Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў

Усе самастойныя часціны мовы падзяляцца на дзве групы ў залежнасці ад спосабу выражэння лексічнага значэння: на словы знамянальныя (неўказальныя) і займеннікавыя (указальныя). Знамянальныя словы звычайна маюць лексічнае значэнне, замацаванае за кожным словам; яны абазначаюць пэўныя прадметы, колькасці, з’явы, прыметы, акалічнасці, працэсы: дрэва, дзесяць, вясёлы, рухацца.

Займеннікавыя словы – гэта словы-ўказанні, яны не маюць пэўнага, стала замацаванага канкрэтнага лексічнага значэння.

Займеннік – часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Сам тэрмін “займеннік” гаворыць, што словы гэтага разраду (за выключэннем я і ты) ужываюцца ў мове як заменнікі слоў-назваў. Таму лексічнае значэнне таго ці іншага займенніка канкрэтызуецца, становіцца зразумелым толькі ў кантэксце: Узлескам праходзіць дарога. Маркотна і глуха на ёй.

Займеннікі складаюць лексічна абмежаваную групу слоў, аднак патрэба і магчымасці іх ужывання ў мове надзвычай вялікія. Гэта тлумачыцца тым, што кожны займеннік мае абагульнена-ўказальнае значэнне і не называе канкрэтных прадметаў, іх прымет або колькасці.

Усе займеннікавыя словы падзяляюцца на чатыры групы ў залежнасці ад таго, на прадмет, прымету, колькасць ці акалічнасць яны ўказваюць:

  • Займеннікавыя назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, мы, ты, вы, ён (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь і інш.;

  • Займеннікавыя прыметнікі (абагульнена-якасныя): мой, твой, свой, наш, ваш, які, усякі, кожны, такі, гэты і інш.;

  • Займеннікавыя лічэбнікі (абагульнена-колькасныя): колькі, столькі, некалькі, гэтулькі, колькі-небудзь і інш.;

  • Займеннікавыя прыслоўі: дзе, куды, адкуль, там, туды, калі, дакуль, дзесьці, дзе-небудзь і інш.

Марфалагічныя прыметы.

У граматычных адносінах займеннікі не вызначаюцца аднастайнасцю: некаторыя з іх (хто,што, колькі, столькі) не маюць катэгорый роду і ліку; родавых адрозненняў не маюць таксама займенніккі я, ты, мы, вы. Займеннік сябе не мае катэгорый роду і ліку, а таксама формы назоўнага склону.

Словаўтваральныя асаблівасці: займеннік – такая часціна мовы, якая не развіла сістэмы словаўтварэння. Сродкі ўтварэння займеннікаў зусім абмежаваныя, яны ўтвараюцца ад іншых займеннікаў пры дапамозе спецыфічных прыставак і постфіксаў: хто – нехта, ніхто, абы-хто, хто-небудзь, хтосьці і інш.

Сінтаксічныя асаблівасці: асноўная сінтаксічная роля займеннікаў – выступаць у сказе дзейнікам, азначэннем, дапаўненнем: Ты не спявай мне песні пра завеі. Праца нікога не ганьбіць. Відаць, дзеда Талаша займалі нейкія думкі. У ролі выказніка і акалічнасці займеннікі ўжываюцца радзей: Не пазнаеш і вясковых людзей – не, не тыя, не тыя яны. Гэты бераг быў наш спрадвеку, то нашым і застанецца. На адным баку дарогі ляжалі калгасныя палі. На іх расла збажына.

  • Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на дзевяць разрадаў:

-асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны;

-зваротны: сябе;

-прыналежныя: мой, твой, свой, наш, ваш, яго, яе, іх, ягоны, іхні;

-указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;

-азначальныя: сам, самы, увесь (уся, усё, усе), усякі, усялякі, кожны, іншы, інакшы, любы;

-пытальныя: хто?, што?, які?, каторы?, чый?, колькі?;

-адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;

-адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі;

-няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-што, абы-хто, абы-які, абы-чый, некалькі.

Сярод асабовых займеннікаў адрозніваюцца асабовыя (я, мы, ты, вы) і асабова-ўказальныя (ён, яна, яно, яны).

