць псіхічныя асаблівасці развіцця асобы дзіцяці. Такім чынам пераважная большасць сучасных дзяцей паводле вядучага каналу ўспрыняцця інфармацыі – візуалы, а гэта значыць, што выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання і нагляднасці дазваляе павысіць эфектыўнасць урока на 20% і 30 % адпаведна.

Выкарыстанне на ўроках мультымедыйных прэзентацый дазваляе не толькі рэалізоўваць “залатое правіла” дыдактыкі, але і дапамагае зрабіць урок у пэўнай меры інтэрактыўным. Граматна распрацаваны дадыктычны прадукт дазваляе правесці даследаванне ў межах урока. (6, с 21)

Сапраўды, дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютарнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна робіцца пры традыцыйным выкладанні. Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань у час самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа прыстасоўваць вывучаемы праграмны матэрыял да свайго ўласнага тэмпу працы, выбіраць пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дазваляе настаўніку з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыраваны падыход: вучні больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх унутраная матывацыя да пазнавання школьных прадметаў. Значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца крытычнае ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.

Перш чым уводзіць мультымедыйныя сродкі навучання ў навучальна-выхаваўчы працэс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры спачатку павінен выразна ўсвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на сучасным уроку: што ў выніку гэта дасць вучням, ды і самому педагогу.

У час праектавання мультымедыйнага ўрока рэкамендуецца ўлічваць і выконваць некаторыя санітарна-гігіенічныя правілы і патрабаванні. Для вучняў пятых-сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілінпрацы за камп’ютарам, для восьмых-дзявятых класаў – да двадцаці пяці, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці падлеткаў прапануем работу за камп’ютарам чаргаваць з работай за дадатковым сталом: спалучаць прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.

4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная адукацыйная прастора.

Настаўнік мае справу з людзьмі такога ўзросту, якія маюць моцную сувязь з матэрыяльным асяроддзем. Усе ведаюць, што дзеці моцна прывыкаюць да любімых цацак, адзення, колераў. Я думаю, што кожны з настаўнікаў можа прыгадаць выпадак, калі незапланаваны пераход класа ў іншы кабінет разбураў працоўны настрой калектыву, дзеці не маглі засяродзіцца, адчувалі сябе, як кажуць, не ў сваёй талерцы. Таму асаблівае значэнне ў выкладанні прадмета набывае вучэбны кабінет, тыя самыя мёртвыя сцены, якія павінны напоўніцца дзіцячым смехам і жыццём. Таму тыя настаўнікі, якія прытрымліваюцца прынцыпа, што вучэбны кабінет яго не датычыцца, што гэта толькі школьная маёмасць жорстка памыляюцца. У школе дзеці праводзяць не толькі значную частку свайго дня, але і жыцця наогул, таму класны пакой трывала ўсталёўваецца ў жыццёвай прасторы дзіцяці і падлетка.

Школьны кабінет дазваляе паспяхова скіраваць думкі вучня ў патрэбным накірунку. Асабліва гэта датычыцца кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Ва ўмовах рускамоўнага соцыуму толькі тут дзіця будзе чуць, бачыць, чытаць па-беларуску, на зрокавыя аналізатары будуць уздзейнічаць элементы ўласна нацыянальнага характару: сімволіка нацыянальнай культуры, асобы славутых дзеячоў, матэрыяльныя артэфакты (кнігі, прадметы рамёстваў, макеты і г.д.). Каштоўнасць гэтых, на першы погляд, нязначных рэчаў можна ацаніць асабліва востра, калі вам давядзецца праводзіць урок па беларускай літаратуры ў кабінеце хіміі ці фізікі сярод мензурак ці электрастатычных установак. Таму настаўнік, які сапраўды зацікаўлены ў максімальнай эфектыўнасці сваіх урокаў, зробіць усё магчымае, каб класны кабінет ператварыўся для яго вучняў у сапраўдную адукацыйную пратору. Тым больш, што на сённяшні дзень маецца вялікая колькасць рэкамендацый па гэтай праблеме.