Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Лічэбнік – гэта часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, колькасць аднародных прадметаў або паказвае на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: тры, чатыры, пяты, сёмы.

У спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць прадметы, якія можна лічыць, лічэбнікі паказваюць на колькасць або парадак гэтых прадметаў: дзве бярозы, дваццаты год. Без назоўнікаў лічэбнікі служаць назвамі адцягненых лікаў: Пяць плюс тры – восем.

Лічэбнік мае ўласцівыя марфалагічныя прыметы: лічэбнікі скланяюцца (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары); большасць лічэбнікаў, што абазначаюць колькасць прадметаў, не маюць катэгорыі роду; амаль усе лічэбнікі пазбаўлены формаў ліку.

Сінтаскічныя асаблівасці:- пры спалучэнні лічэбніка з назоўнікам утвараецца сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, якое выступае як адзін член сказа: У возера Байкал упадае трыста трыццаць шэсць рэчак. - лічэбнікі не маюць пры сабе прыметніка-азначэння.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем тыпу тройка, пяцёрка, сотня, дзесятак. Хоць такія словы і выражаюць назву колькасці, аднак яны не ўваходзяць у сістэму лічэння. У некаторых падручніках да лічэбнікаў адносяць няпэўна-колькасныя словы (многа, мала, нямнога, нямала, трохі, шмат, столькі, гэтулькі, колькі, некалькі). Яны хоць у некаторай ступені блізкія да лічэбнікаў, аднак паводле значэння і граматычных прымет адны з іх (многа, нямнога, мала, нямала, трохі, шмат) мэтазгодна разглядаць як прыслоўі, другія (некалькі, столькі, колькі) – як займеннікі.

Паводле значэння, граматычных уласцівасцей і характару ўжывання лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя: пяць, дваццаць, сто сорак і парадкавыя: пяты, сёмы, дваццаць пяты.

Сярод колькасных вылучаюць уласнаколькасныя: восем, трыста, зборныя: двое, пяцёра, дробавыя: тры пятыя, дзевяць дзесятых.

Паводле марфалагічнага складу сярод уласнаколькасных лічэбнікаў адрозніваюцца простыя, складаныя і састаўныя. Да простых адносяцца лічэбнікі з адным коранем (адзін, два, дзесяць), да складаных – вытворныя лічэбнікі, у якіх зліліся два словы (пяцьдзесят дзвесце, дзевяцьсот). Састаўнымі называюцца лічэбнікі, якія складаюца з некалькіх асобных слоў: семдзесят пяць, сто дзевяноста тры.

Уласнаколькасныя лічэбнікі па марфалагічных прыметах неаднастайныя. Абсалютная большасць лічэбнікаў гэтай групы (тры, чатыры – да дзевяцісот) не мае катэгорыі роду; усе яны (за выключэннем адзін) не змяняюцца па ліках.

Лічэбнік адзін мае родавыя адрозненні (адна дзяўчына, адзін чалаве, адно заданне), мае формы ліку (адзін гектар, адны вароты). Слова адзін выступае лічэбнікам у форме адзіночнага ліку, калі паказвае на адзінкавы прадмет: адзін дзень, адзін кілаграм. Слова адны выступае як лічэбнік, калі ўжыта з назоўнікамі, што маюць форму толькі множнага ліку і абазначаюць прадметы, якія можна лічыць: адны сані, адны вароты. Лічэбнік два мае таксама родавыя адрозненні: два – для мужчынскага і ніякага роду (два дубы, два акны), дзве – для жаночага роду (дзве кнігі, дзве бярозы).Словы тысяча, мільён, мільярд выражаюць колькасныя паняцці і ўжываюцца пры лічэнні прадметаў: мільён трактароў, рублёў; уваходзяць у склад састаўных лічэбнікаў: дваццаць тры тысячы; ад іх утвараюцца парадкавыя лічэбнікі: тысячны, мільённы. Гэтыя прыметы даюць падставу адносіцт словы тысяча, мільён, мільярд да лічэбнікаў. Яны маюць катэгорыю роду (тысяча – жаночы род, мільён, мільярд – мужчынскі), змяняюцца па ліках (тысяча – тысячы), могуць мець пры сабе азначэнне, якое дапасуецца ў родзе, ліку і склоне: уся тысяча кніг, той мільён сшыткаў; могуць ужывацца з лічэбнікамі: дзесяць тысяч, сто мільёнаў. Адзначаныя граматычныя прыметы набліжаюць словы тысяча, мільён, мільярд да назоўнікаў.

Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае. Утвараюцца яны ад колькасных лічэбнікаў пры дапамозе суфіксаў –ойэ, ёр-а, -ер-а: двое, трое, пяцёра, дзевяцера, дзесяцера.

