- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
33. Спосабы перадачы чужой мовы
Уласная мова — гэта выказванне ці думка таго, хто гаворыць або піша. Калі аўтар ці апавядальнік перадае выказванні або думкі іншых асоб, то яны з'яўляюцца чужой мовай: «Ну, браткі, віншую!» — сказаў усхваляваны Садовіч. (К-с) «Мілыя мае сябры! — думае Васіль.— Як мне добра з вамі» (Я. В.) Чужая мова перадаецца рознымі спосабамі і сродкамі: або ад імя асобы, якой яна належыць, з захаваннем лексічных і граматычных асаблівасцей выказвання; або ад імя апавядальніка (аўтара) перадаецца толькі змест чыйго-небудзь выказвання, без захавання асаблівасцей мовы. Ёсць і такі спосаб перадачы чужой мовы, пры якім апавядальнік (аўтар), выражаючы чые-небудзь выказванні, думкі і пачуцці ад свайго імя, захоўвае асаблівасці чужой мовы, эмацыянальнасць і выразнасць, але змяняе граматычныя паказчыкі (асабовыя займеннікі, дзеясловы). У залежнасці ад сродкаў і спосабаў перадачы выказванне ці думка любой асобы могуць перадавацца ў форме простай, ускоснай і няўласна-простай мовы.
Простая мова — гэта выказванне, якое перадаецца кім-небудзь даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей: «Янка ў мяне будзе садоўнікам,— атэставаў трэцяга сына Ігнат Дзянісавіч.— Ён вельмі любіць яблыкі». (I. Η.) Простая мова можа перадаваць нявыказаныя думкі, меркаванні: «Пэўна, удалося наладзіць справу»,— надумала Настуля. (К. Ч.)
Для простай мовы характэрна частае ўжыванне пытальных, пабуджальных і клічных сказаў, няпоўных і незакончаных сказаў, звароткаў, пабочных слоў, выклічнікаў, часціц, мадальных слоў. У ёй могуць быць прафесіяналізмы, дыялектызмы, аргатызмы. Усё гзта дае магчымасць пісьменнікам выкарыстоўваць простую мову для характарыстыкі персанажаў: «Здароў, Міхась!» — і Язэп кінуўся абдымаць Міхася. (I. М.)
Простая мова звычайна ўводзіцца ў кантэкст пры дапамозе слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэта мова належыць, да каго яна звернута, як, дзе і пры якіх абставінах была сказана. Дзеясловы ў словах аўтара абазначаюць маўленне, думку, эмоцыі, адчуванні, унутраны стан таго, хто гаворыць, яго міміку, жэсты, рухі, характарызуюць накіраванасць выказвання. Словы аўтара могуць знаходзіцца перад простай мовай, пасля яе ці ў сярэдзіне простай мовы: Пасля вячэры Янка звярнуўся да Песляка: «Дзядзька, раскажыце тую казку, што вы ўчора абяцалі».— «Казку?» — перапытаў Песляк і заду-маўся. «Што ж, слухай,— прамовіў Песляк, пазіраючы кудысьці далёка-далёка.— Гэта будзе казка ηρα nanaраць-кветку і людское шчасце...» (С. А.)
Ускосная мова — гэта чужая мова, якая перадаецца ад імя аўтара (апавядальніка), а не таго, каму яна належыць. У такіх выпадках захоўваецца толькі змест чужога выказвання, але не перадаюцца граматычныя і стылістычныя асаблівасці чужой мовы: Сонца прасіла хмаркі, каб ямы не закрывалі ад яго светлых праменняў шэрую зямлю. (К-с)
У складзе ускоснай мовы звычайна не ўжываюцца формы загаднага ладу дзеясловаў, звароткі, выклічнікі, некаторыя часціцы і іншыя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі. Словы аўтара разам з ускоснай мовай утвараюць складаназалежны сказ, у якім у ролі галоўнай часткі выступаюць словы аўтара, а ў ролі даданай — ускосная мова. У такіх складаназалежных сказах даданыя часткі далучаюцца да галоўных пры дапамозе злучальных слоў хто, што, калі, куды, як, дзе і злучнікаў што, каб, ці, быццам, нібы і інш.. Міколка думае, што яму рабіць далей. (Бяд.) Туравец запытаўся ў камандзіра, ці добра ён ведае балота, ці зможа правесці, (I. М.)
1. Калі простая мова — апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Можна будзе і на лыжах пахадзіць»,— падумаў Лабановіч. (К-с) –Лабановіч падумаў, што можна будзе і на лыжах пахадзіць.
2. Калі простая мова — пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб: «Гэля, памагай маці!» — гукнуў Марцін. (К. Ч.) — Марцін гукнуў Гэлі, каб яна палагала маці.
