Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси -2.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
08.06.2020
Размер:
498.18 Кб
Скачать

29. Сталыпінская аграрная рэформа.

Мэты рэформы:

1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;

2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;

3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.

Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:

1. разбурэнне сялянскай абшчыны;

2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;

3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстан­ня.

Першапачатковым,зыходным этапам рэформы,неабходным для станаулення пры ватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яулялася разбурэнне сялянскай аб­шчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэа­лiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiру­нак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага зем­леуладання.Толькi у Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасялен­цы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi.На Беларусi быу створаны спецыяль­ны фонд для рускiх перасяленцау.На Беларусi,больш чым дзе,шпарка прапаган давалася у друку хутарская гаспадарка,стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем,пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi.У Вiленскай губернii да 1913 года было арганiзавана 387 пака­зальных гаспадарак,з зямельнай плошчай у 5,6 тыс. здесяцiн.З мэтай iнтэн­сiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.

Вынiкi рэформы:

За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.

За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чала­век,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоу ся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.

.К 1914 году колькасць па рабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.

Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы (17,2% ад усей плошчы пад бульбай у еурапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-се­раднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.

30. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый (канец XIX – пачатак XX ст.).

Канец 19 – пач. 20ст. - час стварэння і станаўлення паліт. партый.

У 2 пал 1890-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнац. зах. губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нац. прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП (лит. сац-дэмакр. партыя). У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакр. арганізацый у Вільні ўтварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нац. арг-цыя.

На аснове масавай сацыялістычнай агітацыі ў 2 пал 1890-х гг. назіраўся значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых, у Расіі ўзніклі буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арг-цыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднаўчага працэсу стаў створаны Леніным у 1895 г. пецярбургскі "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа".

1 - 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў. Хутка пасля 1 з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны.

На тэрыт. Б. ў пач. 20ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ. Яе кіраўнікамі былі Дзяржынскі і Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюц. паліт. барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання з РСДРП.

Эканамічны крызіс 1900-1903 і руска-японская в-на 1904 - 1905 садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей Рас. грамадства і росту рэвалюц. барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыяліст. і нац.-дэмакр. партый.

Летам 1903 г. у Бруселі адбыўся 2 з'езд РСДРП (Рас. сац-дэмакр раб парт). Ён прыняў праграму РСДРП. Бліжэйшай паліт. задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакр. Рэсп. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі адбыўся раскол. З гэтага часу рэвалюц. настроеных Рас-х сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі (лідэр Ленін), а прыхільнікаў рэфармісцк. накірунку - меншавікамі (лідэр Мартаў).

У 1902 прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэв-цыянераў (эсэраў). Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўлад. . Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі паліт тэрор. Лідэрам эсэраў быў Гершуні.

На рубяжы 19-20ст. з агульнадэмакратычнага руху вылучылася Бел. нац. плынь. У канцы 1902 - пач. 1903 з нац.-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Бел. рэвалюц. грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Луцкевічы, Цётка и др. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Пазней БРГ была перайменавана ў Бел. сацыяліст. грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

Такім чынам, у канцы 19 - пач. 20ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітя партыі.