Зборныя лічэбнікі абазначаюць тую самую колькасць, што і лічэбнікі, ад якіх яны ўтварыліся, аднак адрозніваюцца ад іх тым, што ўжываюцца ў спалучэнні толькі з пэўнымі назоўнікамі:1)з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку ці абазначаюць назвы парных прадметаў: двое сутак, чацвёра лыжаў;2)якія абазначаюць назвы маладых істот: двое кацянят, трое жарабят; 3)якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое салдат; 4)з некаторымі іншымі назоўнікамі (людзі, гусі, свінні, дзеці, коні і г.д.).Да зборных адносяцца таксама лічэбнікі абодва (мужчынскага і ніякага роду), абедзве (жаночага роду). Словы абодва, абедзве захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Калі гутарка ідзе пра асоб жаночага і мужчынскага полу, тады ўжываецца лічэбнік абое.

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя велічыні – або толькі часткі ад цэлага (тры пятыя, шэсць восьмых), або цэлае і часткі яго (пяць цэлых сем дзесятых).

Паводле структуры дробавыя лічэбнікі састаўныя. Дробавыя лічэбнікі ўтвараюцца з колькаснага лічэбніка (у лічніку) і парадкавага лічэбніка (у назоўніку); назоўнік пры іх ужываецца ў родным склоне: пяць шостых тоны, адна трэцяя студэнтаў.

Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўтары. Слова паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара кілаграма, паўтары тоны.

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: шостае пытанне, дзесятае дрэва. Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных: тры – трэці, пяць – пяты. Некаторыя лічэбнікі маюць суплетыўныя асновы: адзін – першы, два – другі.

Скланенне колькасных лічэбнікаў.

Асаблівасці:

а) Лічэбнік адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны або як указальныя займеннікі той, гэты.

б) лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзьве) ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць аснову на цвёрды зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і на мяккі зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду. Два – двух-двум-два-двума-у двух; дзве-дзвюх-дзвюм-як Н.або Р. – дзвюма-у дзвюх; тры-трох-тром-як Н. або Р. – трыма-трох; чатыры-чатырох-чатыром-як Н. або Р. – чатырма – чатырох.

В) Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення тыпу радасць, сенажаць. У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў падаўжаецца гук ц’ у становішчы паміж галоснымі, акрамя лічэбнікаў шэсць, сем, восем: шасцю, сямю, васьмю.

Г) лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму. Лічэбнікі сто, сорак змяняюць форму ва ўсіх склонах, акрамя Н. і В., на ста, сарака.

Д) Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі; другая часта (лічэбнік сто) мае формы –сот, -стам, -стамі, -стах. Лічэбнік дзвесце адрозніваецца тым, што ў Н. і В. склонах ужываецца форма, першай састаўной часткай якой выступае лічэбнік жаночага роду дзве-, ва ўскосных склонах – адпаведна лічэбнік мужчынскага роду двух-, двум-, двума-: дзвесце, двухсот, двумстам, дзвесце, двумастамі, двухстах.

Е) Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, як адпаведны просты або складаны лічэбнік: трыста шэсьдзесят чатыры.

Ж) Лічэбнік тысяча складаецца, як назоўнік першага скланення з асновай на зацвярдзелы зычны (задача), а мільён, мільярд – як назоўнік 2-га скланення м.р. з асновай на цвёрды зычны (стол).

З) Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай: двое – дваіх-дваім- як Н. або Р.- дваімі, пры дваіх.

І) Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве першая частка (або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнік два, дзве: абодва-абодвух-…; абедзве-абедзвюх…

К) У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы: адна восьмая – адной восьмай

Л) Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара вядра, паўтары тоны.

Парадкавыя лічэбнікі паводле марфалагічных асаблівасцей набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах, скланяюцца, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў і ў сказе выконваюць сінтаксічную функцыю дапасаванага азначэння. Аднак яны адрозніваюцца ад прыметнікаў тым, што захоўваюць лікавае значэнне, называюць парадак пры лічэнні, месца сярод аднародных прадметаў, суадносяцца па структуры з пэўнаколькаснымі лічэбнікамі: шэсьдзесят тры гады.

Утвараюцца парадкавыя лічэбнікі ад асновы пэўнаколькасных лічэбнікаў з дапамогай суфіксаў –ав-, -н- або бязафіксным спосабам, ад суплетыўных асноў.

Пры ўтварэнні парадкавага лічэбніка ад састаўнога пэўнаколькаснага форму парадкавага лічэбніка набывае толькі апошняе слова: трыццаць восьмы.

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.

У састаўных парадкавых лічэбніках змяняецца толькі апошняе слова: мільён дзвесце трыццаць восьмы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]