3. Калі простая мова — пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў і прыслоўяў у ролі злучальных слоў: «Хто гэта выступае?» — пацікавіўся Міхась у бліжэйшага байца. (Маш.) — Міхась пацікавіўся ў бліжэйшага байца, хто гэта выступае. Здарожаная Слава флегматычна пытала: «Мама, калі мы вернемся дадому?» (К- Ч.) — Здарожапая Слава флегматычна пытала ў маці, калі яны вернуцца дадому.
4. Калі простая мова — пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «Ці не было тут калі возера?.
Няўласна-простая мова— такая форма перадачы чужой мовы, пры якой аўтар перадае чыё-небудзь выказванне ад свайго імя. У форме няўласна-простай мовы перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні персанажа («унутраная мова»).
Няўласна-простая мова займае прамежкавае становішча паміж простай і ўскоснай мовай: у ёй захоўваюцца лексіка-сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці простай мовы, асабовыя формы займеннікаў і дзеясловаў ужываюцца як ва ўскоснай мове: Ітолькі тады для яго [Лабановіча] стала ясна, калі павярнуў з вялікай дарогі на маланаезджаную, што вяла на хутар: прычынаю неспакою была Ліда. Ці не паспяшаўся ён, беручыся падгатаваць яе для наступления ў гарадскую школу? Нашто ўзяў ён такі абавязак і звязаў сябе? Хто прасіў яго быць настаўнікам Ліды пасля таго, калі яна скончыла пачатковую школу? (К-с)
Няўласна-простая мова звычайна афармляецца як самастойны сказ, без слоў аўтара: Далажылі аб гатоўнасці гарматы к бою. Але куды страляць, калі карабель мёртва стаіць на якары? Няўжо вораг падышоў да Кранштата? Чаму ж маўчаць машыны? Чаму не выходзілі ў мора? (Шам.)
Няўласна-простая мова шырока ўжываецца ў мастацкіх творах як прыём характарыстыкі персанажаў.
Простая мова можа мець форму:
Рэплікі;
Маналога;
Дыялога;
Палілога.
Кароткае выказванне, якое належыць той ці іншай асобе, называецца рэплікай. У склад рэплікі ўваходзць адзін або некалькі сказаў рознай структуры: Старшыня заўважыў: “Добрая сёлета вясна”.
Маналог – гэта разгорнутае выказванне, якое належыць адной асобе. У склад маналогу ўваходзіць вялікая колькасць сказаў рознай структуры: Эх, Андрэй, Андрэй! Да чаго ж ты дастукаўся. Ні раздолля табе, ні пуцёвак...
Дыялог – гэта выказванні, якія належаць двум асобам, што прымаюць удзел у размове. Часцей за ўсё дыялог склададаецца з асобных рэплік, якія ўяўляюць сабой поўныя і няпоўныя сказы:
--Я вырву грушку і выкіну.
--Чаму?
--Бо яна такая ж калючая і дзікая, як я.
Палілог – гэта разнавіднасць простай мовы, якая ўяўляе сабой выказванні, што належаць 3 ці больш асобам, якія прымаюць удзел у размове:
--Добрага дня, сейбіты! – пачуўся голас брыгадзіра.
--Добрага дня і вам, -- адказала на прывітанне Васіліна.
--Як маецца? – запытаў Андрэй Лупач.
Ц ы та та — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту, дакумента ці выказвання, ужытая для пацвярджэння ці абвяржэння пэўнай думкі, для ілюстрацыі вываду і інш. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.
У залежнасці ад месца ў сказе слоў аўтара і простай мовы ставяцца наступныя знакі прыпынку:
1. Калі простая мова знаходзіцца пасля слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е і першае слова простай мовы пішацца з вялікай літары. Пасля простай мовы ставіцца кропка, пытальнік, клічнік або шматкроп'е: Лабановіч абвёў поглядам наваколле і ціха сказаў: «Кожнай агародзіне свой час». (К-с) Асвяцімскі крыкнуў шафёру: «Што-небудзь здарылася, Валодзя?» (К. Ч.) Мы шлём свой кліч народам: «Змагайцеся за мір!» (Я- Ж.) Дзяргач слухаў уважліва, потым сур'ёзна сказаў: «Правільна зрабілі вы там...» (А. С.)
2. Калі простая мова знаходзіцца перад словамі аўтара, то пасля яе ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца коска (замест кропкі), пытальнік, клічнік, шматкроп'е, а за імі — працяжнік. Сказ са словамі аўтара пачынаецца з малой літары, а ў канцы яго ставіцца кропка: «Пойдзем паглядзім, як працуе камбайн»,— прапанаваў Ларывончык. (Саб.) «Ну, як вы тут, Алесь Трахімавіч?» — спытала Ларыса Іванаўна. «Добра!» — з усяе сілы храбрыўся той. (Дал.) «Разумееце, справа ў тым...» — прамармытаў Міхась, шукаючы прычыны для апраўдання. (Маш.)
