Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх

Складаныя сказы, у якіх 3 і больш прэдыкатыўныя часткі аб’яднаны паміж сабой пры дапамозе камбінаванай сувязі, называюцца складанымі сказамі з рознымі відамі сувязі.

Сказы з рознымі відамі сувязі маюць свае асаблівасці:

  • Мінімальная колькасць частак тут – 3;

  • У сказах гэтага тыпу можна вылучыць асноўную сувязь, у якасці якой могуць ужывацца бяззлучнікавыя ці злучальныя віды сувязі;

  • У якасці асноўнага віду сувязі не можа ўжывацца падпарадкавальная сувязь.

Сярод такіх сказаў можна вылучыць наступныя падтыпы:

  • Канструкцыі з асноўнай злучальнай сувяззю: Недзе сярод ракі боўтнула хвастом рыба, і гэта быў адзіны гук, які парушыў вячэрнюю цішыню.

  • Сказы з асноўнай бяззлучнікавай сувяззю: Няхай гэта ўсё песня нагадвала, але я веру: устане горад мой і апрануцца новыя кварталы цяністай зелянінай веснавой.

  • Сказы са шматступеннай сувяззю: злучальнай ці бяззлучнікавай: Дырэктар шкадавай, што прыходзіцца развітвацца з добрай настаўніцай, да якой прывык за доўгія гады; настаўнікі ж, не тоячы цікаўнасці, глядзелі на Святлану Мікалаеўну як на госця, а некаторыя нават спачувалі й як чалавеку, што трапіў у бяду.

  • Канструкцыі, у якіх нельга вылучыць асноўную сувязь, хоць самі сказы з’яўляюцца складанымі з рознымі відамі сувязі. Гэта бывае ў тым выпадку, калі адна даданая частка тлумачыць некалькі галоўных частак, звязаных як злучальнай, так і бяззлучнікавай сувяззю: Дзе гордае імя гучыць і лунае, там сонечныя пралягаюць шляхі, там мірнае неба сінее над краем і рэюць свабоды сляды.

Разнавіднасцю складаных сказаў з рознымі відамі сувязі лічацца таксама сказы, у якіх да дзвюх або больш галоўных частак, звязаных злучальнай або бяззлучнікавай сувяззю, адносяцца адна або некалькі агульных даданых частак: Калі Аня падышла да Арыны і ўзяла за плечы, вусны сястры задрыжалі, α ў кутках вачэй набеглі дзве светлыя праз-рыстыя кроплі. (Ι. Μ.) Шмат сплыло вады з гадамі, шмат крыві было праліта, каб цвіла зямля садамі, каб шумела спелым жытам. (Зв.)

  • Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

Пастаноўка знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі вызначаецца тыпам сувязі і сэнсавымі адносінамі паміж часткамі.

  • Коска з'яўляецца асноўным знакам прыпынку і ставіцца, калі часткі звязаны як злучнікавай злучальнай і падпарадкавальнай, так і бяззлучнікавай сувяззю: Дні прабягаюць, і гады сплываюцъ, хвіліны шчасця часам прамігцяць, а боль жыве, і сэрцам адчуваю, што жыць заўсёды будзе, да канца. (Каратк.)

Коска не ставіцца паміж галоўнымі часткамі, звязанымі злучнікам і, да якіх адносіцца адна або некалькі агульных даданых частак: Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж. (К. Ч.)

  • Кропка з коскай ставіцца, калі часткі складанага сказа развітыя, маюць свае знакі прыпынку: Над морам цяпер была ноч, цемра, і яно не здавалася такім неабсяжным, як удзенъ; небакрай, што шарэў над чорнаю паверхняю вады, быў дзіўна блізка. (I. Μ.)

  • Двукроп’ е ставіцца, калі часкі звязаны бяззлучнікавай сувяззю, наступная частка абазначае прычыну, паясняе, раскрывае, дапаўняе змест папярэдняй: Ты памятаеш: восенню туманнай, калі ўборы дрэў зляцяць далоў, ліст жоўты застаецца на каштанах стажочкамі ля цёплых ліхтароў. (Каратк.)

  • Працяжнік ставіцца, калі паміж часткамі, звязанымі бяззлучнікавай або злучальнай сувяззю, выражаюцца выніковыя адносіны: На зямлю блакіт праліўся лужын шмат імчыць усюды, α ў вадзе сонца промні зыркія варушыць, ніткі залацістыя прадзе. (Панч.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]