Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка філфак 5 курс 2012.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
884.22 Кб
Скачать

Заданне па псіхалогіі

да педагагічнай практыкі

5 курс

Філалагічны факультэт

2012

Метадыст па псіхалогіі

Д. М. Тушынскі

Паважаныя студэнты 5-га курса, у межах практыкі Вам прапануецца

1) правесці псіхалагічнае даследаванне школьнага класа,

2) правесці псіхалагічны аналіз элементаў урока,

3) ажыццявіць псіхалагічны аналіз уласнай педагагічнай дзейнасці.

Мэта псіхалагічнай практыкі: паглыбіць і суаднесці з жыццём веды і ўменні па псіхалагічных дысцыплінах.

Задачы:

  1. развіць уменне псіхалагічнага аналізу ўзаемаадносін у школьным класе з дапамогай метаду сацыяметрыі, іншых метадаў.

  2. развіць уменне псіхалагічнага аналізу школьнага класа,

  3. развіць уменне псіхалагічнага назірання.

  4. развіць уменне крытычна асэнсоўваць працэс выкладання і выхавання, знаходзіць у ім рацыянальныя бакі і тыя аспекты, якія варта крытыкаваць і аптымізаваць.

  5. развіць уменне псіхалагічнага самааналізу.

Метады:

Метады: назіранне, сацыяметрыя, анкетаванне, тэставанне, размова з вучнямі і настаўнікамі.

Падрабязную інфармацыю па назіранні глядзіце ў Дадатку 2. У прынцыпе ж, можна вылучыць наступныя этапы назірання:

1. Вызначэнне мэты назірання (яна пазначана ў пэўным пункце задання).

2. Выбар аб’екта(ў) назірання. Аб’екты ўжо вядомыя: гэта ўзаемаадносіны паміж вучнямі, пэўныя аспекты дзейнасці настаўніка.

3. Вызначэнне індыкатараў, паказчыкаў пэўных псіхічных характэрыстык (у некаторых выпадках яны відавочны, у іншых – пазначаны для Вас. У трэціх – паспрабуйце вызначыць іх самастойна. У апошнім выпадку індыкатары неабходна апісаць у справаздачы).

4. Планаванне сітуацыі назірання, зыходзячы з таго, у якіх сітуацыях пэўная рыса (а дакладней, яе індыкатар) выяўляецца найбольш выразна. Выбар для Вас абмежаваны: урокі, пазакласныя зносіны ў школе.

5. Падбор віда назірання, які найлепш дазволіць сабраць інфармацыю. Яно будзе натуральным, перыядычным.

6. Вызначэнне працягласці назірання.

7. Выбар спосабаў рэгістрацыі вынікаў. Папярэдне прадумайце, як Вам зручней запісваць вынікі назіранняў у працэсе самога назірання.

8. Прагназаванне магчымых складанасцей і пошук шляхоў іх папярэджання. Да пачатку назірання прадумайце гэты аспект, атрымайце кансультацыю метадыста.

9. Правядзенне пробнага назірання, неабходнага для ўдакладнення вынікаў папярэдніх этапаў і ліквідацыі недапрацовак. Найлепш правесці паболей пробных назіранняў.

10. Правядзенне назірання.

11. Апрацоўка і інтэрпрэтацыя вынікаў. Вынікі назірання аналізуюцца ў адпаведнасці з прапанаваным планам.

Важныя заўвагі:

Па магчымасці назіраць за аб’ектам у разнастайных сітуацыях, сярод якіх абавязкова павінны быць сітуацыі тыповыя, характэрныя для дадзенага аб’екта.

Пры назіранні трэба па магчымасці фіксаваць не толькі самі індыкатары, але і асаблівасці сітуацыі, у якой яны праявіліся.

Назіральнік павінен быць аб’ектыўным.

Вынікі практыкі адлюстроўваюцца ў справаздачы. Рэкамендуецца афармляць справаздачу наступным чынам (у выпадку афармлення справаздачы на камп'ютэры):

Шрыфт – 14 пт. Times New Roman

Палі: Левае – 3 см., правае – 1 см., верхнія і ніжнія – 2 см.

Справаздачу можна аформіць і ад рукі.

Спасылкі (пры неабходнасці) на літаратуру і інтэрнет-крыніцы: напрыклад [2, 11 – 20; 4], што значыць: крыніца 2, старонкі з 11-ай па 20-ую; крыніца 14. Старонкі можна не ўказваць.

Тытульны аркуш афармляецца стандартна і ўключае назву навучальнай установы; назву працы: Педагагічная практыка па псіхалогіі; Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку, факультэт, групу; прозвішча і ініцыялы кіраўніка (Д. М. Тушынскі); год.

Для даведкі карыстайцеся дапаможнікам "Психологический компонент производственной практики для студентов непрофильных специальностей: учеб.-метод. пособие/ М. Ф. Бакунович, А. М. Гадилия, Е. Л. Головашко и др.; под общ. ред. канд. психол. наук, доц. М. Ф. Бакунович. – Минск: БГПУ, 2011. – 164 с.