Характэрная асаблівасць асабовых займеннікаў я, ты – тое, што яны не могуць замяняць слоў-назваў, не маюць катэгорыі роду; на пол асобы паказвае форма выказніка, калі ён выражаны дзеясловам прошлага часу: я прыехаў, я прыехала. Займеннік я ўказвае на першую асобу – самога, хто гаворыць; ты – на другую асобу, да якой непасрэдна звяртаецца той, хто гаворыць: З маленства я люблю лясы. “Ты адзін?” – запытаўся асцярожна незнаёмы чалавек. Займеннік ты можа паказваць не на канкрэтную асобу, а на ўсякага чалавека наогул, можа набываць абагульнена-асабовае значэнне: Па дарозе ты з кашом у лес шыбуеш ціхачом (К-с).

Займеннік мы не абазначае многа я, а паказвае на групу асоб, у якую ўваходзіць і тая, што гаворыць; мы – гэта я і іншая асоба ці я і іншыя асобы: Мы збудавалі горад нанова.

Займеннік вы паказвае на дзве асобы або на групу асоб (без першай), да якіх звяртаюцца з мовай; вы не азначае многа ты: Паслухаць вас усе вы хваты! (К-с)

Займеннік вы можа ўжывацца замест займенніка ты пры звароце да адной асобы, у такім выпадку ён служыць сродкам выражэння ветлівасці, павагі да субяседніка: Чаму вы сумная бываеце такая?

Асабова-ўказальныя займеннікі паказваюць на трэцюю асобу – тую, якая не ўдзельнічае ў гутарцы, а пра якую гавораць; яны адрозніваюцца ад займеннікаў 1-й і 2-й асобы (я, ты) тым, што маюць формы ўсіх трох родаў і формы адзіночнага і множнага ліку: ён, яна, яно, яны.

Займеннікі 3-й асобы могуць ужывацца не толькі замест назоўнікаў ,якія абазначаюць асобу чалавека, але і замест назоўнікаў, што абазначаюць назвы жывёл, прадметаў.

Зваротны займеннік сябе не мае формы назоўнага склону, а таксама формаў роду і ліку; ён можа адносіцца да кожнай асобы – 1-й, 2-й, 3-й. У сказе выконвае ролю дапаўнення, зрэдку – акалічнасці месца.

Прыналежныя займеннікі суадносныя з асабовымі і паказваюць на прыналежнасць прадмета пэўнай асобе: мой, наш – 1-й, твой, ваш – 2-й, свой – усім тром асобам. Гэтыя займеннікі дапасуюцца да назоўніка, з якім зввязаны ў родзе, ліку, склоне; у сказе яны выступаюць азначэннем. Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываецца асабовы займеннік 3-й асобы ў родным склоне – яго, яе, іх, а таксамазайменнікі ягоны, іхні: яго пальцы, яе твар, іх крок. Займеннікі яго. Яе, іх нязменныя ,яны не дапасуюцца да паясняльнага слова ў родзе, ліку ,склоне, не змяняюцца па родах, у сказе з’яўляюцца недапасаваным азначэннем.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўніка, з якім звязаны, у родзе, ліку, склоне і з’яўляюцца ў сказе азначэннем. Займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый ліку і роду не маюць.

Займеннік гэты (гэта) паказвае на пэўны прадмет, які знаходзіцца зусім блізка, або наогул на вядомы прадмет: Аднойчы я быў у гэтым доме. Займеннік той паказвае на прадмет, які знаходзіцца крыху далей ці які ўжо быў названы: Але на тым беразе бязлесны луг.

Займеннікі такі, гэтакі паказваюць на якасць прадмета, якая мае ўдакладняльнае, выдзяляльнае значэнне: Тарасу спадабалася такая падзяка за пачастунак, і ён весела засмяяўся.

Азначальныя займеннікі сам (сама, само, самі) паказваюць на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі ці ўдзелу: Лабановіч сам адчыніў яму дзверы ў сваю кватэру.

Займеннік самы мае выдзяляльна-ўзмацняльнае значэнне, паказвае на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з’явы або праяўлення якасці ў прасторы ці часе: Пры самым акне стаяла шафа.

Займеннік увесь (уся, усё, усе) мае значэнне зборнасці, абагуленасці, паказвае на ахоп дзеяннем усяго прадмета: На дварэ зусім праяснілася, мароз узмацніўся, і вясёлыя зоркі ўсеялі ўсё неба.

Займеннікі усякі (усякая, усякае, усякія) і кожны (кожная, кожнае, кожныя) ужываюцца для выдзялення адзінкавых прадметаў з групы падобных ці розных прадметаў. Займеннік усякі сваім значэннем блізкі да слоў любы, розны, а займенніку кожны ў большай ступені ўласціва значэнне выдзяляльнасці: Усякі з нас летняму дожджычку рад. Яна разумела не толькі кожнае яго слова, але кожны рух, жэст.

