- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
Складаныя сказы, у якіх пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі аб’ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя або нераўнапраўныя састаўныя часткі, называюцца бяззлучнікавымі: Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы, глуха выюць верхавіны, гнуцца іх галовы.
Сувязь частак у бяззлучнікавых сказах ажыццяўляецца пры дапамозе наступных сродкаў сувязі:
Інтанацыі;Парадку размяшчэння прэдыкатыўных частак; Трывальна-часавых суадносін дзеясловаў-выказнікаў.
Асноўны сродак сувязі ў складаным бяззлучнікавым сказе — інтанацыя, якая па сваім характары бывае рознай. Гэта інтанацыя пералічэння: Канчалася лета, замірала природа, затухалі яркія агні ясных праменняў сонца. (К-с); супрацьпастаўлення: У іх узводзе разведкі ўсе паважалі Бондара; ён жа, Засмужац, навічок, крыху нават пабойвася... (I. М.); паяснення: Прысутныя слухалі не вельмі ўважліва: загод быў ім вядомы. (Асіп.); абумоўленасці: Багата снегу — багата хлеба. (Прык.)
На сувязь частак у бяззлучнікавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу і ладу дзеясловаў-выказнікаў, якія звычайна супадаюць: Шэпчуць лісцем тгажоўклым таполі, зоры робяць за кругам круг. (Караск.) Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі перад імі шлях. (I. М.) Бяззлучнікавыя сказы, у якіх дзеясловы-выказнікі ўжыты ў розных формах, сустракаюцца рэдка: Ноч спусцілася, згаснула сонца, свеціць зорамі каляя, з-пад машыны дарога бясконцая адпаўзае назад, як змяя. (Каратк.)
Пэўную ролю ў сувязі частак бяззлучнікавых складаных сказаў адыгрываюць парадак іх размяшчэння, займеннікі ў адной з частак сказа: Усе прыціхлі, чакалі: вось-вось ярка ўспыхне экран. (Дайн.) За акном праносіліся аўтамашыны, у кабінеце чуўся іх прыглушаны шум. (Ное.)
У складзе бяззлучнікавых сказаў можа быць дзве і больш частак: Прыпякала сонца, бурая выгаралая зямля не цешыла вока. (Асіп.) Неба як быццам пасвятлела, дажджу не было, сняжынкі ўсё лёталі ў паветры, пранозліва дзьмуў вецер. (В. В.)
Паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў існуюць пэўныя сэнсавыя адносіны, якія падобныя да сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучаных або складаназалежных сказаў. У залежнасці ад будовы састаўных частак, сэнсавых адносін паміж імі і інтанацыі бяззлучнікавыя складаныя сказы падзяляюциа на:
бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі;
бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназлучаныя сказы. Паміж часткамі гэтых сказаў выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеяння, калі ў іх паведамляецца пра з'явы, падзеі, якія адбываюцца адначасова, у адзін і той жа момант, або паслядоўна, адна за адной: Над полем хутара ўзляцела ракета, у вышыні яна рассыпалася на тры, зорнае неба пыхнула сінявата-дымчатым водсветам. (В. Б.) У бяззлучнікавых складаных сказах паміж аднатыпнымі часткамі могуць быць таксама адносіны супастаўлення або супрацьпастаўлення, калі розныя з'явы, падзеі толькі супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца, супярэчаць, не адпавядаюць адна другой: Не каліна над водою пахіліла голле,— плача маці сярод поля, праклінае долю. (Тр.)
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназалежныя сказы. У сказах гэтага тыпу паміж часткамі існуюць такія ж сэнсавыя адносты, як і паміж часткамі складаназалежнага сказа: суб'ектныя, аб'ектныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы, выніку, меры і ступені, спосабу дзеяння, мэты, уступкі, параўнальныя і інш.: Стала вядома: Ігнаса сапраўды прывезлі ў штаб. (Скр.) Бачыць яна [Маша): чалавек ідзе па полі. (Ι. Μ.) Была калісь пара: шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды. (Багд
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
Пастаноўка знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах вызначаецца сэнсавымі адносінамі паміж часткамі, будовай і размяшчэннем частак.
Коска ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў, калі яны цесна звязаны сэнсам і ў іх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з'явы, падзеі: Зноў пахне сена цёплымі лугамі, па-над страхой знаёмых зор агні. (Каратк.) Дагарэла зара ў небакраі, на зямлю спакойна ноч лягла.
Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі часткамі, у якіх могуць быць свае знакі прыпынку, або паміж часткамі з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца ціха скацілася з горкі; месяц белы заплаканы свеціць, аглядае бахматыя зоркі, цягне з возера срэбныя сеці.
3) Двукроп'е ставіцца:
а) калі наступная частка (ці часткі) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як, словы аіменна, і ўбачыў, што; і пачуў, што і інш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкі прыцягваюць дождж. (Шам.) Я ўслухоўваюся: аднекуль даносяцца галасы. (В. Б.);
б) калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай, паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бо, таму што: Раніца першага верасня шдалася хмурная і халодная: уначы ішоў дождж. (Шам.) Зруб быў складзены, відаць, зусім нядаўна: жоўтыя ачэсаныя бярвенні яшчэ не паспелі ні пацямнець, ні патрэскацца. (I. М.)\в) калі першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасцъ ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. (Панч.)
г) калі другая частка ўяўляе сабой прамое дапаўненне: Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць?
4) Працяжнік ставіцца:а) калі паміж часткамі выражаюцца часавыя адносіны ці ўмовы, можна падставіць злучнік калі – то: Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далека. (Прык.);б) калі другая частка паказвае хуткую, раптоўную змену падзей, вынік таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоціцца, будзячы нівы,— нівы калоссем шумяць; в) калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але: Макар пастукаў — ніхто не азваўся. (Асіп.);г) калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх: Звоняць пілы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва — будуецца дом. (Гл.)
д) калі паміж часткамі выражаецца параўнальнае значэнне ( можна ўставіць злучнікі як, як быццам, быццам): Слова сказаў – сякерай адсек.
