Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси -2.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
08.06.2020
Размер:
498.18 Кб
Скачать

22. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

На фоне эканамiчнага развiцця еурапейскiх краiн у XYII-XYIII ст.Рэч Паспалiтая выглядала застылай у летаргiчным сне.Узровень канца XYI ст.застауся вышэйшай адзнакай гаспадарчай i ваеннай магутнасцi краiны.Каб рушыць паперад - патрэбны рэформы у грамадстве: палiтычныя,ваенныя,эканамiчныя.Неабходнасць была i у канцынтрацыi улады у руках манарха-дыктатара.Шляхта ж не жадала паступiцца сваiм усеуладзем,якое перарастала у разгул анархii.Вольны Сойм "дзякуючы" "лiберум вета" стау недзеяздольным.

Такое становiшча у Рэчы Паспалiтай старанна апекавалi суседзi:Прусiя, Аустрыя i Расiя.Iм было выгадна мець суседам слабую краiну. Але з 60-х гадоу XYIII ст. у Польшчы "РП" пачала праводзiцца iнтэнсiуная рэфармацыйная дзейнасць.Дзякуючы рэформан Тызенгауза на пауночным захадзе Беларусi з'явiлася значная колькасць мануфактур, скасоуваецца шэраг прывiлей шляхты,арганiзуецца i працуе "адукацыйная камiсiя". У 1764 г. было уведзена абмежаванне на

ужытак права "лiберум вета",але ужо гэтыя рэформы прывялi да незадаволенас цi з боку магнатау якiя iмкнулiся як i раней панаваць у краiне. Грамадства аказалася расколатым на варожыя групоукi,якiя шукалi падтрымкi у больш моцных суседзяу:Расii,Аустрыi,Прусii.З дапамогай апошнiх пачалi стварацца канфедэрацыi "узброенныея арганiзацыi": у 1767 г.у Слуцку i Тарунi ( Расiя i Прусiя).У адказ на гэта была створана канфедэрацыя у Бары ( Украiна 1768г)

Пачалiся межусобныя войны.Расiя для абароны праваслауных увяла 40 тыс.войска,якое i разбiла барскiх канфедэратау у 1771 годзе.Пасля гэтых падзей адбываецца у 1772 годзе першы падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшла Усходняя частка Беларусi з гарадамi Полацк, Вiцебск, Ворша, Магiлеу, Рагачоу, Гомель

Але нават гэта трагiчная падзея не астанавiла варагуючыя магнацкiя групоукi.Выратаваць Рэч Паспалiтую магла толькi цэнтралiзацыя.Такая спроба была зроблена 3 мая 1791 года, падчас прыняцця канстытуцыi Рэчы Паспалiтай - першай у Еуропе. Канстатуцыя 3 мая заклала асновы вываду Рэчы Паспалiтай з палiтычнагу крызiсу i ставiла яе на шлях буржуазнага развiцця. Але час рэфармавання быу упушчаны.Ды гэтыя мерапрыемствы выклiкалi незадаволенасць у Расii Аустрыi i Прусii.У сярэдзiне мая 1792 года Расiя накiравала у Польшчу 100 тыч. войска.Пад час баявых дзеянняу войскi Рэчы Паспалiтай панеслi паражэнне Опсай,Мiрам,Зельвай,Бярэсцем.Рэч Паспалiтая капiтулiравала, кан-

стытуцыя 1791 года была адменена.А у студзенi 1793 года Прусiя, Аустрыя i Расiя ажыццявiлi другi падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшлi землi Беларусi па лiнii Друя-Пiнск.Стала зразумела,што ад канчатковага падзелу Рэчы Паспалiтай можа выратаваць рашучае супрацiуленне аб'яднанага грамадства.

Паустанне 1794г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошнi шанс.Але атрады Касцюшкi не вытрымалi удары рускiх войск на чале з Суворавым.6 лiстапада 1794 года рускiя войскi занялi Варшаву.Паустанне было разгромлена,чакаць выратавання Рэчы Паспалiтай цяпер не было адкуль.

У кастрычнiку 1795 года Расiя,Прусiя, Аустрыя ажыццяуляюць трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.Па iм уся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi.Сяляне,гараджане спакойна успрынялi далучэнне да Расii.Новыя парадкi заусёды неслi у сябе надзею на лепшую будучыню, на мiрнае жыццё.