Займеннік іншы (інакшы) паказвае на адрозненне прыметы, якасці: І роля яе ў гэтым баі была зусім іншая, чым яна жадала.

Пытальныя займеннікі выражаюць пытанне пра асобу ці прадмет (хто?, што?), пра якасць ці прыналежнасць прадмета (які?, чый?), пра месца прадмета сярод іншых прадметаў (каторы?), пра колькасць прадметаў (колькі?).

Адносныя займеннікі ўжываюцца для сувязі частак у складаназалежным сказе, дзе паказваюць адносіны даданай часткі да галоўнай: Яна ўважліва сачыла за тымі, хто працаваў.

Слова каторы як адносны займеннік ужываецца рэдка: Лес расступіўся, і глянула круглая палянка, па краях каторай цягнулася чорная стужка невысокага, радкаватага лесу (К-с).

Характэрнай асаблівасцю займеннікаў хто, што, колькі з’яўляецца тое, што яны не маюць граматычнага роду і ліку; займеннікам які, чый, каторы формы роду і ліку ўласцівы: які, якая, якое, якія і г.д.

Адмоўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе прыстаўкі ні-: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі. Яны абазначаюць адмаўленне, паказваюць на адсутнасць асобы або прадмета, прымета ці прыналежнасці і колькасці. Адмоўныя займеннікі ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах, у якіх ёсць часціца не пры дзеяслове-выказніку ці слова няма: Ніхто мне нічога не даваў.

Да няпэўных адносяцца займеннікі, якія няпэўна паказваюць на асобы, прадметы (нехта, нешта), на прыметы, прыналежнасць прадмета (нейкі, нечы); на асобу ці прадмет, выдзелены з групы іншых (некаторы), на колькасць (некалькі).

Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе часціц не, абы, якія становяцца прыстаўкамі: нехта, нешта, некаторы, некалькі, абы-хто, абы-чый і постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, дзесьці, якісь. Калі пры займенніку з часціцай абы ўжываецца прыназоўнік, ён ставіцца пасля часціцы: То гаварылі абы пра што, то маўчалі.

Да няпэўных адносяць таксама складаныя займеннікі, якія паказваюць на няпэўныя асобы: хто-ніхто, сёй-той, прадметы: што-нішто, прыметы: такі-сякі, сякі-такі.

Усе займеннікі скланяюцца.

Асабовыя займеннікі – характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з’яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я – мян-е, мн-е, ты –цяб-е, таб-е, мы – н-ас, н-ам.

Займеннік мы і вы ў родным склоне маюць канчатак –ас: нас, вас.

Зваротны займеннік сябе скланяецца, як займеннік ты. Ён не мае форму Назоўнага склону.

У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою – звычайна ў паэзіі. Ва ўскосных склонах асновай асабова-ўказальных займеннікаў з’яўляецца адзін гук й: ён, йаго, йаму

Прыналежныя займеннікі мой, твой, свій, іхні скланяюцца як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны – яек прыметнікі з асновай на цувёрды зычны.

Займеннікі мой (маё), твой (тваё), свой (сваё) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го, і –му (майго, майму…).

У творным і месным склонах займеннікі м.р. і н.р. маюць канчаткі –ім, -ым (маім, нашым…).

Канчаткі займеннікаў жаночага роду у родным, давальным, творным і месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам): маёй, нашай..

У р. скл. ж.р. займеннікі побач з сваёй асноўнай формай маёй, сваёй, тваёй, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, нашае, свае, вашае: з вашае ласкі, з твае хаты.

У тв. скл. Займеннікі ж.р. маюць варыянтныя канчаткі -ёй (-ёю), -ай (-аю), -яй (-яю): маёй – маёю.

Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, усялякі, кожны, іншы, любы скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Указальны займеннік той ва ўсіх формах адз. і мн. ліку мае аснову т- (т-ой, т-аго…).

Займеннікі ж.р. гэта, тая, такая маюць варыянтныя формы з канчаткамі –ае, -ое: тае, такое, гэтае.

У тв. скл. указальныя займеннікі ж.р. побач з нарматыўнымі канчаткамі –ой, -ай маюць варыянты –ою, -аю: той – тою, гэтай – гэтаю.

Існуюць адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў сам і самы. Займеннік самы (самая, самае) скланяецца як прыметнік з цвёрдай асновай. Націск захоўваецца на аснове: самы – самага, самаму, самым. Займеннік сам (сама, само) у множным ліку скланяецца , як прыметнік з мяккай асновай, а ў адзіночным – як прыметнік з цвёрдай асновай (акрамя тв. і м. скл канчатак -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка: самога, самому..

Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў мн. ліку: столькіх, гэтулькіх, столькім, гэтулькім

Займеннік хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў: хт-о – к-аго, к-аму, што – ч-аго, ч-аму.

Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і асдносныя, ад якіх яны ўтвораны.

Займеннік колькі скланяецца як прыметнік з мяккай асновай ў множным ліку, мае пастаянны націск на аснове: колькіх, колькім, колькімі.

14. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя формы і катэгорыі дзеяслова. Тыпы спражэння дзеяслова. Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў

Дзеяслоў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычныя катэгорыі асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеясловы могуць абазначаць фізічнае дзеянне: ехаць, даганяць; стан чалавека ці прыроды: весяліцца, марыць, падмарожвае, вечарэе; маўленне і думку: гаварыць, шаптаць, думаць.

Дзеяслоў мае складаную сістэму форм. Выдзяляюць наступныя формы: інфінітыў (неазначальная форма), асабовыя формы дзеяслова, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асабовыя формы — спрагальныя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, а ў прошлым часе — па родах.

Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе — неспрагальныя формы. Інфінітыў і дзеепрыслоўе — нязменныя формы дзеяслова: сядзець, берагчы, гаворачы, прыехаўшы. Дзеепрыметнік — зменная форма; ён, як і прыметнік, скланяецца і змяняецца па родах і ліках, мае, як і дзеяслоў, катэгорыі трывання, часу, стану: падпісаны сшытак, звялая кветка, засеянае поле.

Інфінітыў — нязменная форма дзеяслова, што абазначае дзеянне або стан, але не ўказвае на асобу, лік, час: О, дзядзька спосабаў меў многа даняць праціўніка малога! (К-с) Чытаць са сцэны вершы Янкі Купалы стала для мяне любімым заняткам. (Ал.)

Інфінітыў — пачатковая форма дзеяслова. У неазначальнай форме дзеясловы падаюцца ў філалагічных слоўніках.

Усе спрагальныя і неспрагальныя дзеяслоўныя формы ўтвараюцца ад дзвюх дзеяслоўных асноў: асновы інфінітыва і асновы цяперашняга (будучага простага) часу.

Аснова інфінітыва выдзяляецца шляхам аддзялення формаўтваральных суфіксаў -ць, -ці, -чы: здава-ць, плес-ці, бераг-чы.

Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца: формы прошлага часу абвеснага ладу, а таксама ўмоўнага ладу.

Пераходнасць і непераходнасць дзеясловаў заснавана на адносінах дзеяння да аб'екта.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што непасрэдна пераходзіць на аб'ект, і спалучаюцца з назоўнікамі вінавальнага склону без прыназоўнікаў (прамы аб'ект), якія выступаюць ў сказе прамым дапаўненнем: рэзаць хлеб, сушыць яблыкі, сустрэць сяброў.

Акрамя гэтага, пераходныя дзеясловы могуць кіраваць назоўнікамі роднага склону без прыназоўнікаў:

а) калі дзеянне пераходзіць толькі на частку прадмета: прынесці дроў, насыпаць солі, выпіць малака;

б) калі перад дзеясловам стаіць адмоўная часціца не: не прынесла сшытка, не пасадзілі кветак, не вывучыў байкі;

в) пры дзеясловах браць, пазычыць, прасіць, калі назоўнік роднага склону мае значэнне "аб"ект часовага карыстання': узяў лодкі, папрасіў сякеры, пазычыла запалак.

Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што не накіравана на аб'ект. Гэта ў асноўным дзеясловы са значэннем руху і становішча ў прасторы: расці, ісці, станавіцца, ехаць; словы, што абазначаюць фізічны ці псіхічны стан жывых істот: спаць, уздыхаць, драмаць, турбавацца, хварэць, млець, плакаць, бедаваць.

Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюць два тыпы спражэння дзеясловаў — першае і другое. Дзеясловы I і II спражэння ў цяперашнім і будучым простым часе адрозніваюцца канчаткамі.

Тып спражэння зручней за ўсё вызнатаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Дзеясловы I спражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчатак -еш (-эш, -аш): нясеш, бярэш, пішаш; а дзеясловы II спражэння — канчатак -іш (-ыш): сядзіш, просіш, гаворыш, варыш. У 3-й асобе множнага ліку для дзеясловаў I спражэння характэрны канчатак -уць (-юць): нясуць, пішуць, гуляюць, а для дзеясловаў II спражэння — канчатак -аць (-яць); гавораць, сядзяць, возяць.

