Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси -2.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
08.06.2020
Размер:
498.18 Кб
Скачать

38. Утварэнне ссср. Узбуйненне тэрыторыі бсср у 20-я гг. Хх ст.

Утварэнне СССР з’явілася вынікам палітычнай, ваеннай, эканамічнай і культурнай інтэграцыі савецкіх рэспублік. Яны ўзніклі на тэрыторыі Расійскай імперыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. — гэта РСФСР (кастрычнік 1917 г.), Украінская ССР (снежань 1917 г.), Беларуская ССР (1 студзеня 1919 г.), Азербайджанская ССР (красавік 1920 г.), Армянская ССР (лістапад 1920 г.) і Грузінская ССР (люты 1921 г.). Тры апошнія ў сакавіку 1922 г. увайшлі ў Закаўказскую Федэрацыю (ЗСФСР).

На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на партыйных канферэнцыях, павятовых і валасных з’ездах Саветаў. IV Усебеларускі з’езд Саветаў (1—18 снежня 1922 г.) аднагалосна выказаўся за своечасовасць аб’яднання. Для ўдзелу ў Х Усерасійскім з’езде Саветаў, дзе меркавалася разгледзець пытанне ўтварэння СССР, Усебеларускі з’езд абраў прадстаўнічую дэлегацыю з 33 чалавек на чале з А. Чарвяковым. Аналагічныя рашэнні прынялі з’езды Саветаў УССР і ЗСФСР. 30 снежня 1922 г. І з’езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб’яднання рэспублік: раўнапраўе і дабраахвотнасць уваходжання іх у СССР, права свабоднага выхаду з Саюзу і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам.

У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў. У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 г. прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК УКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 г. на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК УКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.