Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка філфак 5 курс 2012.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
884.22 Кб
Скачать

Б) справаздача па сацыяметрыі

І. Апісанне даследавання.

1. Кароткая характарыстыка класа: колькасць дзяўчынак і хлопчыкаў; наяўнасць спецыялізацыі; Вашы першыя ўражанні ад міжасабовай атмасферы ў класе; іншая інфармацыя, якую Вы палічыце патрэбным пазначыць.

2. Пазначце, якое пытанне (якія пытанні) Вы выкарысталі.

3. Даслоўная інструкцыя, дадзеная Вамі вучням перад правядзеннем даследавання.

4. Сацыяматрыца класа паводле прапанаванага ўзору (гл. апісанне Сацыяметрыі).

5. Складзіце кругавую сацыяграму. Прыклад сацыяграмы прыведзены ніжэй. Кружкамі абазначце дзяўчынак, трохкутнікамі – хлопчыкаў. Як вы бачыце, на дыяграме абазначаны 4 канцэнтрычныя зоны. Цэнтральная (І) – змяшчае тых, хто трапіў у першую статусную катэгорыю, 2-ая (ІІ) – тых, хто трапіў у другую і г.д.

Прыклад Сацыяграмы:

--------> пазітыўны аднабаковы выбар, <-------> пазітыўны ўзаемны выбар, Заўвага. Непункцірнымі лініямі ў гэтым прыкладзе пазначаны негатыўныя выбары, якія Вы ў сваім даследаванні не вызначалі.

Пазначце працэнтныя долі вучняў, патрапіўшых у кожную са статусных катэгорый.

6. Разлічыце і адлюструйце ў справаздачы сацыяметрычныя індэксы.

ІІ. Абагульняльныя вывады

1. Дайце агульную характарыстыку ўзаемаадносін у класе на падставе Вашых назіранняў, а таксама вынікаў сацыяметрычнага даследавання. Паколькі Ваша сацыяметрычнае даследаванне хутчэй трэніровачнае (напрыклад, як было азначана вышэй, звычайна праводзіцца не адно, а шэраг паслядоўных апытанняў), надайце значную ўвагу вынікам назіранняў. Ці супадаюць Вашы назіранні з атрыманымі вынікамі сацыяметрыі?

2. Дайце характарыстыку тых, хто не мае ніводнага выбара (4-ая статусная катэгорыя). Апішыце цікавасці гэтых вучняў; асаблівасці іх узаемаадносін з іншымі вучнямі; з Вамі. Ці вядома вам аб іх сямейных праблемах? Ці праяўляюць яны незадавальненне сваім статусам у класе? Якім чынам? Ці прадпрымаюць яны самастойныя спробы пакінуць катэгорыю адрынутых; якія; наколькі паспяховыя? Пазначце прычыны, па якіх, на Вашу думку, гэтыя вучні не атрымалі выбараў. Калі прычыны ва ўласцівасцях характару, то апішыце гэтыя ўласцівасці. Абазначце, прынятыя Вамі або мяркуемыя меры па вывядзенні вучня з гэтай катэгорыі.

3. Ахарактарызуйце вучняў з першай статуснай катэгорыі. Апішыце рысы іх характару, мяркуемыя прычыны іх прыналежнасці да дадзенай катэгорыі. Апішыце асаблівасці іх узаемадзеяння з калектывам. Ці супадаюць фармальныя і нефармальныя лідэры?

4. Пазначце асаблівасці характару і ўзаемаадносін з калектывам вучняў, якія трапілі ў другую статусную катэгорыю.

5. Пазначце асаблівасці характару і ўзаемаадносін з калектывам вучняў, якія трапілі ў трэцюю статусную катэгорыю.

6. Апішыце ўздзеянні на структуру ўзаемаадносін ў класе, якія аказвалі Вы. У чым былі іх прычыны? Якія іх вынікі?

В) Правядзіце псіхалагічнае даследаванне пэўнага аспекту функцыянавання школьнага класа пры дапамозе як мінімум адной з прапанаваных ніжэй методык

УВАГА!