3. Калі словы аўтара раздзяляюць простую мову надзве часткі (знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы), то магчымы наступныя выпадкі:
а) калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то перад словамі аўтара і пасля іх ставяцца коска і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пішацца з малой літары: «У кожнага чалавека,— любіў паўтараць Ранчукоў-старэйшы,— ёсць талент, толькі не кожны разумее, што стараннасць — родная сястра таленту». (Мяж.) «Дружа Андрэй,— цёпла, па-бацькоўску, пранікнёна неяк сказаў старшыня,— прыйшоў я выказаць табе падзяку ад усяго калгаса...» (Краўч.) «Асенняе надвор'е пераменлівае,— ідучы па вуліцы, разважаў Астаневіч,— увосень у адзін і той жа дзень чакай дажджу ί снегу, а то і сонца...» (Грод.) «Самае важнае,— гаворыць Іллюк, спыняючыся падмянціць касу,— дык гэта не трэба гарачыцца». (К.Ч.);
б) калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе трэба было б паставіць кропку, пытальнік, клічнік або шматкроп'е, то перад словамі аўтара ставіцца коска, пытальнік, клічнік або шматкроп'е і працяжнік, а пасля слоў аўтара — кропка і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пачынаецца з вялікай літары: «Перад табою, сынок, шырокая дарога ў свет,— кажа тата, пазіраючы мне ў твар яснымі блакітнымі вачыма.— Ідзі па ёй, ды ніколі не забывайся, што ты чалавек». (Пальч.) «Што ж ты змоўк? — сказаў Серж.— Расказвай далей». (К. Ч.) «Давай метал! — гукнуў Машкоў.— Не затрымлівай!» (А. С.) «Чытай, мой хлопчык...— пачынаў свае навучанні стары.— Кнігі многа даюць, яны вучаць, як трэда жыць на свеце». (С. Α.);
в) калі ў словах аўтара ёсць два дзеясловы і адзін з іх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі — да другой яе часткі, то перад словамі аўтара ставіцца коска (пытальнік, клічнік або шматкроп'е) і працяжнік, а пасля гэтых слоў — двукроп'е і працяжнік. Першае слова другой часткі простай мовы пачынаецца з вялікай літары: «А на вуліцы сонца,— не ведаючы чаму пачаў Малевіч і дадаў ужо зусім недарэчы: — Папырскаў быў дожджык, ды зноў суха...» (Луж.)
4. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе. У канцы простай мовы ставіцца адпаведны знак прыпынку (коска, пытальнік, клічнік, шматкроп'е), а паступнае слова пасля простай мовы пішацца з малой літары. Нярэдка пасля ўключанай простай мовы ставіцца працяжнік· Яшчэ старадаўні грэчаскі філосаф сказаў: «Усё цячэ і ўсё змяняецца», прычым усё гэта не абыходзіцца без барацьбы. (К-с) Генерал выйшаў у завіруху і крыкнуў: «Па конях!» — хоць усе былі іменна на конях. (Пестр.)
3 а ў в а г а. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўгара і выконвае функцыю аднаго з членаў сказа, то перад ей двукроп'е не ставіцца: Колышаў сказаў Архіпаву «бывае і горш» не выпадкова. (Ι. Μ )
5. Калі простая мова перадае выказванні некалькіх асоб або розныя выразы адной асобы, то пасля слоў аўтара ставіцца двукроп'е, а мова кожнай асобы ці кожны выраз адной асобы бяруцца ў двукоссе і пачынаюцца з вялікай літары: На памяць прыйшлі выразы: «З кім павядзешся, ад таго і набярэшся», «Скажы, з кім ты сябруеш, я скажу, хто ты». (К-с)
6. Калі простая мова розных асоб ужываецца без слоў аўтара і пішацца ў ацзін радок, то словы кожнай асобы бяруцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы і аддзяляюцца працяжнікамі: «Юзік!» — «Чаго ты?» — «Хадзем на рэчку».— «Чаго?» — «Рыбу лавіць».— «Не будзе брацца».— «Будзе... Хадзем».— «Ну хадзем...» (К- Ч.)
7. У дыялогу кожная рэпліка звычайна запісваецца з абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік:
— Значыцца, на хвалях марскіх і ты пагайдаўся,— задаволена адзначыў Гонта.
— Не дужа.
— А чаго? Мора халоднае было? Там, між іншым, гэта здараецца.
— Не, цёплае. Але купаліся мала. Увесь час — зборы, паходы, гульні. (А. С.)
