- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
Складаны сказ — гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве ці некалькі прэдыкатыўныя часткі, аб'яднаныя ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае: Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, штосьці спявае пяшчотнае бор, пахне чабор!
Адрозненне простага сказа ад складанага:
1) адрозніваюцца будовай: просты сказ складаецца з адной прэдыкатыўнай адзінкі, а складаны — з дзвюх ці некалькіх прэдыкатыўных адзінак.
2) Кожная з частак складанага сказа па сваёй будове падобна да простага сказа, але ў складзе складанага гэтыя часткі нельга атаясамліваць з адпаведнымі самастойнымі простымі сказамі, таму што кожная частка ў складзе складанага сказа пазбаўлена сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці. Такія часткі можна называць: 1) прэдыкатыўнымі часткамі; 2) састаўнымі кампанентамі складанага сказа; 3) часткамі складанага сказа, і толькі не простымі сказамі.
Складаны сказ з'яўляецца адной камунікатыўнай адзінкай. ён паведамляе пра розныя падзеі і факты рэчаіснасці і выражае закончаную думку.
Пад граматычнай формай складанага сказа разумеюць сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі (інтанацыя, злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы і г.д)
На ўзроўні складанага сказа патрэбна адрозніваць 2 паняцці: віды сувязі і сродкі сувязі.
Сярод відаў сувязі ў складаным сказе вылучаюць наступныя:
Злучальная, пры якой у кожнай частцы захоўваецца адносная самастойнасць, а часткі звязаны паміж сабой злучальнымі злучнікамі: Шумяць, гудуць вятры лагодныя, і песціць сонца родны край;
Падпарадкавальная, пры якой выразна выступае залежнасць адной часткі ад другой, а часткі звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў: Каб былі шчаслівыя нашы дні, я пайшоў бараніць краіну;
Бяззлучнікавая, пры якой прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца інтанацыйна і па сэнсу: Нізка звіслі над зямлёю хмары снегавыя, свішча вецер за сцяною, у коміне вые.
Далучальная, пры якой састаўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе далучальных злучнікаў, і далучальная частка ўносіць дадатковыя звесткі адносна зместу першай часткі: Навокал было цёмна, бязлюдна, і гэтая цемень нічога не адказвала яму.
Камбінаваная сувязь, пры якой могуць спалучацца ўсе вышэй названыя віды сувязі: Шуміць авёс, звініць ячмень, і верыш ты ахвотна, штокаласы цалюткі дзень красуюць бесклапотна.
У залежнасці ад граматычнай формы (сродкаў сувязі) і граматычнага значэння (сэнсавых адносін паміж часткамі) вылучаюцца наступныя структурна-семантычныя тыпы складаных сказаў:
складаназлучаныя – сказы, якія складаюцца з адносна незалежных прэдыкатыўных частак, звязаных злучальнымі злучнікамі (злучальная сувязь): Густа зелянелі ліпы ўздоўж вуліцы, і пах іх блізкага росквіту ўжо прывабліваў пчол. (Хадк.) Сонца ўжо зайшло,але яшчэ цэлую гадзіну трымаўся шэры змрок. (Я. М.);
складаназалежныя, у якіх адна прэдыкатыўная частка залежыць ад другой і далучаецца да яе падпарадкавальнымі злучнікамі ці злучальнымі словамі — адноснымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі (падпарадкавальная сувязь): Шмат было ў нас вялікіх падзей, што ў вяках бессмяротпымі стануць. (Пр.);
Разнавіднасцю складаназлучаных сказаў з’яўляюцца складаназлучаныя сказы з некалькімі даданымі, калі пры адной галоўнай частцы ёсць некалькі даданых: Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном, што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя, каб яны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом, каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.