Перад правядзеннем даследавання паведамьце вучням, што даследаванне праводзіцца ананімна, падпісваць адказы не трэба.

Перад правядзеннем даследавання паведамьце вучням, што іх асабістыя адказы застануцца невядомымі для аднакласнікаў. Калі нельга пазбегнуць таго, што псіхолаг ці настаўнікі будуць мець доступ да адказаў, то перад даследаваннем папярэдзьце вучняў, што вы не будзеце паведамляць іх асабістыя адказы аднакласнікам, а таксама паведамьце, хто будзе мець доступ да адказаў.

Удзел у даследаванні павінен быць дабравольным. Не прымушайце вучня адказваць на пытанні ці здаваць свае адказы, калі ён гэтага не жадае.

1) “Изучение уровней учебного и межличностного взаимодействия между учащимися” з дапаможніка "Психологический компонент производственной практики...". – С. 80 – 81. Апісанне і бланк гэтай методыкі гл. таксама ў Дадатку 1.1.

2) “Социально-психологическая самоаттестация группы как коллектива” (СПСК) з падручніка “Психология… Кн. 3: Психодиагностика” Р. С. Немава (файл у фармаце pdf, старонка 389). Гэты ж матэрыял у фармаце Word гл. у Дадатку 1.2.

3) “Что важнее?” ("Психологический компонент производственной практики...". – С. 94 – 96).

4) “Сколько голов, столько умов?” ("Психологический компонент производственной практики...". – С. 96 – 99).

Вынікі адлюструйце ў справаздачы.

Запоўненыя вучнямі бланкі абавязкова дадайце да справаздачы!

Г) Азнаёмцеся з “Прыкладнай схемай псіхолага-педаганічнай характарыстыкі школьнага класа”, “Каратай-схемай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі групы школьнікаў”, методыкай “Узровень развіцця групы”, дадатковай інфармацыяй ("Психологический компонент производственной практики...". – С. 37 – 38; С. 82 – 88; С. 88 – 93; С. 129 – 132).

На падставе ўласных назіранняў, вынікаў сацыяметрыі і іншых методык складзіце характарыстыку класа з наступнымі пунктамі.

1. Вызначце ўзровень развіцця групы паводле методыкі “Узровень развіцця групы” ("Психологический компонент производственной практики...". – С. 88 – 93).

2. Апішыце мікрагрупы: падставы іх утварэння, узаемадзеянне паміж сабой.

3. Апішыце ўзровень развіцця класа як групы, узровень з’яднанасці класа. Апішыце фактары, якія аб’ядноўваюць і раз’ядноўваюць аднакласнікаў. Прывядзіце прыклады станоўчых ўзаемаадносін у класе: выпадкі ўзаемадапамогі, канструктыўнага вучэбнага ўзаемадзеяння. Прывядзіце прыклады негатыўных узаемаадносін. Зрабіце вывад аб тым, якія ўзаемаадносіны пераважаюць. Які эмацыянальны клімат у класе?

Апішыце канфлікты ў класе: частату, прычыны, змест, тактыкі выхаду з канфлікту. Ці маюцца больш рацыянальныя на Ваш погляд тактыкі вырашэння канфліктаў, чым тыя, якія рэальна выкарыстоўваюцца?

4. Апішыце дысцыпліну ў класе. Што робяць настаўнікі для дысцыплінавання? Якія падставы парушэнняў дысцыпліны? Што зрабілі б Вы (для даведкі гл. таксама "Психологический компонент производственной практики...". – С. 151 – 159)?

5. Апішыце выхаваўчы ўплыў класа на асобу вучняў: сферу праяўлення ўплыву (паводзінавая, пазнавальная і г.д.), характар уплыву калектыва (станоўчы, адмоўны), сродкі ўплыву. Прывядзіце прыклад фактаў уплыву класа на вучня (гл. схему ў "Психологический компонент производственной практики...". – С. 38).

6. Псіхолага-педагагічныя вывады: асноўныя вартасці і слабыя бакі класа. Якія псіхолага-педагагічныя ўздзеянні на клас Вы лічыце патрэбнымі і чаму?