Вызначыць тып спражэння можна і па неазначальнай форме. Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць, -ыць, дзе -ы- выступаюць суфіксамі: насіць, гаварыць, прасіць, вазіць, бачыць, лячыць, а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы з націскам на аснове адносяцца да I спражэння.

У беларускай мове асобна выдзяляюць рознаспрагальныя дзеясловы. Яны маюць канчаткі розных тыпаў спражэння. Да такіх дзеясловаў адносяцца: бегчы, есці, даць.

Дзеясловы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя: гаварыць, несці; вячэраць, жартаваць. Для дзеясловаў найбольш прадуктыўны прыставачны спосаб утварэння. Пры гэтым выкарыстоўваецца больш за 20 розных прыставак, якія служаць для ўнутрыдзеяслоўнага ўтварэння (дзеяслоў ад дзеяслова): ажыць, апісаць, аб'ехаць, абагнаць, адкрыць, адабраць, выкінуць, даляцець, зрабіць, скласці, загасаць, занесці, накрыць, прабегчы, прынесці.

Суфіксальным спосабам дзеясловы ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, выклічнікаў: жарт — жартаваць, госць — гасцяваць, плата — плаціць; светлы

  • святлець, моцны — мацнець, вясёлы — весялець, зялёны

  • зелянець; два — дваіць, тры — траіць; бух — бухаць, ох — охаць, мяў — мяўкаць, ціў — ціўкаць.

Многія дзеясловы ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дождж — задажджыць, снег — аснежыць, соль— абяссоліць, круглы — закругліць, скоры — паскорыць.

Дзеепрыметнік — гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: Лісты пажоўклыя пад ногі асенні дожджык церабіў. (Дуж.) Сціспутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася. (I. М.)

Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма сумяшчае ў сабе рысы дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор — выразаны ўзорДзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пры далучэнні да яе суфіксаў -ш-, -ўш-, -л-, а таксама канчаткаў прыметнікаў: прынесці — прьінёсшы, прыляцець — прыляцеўшы.

У беларускай мове як поўныя, так і кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адной літарай н: складзены, паднесены, спілаваная, купленая.

У сучаснай беларускай мове найбольш пашыраныя і ўжывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -л~, -н-, -ан-, -ен-, -т-: Зачарованае поле абягаюць хмараў цен.

Дзеепрыслоўе — гэта нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам. (Куп.) Андрэй, пасядзеўшы, пайшоў на сцэну. (Пестр.)

Дзеепрыслоўі сумяшчаюць у сабе рысы дзеясловаў і прыслоўяў. Яны ўтвараюцца ад дзеясловаў, таму захоўваюць агульнасць асновы і лексічнага значэння: расказаць — расказаўшы, ісці — ідучы; маюць незакончанае і закончанае трыванне: спяваць — спяваючы, праспяваць — пра-спяваўшы; могуць быць зваротнымі і незваротнымі: узняўшы — узняўшыся, сцелючы — сцелючыся; маюць толькі незалежны стан: спаткаўшы сястру, узяўшы кнігу; значэнне пераходнасці і непераходнасці: чытаючы ліст, спыніўшырух.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ці ад асновы інфінітыва, ці ад асновы прошлага часу пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных), -шы (пасля зычных): перада-ць — перада-ўшы, сказа-ць — сказа-ўшы, прынес-ці — прынёс-шы, склада-ў — склада-ўшы.

У беларускай мове існуюць пэўныя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік абазначаюць дзеянні адной асобы ці прадмета: Церусіла поўнач людзям сны, плывучы высока над зямлею. (Луж.) У гэтым сказе дзеяслоў-выказнік церусіла і дзеепрыслоўе плывучы абазначаюць дзеянне аднаго і таго ж прадмета — поўначы. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, што абазначаюць дзеянні розных асоб ці прадметаў. Гэта парушэнне літаратурнай нормы. Такія сказы няправільныя ў сэнсавых і стылявых адносінах: Падыходзячы да вёскі, у нас сапсаваўся гадзіннік. У гэтым сказе дзеяслоў-выказнік сапсаваўся адносіцца да дзейніка гадзіннік, а дзеепрыслоўе падыходзячы да гэтага дзейніка не адносіцца. Правільна пабудаваць гэты сказ трэба так: Калі мы падыходзілі да вёскі, у нас сапсаваўся гадзіннік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]