У мове сустракаецца вялікая колькасць сказаў, у якіх нельга правесці мяжы паміж злучэннем і падпарадкаваннем. Такія сказы называюцца сказамі прамежкавага тыпу. У такіх канструкцыях, якія маюцьз лучнікі, ёсць элементы як злучэння, так і залежнасці: Бабка хітра так міргае, і Лукаш адразу звяў. У гэтым сказе прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца з дапамогай злучальнага злучніка і, але паміж часткамі выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны, што збліжае гэты сказ са складаназалежным. Па форме гэты сказ з’яўляецца складаназлучаным, а па значэнню – складаназалежным, бо выражае прычынна-выніковыя адносіны.
бяззлучнікавыяскладаныя сказы, у якіх часткі звязваюцца паміж сабою інтанацыяй і аб'ядноўваюцца паводле сэнсу (бяззлучнікавая сувязь): Дакошаны лугі, адшапацела жыта, на сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. (Грах.)
складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя), у якіх тры і больш прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе розных відаў сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай, бязлучнікавай і злучнікавай: Мы дужэем штодня — ёсць і хлеб і да хлеба, нашай праўды далека даходзіць святло, бо жывём inpацуем, каб чыстае неба над зямлёю заўсёды бясхмарным было. (Грах.) (Μ. Т.)
Складаназлучаны сказ — гэта такі складаны сказ, у якім адносна раўнапраўныя прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі і ўтвараюць сэнсавае і інтанацыйнае цэлае. Напрыклад: Настаўнік яшчэ доўга сядзеў каля акна, і розныя думкі падымаліся ў яго галаве. (К-с) Вецер патроху цішэў, і завея ў полі спакайнела. (В. Б.)
Злучальныя злучнікі з'яўляюцца асноўным сродкам сувязі паміж часткамі складаназлучаных сказаў і паказваюць на пэўную раўнапраўнасць частак у гэтых сказах. Сярод злучальных злучнікаў вылучаюцца наступныя:
спалучальныя (ды=і, і, таксама)
супастаўляльныя (а, але, ды=але, аднак, ж, жа)
пералічальна-размеркавальныя (або, або-або, не то-не то, ці, ці то-ці то, ці ці і інш.)
градацыйныя (не толькі, але і; не толькі, аднак; не толькі, ды; ды і і інш.)
далучальныя (у якасці якіх могуць ужывацца ўсе злучальныя злучнікі, толькі ў далучальным значэнні).
Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў нагадваюць розныя тыпы сказаў — двухсастаўныя ці аднасастаўныя, развітыя ці неразвітыя, ускладненыя ці няўскладненыя: Короткая вясновая ноч канчалася, але неба на ўсходнім баку, зацягнутае хмарамі, было цёмнае, панурае. (I. М.) Складаназлучаныя сказы могуць складацца з трох і больш частак: Сонца свеціць ярка, але дзьме заходні вецер, і па сіняй вадзе возера ходзяць белыя хвалі, а па сінім небе бягуць такія ж белыя воблачкі.
Складаназлучаныя сказы падзяляюцца на чатыры асноўныя групы: сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі і далучальнымі часткамі.
Складаназлучаныя сказы са спалучальнымічасткаміУ складаназлучаных сказах са спалучальнымі часткамі выражаюцца часавыя і прычынна-выніковыя адносіны.Пры выражэнні часавых адносін дзеянні адбываюцца адначасова ці паслядоўна: Ціха шэпчуцца чароты, і калышацца аер. (Астр.) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца. (I. М.) У складаназлучаных сказах з адносінамі адначасовасці ці паслядоўнасці выказнікі ўжываюцца пераважна ў адной часавай форме — у форме цяперашняга, прошлага ці будучага часу: Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць. (К-с) Менш пашыраны складаназлучаныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі: першая частка такіх сказаў заключае ў сабе прычыну, другая — вынік: Спадзе вада, і травы забуяюць. (Грах.) Случ перагарадзілі, і каля Салігорска ўзнікла вадасховішча... (В. В.)
Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткаміУ складаназлучаных сказах з супастаўляльнымі часткамі адна састаўная частка супастаўляецца з другой. Паміж часткамі выражаюцца адносіны супастаўлення ці супрацьпастаўлення, граматычным сродкам якіх служаць злучнікі а, але, аднак, затое, ды (у значэнні але) і інш.У сказах з супастаўляльнымі адносінамі толькі супастаўляюцца дзеянні, факты, з'явы, прыметы, паказваецца іх адрозненне, неадпаведнасць: На астраўку вырасла бярозка, а вакол бярозкі з'явіліся кусты. (В. В.)У сказах з адносінамі супрацьпастаўлення паведамляецца пра з'явы, якія супярэчаць адна другой; у такіх сказах змест другой часткі не адпавядае зместу першай: Свяціла сонца, але было холадна. (К. Ч.) Мякка сцеле, ды цвёрда спацъ. (Прык.)Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткаміУ складаназлучаных сказах з пералічальна-размеркавальнымі часткамі ўжываюцца злучнікі або, або — або, не то — не то, ні — ні, ці, ці — ці, ці то — ці то, то — то. Паміж часткамі такіх сказаў выражаюцца адносіны чаргавання, пералічэння ці ўзаемавыключэння з'яў і падзей.Сказы са злучнікамі то — то, ці — ці паказваюць на паслядоўную змену падзей, іх чаргаванне ці пералічэнне: То іней асыпаецца на скронь, то хвошча лес ігліцаю і снегам. (Грах.) Ці абзавуцца ў небе гусі, ці дзяцел грукне па сасне. (Бур).
Злучнік ці — ці можа ўжывацца і ў такіх сказах, у якіх падзеі ўзаемна выключаюць адна другую: Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася ня-мая і немасць песняй нарушала. (К-с)Злучнікі або, або — або, ці, ці то — ці то, не то — не то аб'ядноўваюць часткі складаназлучаных сказаў, у якіх гаворыцца пра падзеі і з'явы, што ўзаемна выключаюць адна другую. Акрамя гэтага, у такіх сказах выражаецца няўпэўненасць, сумненне, меркаванне: Або птушак там не было, або яны проста не адважыліся падаваць голасу. (К-с) Ці то стогне бура, ці віхор гуляе. (Куп.) Паўторны злучнік ні — ні ўжываецца пры пералічэнні падзей і з'яў у адмоўных сказах: Hi колас на ніве не ўскалыхнецца, ні ліст на дрэве не ўзварухнецца. (Багд.) Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткаміПаміж часткамі складаназлучаных сказаў могуць выражацца далучальныя адносіны. Другая частка такіх сказаў далучаецца да першай і заключае ў сабе пэўную заўвагу, дадатковае паведамленне, вывад. Пры далучальнай сувязі ўжываюцца злучнікі а, але, і, ды, ды і, а то і інш.: Памалу гутарку мы распачалі, а шмат аб чым пагутарыць было. (Куп.)
Паміж часткамі складаназлучапых сказаў на пісьме ставяцца наступныя знакі прыпынку:
1) коска: Летняя спёка расплываецца над лесам, і некранугая цішыня спавівае наваколле. (Хадк.)Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды, або, калі ў сказе ёсць агульны даданы член або агульная часціца ці пабочнае слова, якія аднолькава адносяцца да абедзвюх яго частак: У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік. (К.Ч.) Часткі такіх сказаў цесна звязаны паміж сабою.Сказы з агульным даданым членам патрэбна адрозніваць ад такіх складаназлучаных сказаў, у якіх даданы член сказа падобны на агульны, але адносіцца толькі да першай часткі і не звязаны з другой: Вечарам пайшоў дождж, і Аляксей вярнуўся дахаты.Коска ставіцца перад і, ды, або і тады, калі выказнік кожнай часткі мае пры сабе свой даданы член: Пры пыльнай дарозе шумяць палыны, і наводдаль плачуць каліны.
2) кропка з коскай - калі часткі складаназлучанага сказа развітыя і маюць свае знакі прыпынку: Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца.(К-с)
3) працяжнік - калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае вынік, хуткую змену падзей: Вясна прыйшла — і рэчка заспявала. (Бр.)
