
- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
Прыметнiк-самастойная часцiна мовы,якая абазначае прымету прадмета.
Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае лісце, чырвоныя алоўкі, ясным днём, у ясную раніцу, яснага неба, яснымі днямі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца: прыгожыя дамы, вуліцы, дзеці. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай над саламянымі апрэхамі, распаўзаўся па вуліцах. (Лыньк.), выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то ліулкая, ад навальніц прасторная і гулкая, такая непаўторная заўсёды.Паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.
Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы — бялейшы, малады — маладзейшы Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці:
утвараюць формы ступеней параўнання: моцны — мацнейшы, наймацнейшы, бо.пьш (менш) моцны, самы моцны;
маюць формы ацэнкі: сіні — сіненькі, малы —маленькі;
могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясёлы — сумны;
ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі -осць (-асць), -ізн-, -ат-, -ын- і бяссуфіксныя: малады — маладосць, хітры — хітрасць, сівы — сівізна, глухі — глухата, добры — дабрыня, сіні — сінь, а таксама прыслоўі на -а, -у: цікавы — цікава, беларускі — па-беларуску;
спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады;
могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, праўдзівы, новы, чырвоны;
некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы — міл, рады — рад, прыгожы — прыгож. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца. Яны змяняюцца толькі па родах і ліках.Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.
Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
Склонавыя канчаткі прыметнікаў, як і назоўнікаў, залежаць ад характару асновы: на цвёрды і зацвярдзелы зычны: чулы, дужы, мяккі: позні, сіні і на г, к, х: доўгі, мяккі, і\іхі. У адзіночным ліку на склонавыя канчаткі аказвае ўплыў і націск: стары — старога — старому, але: дужы — дужага — дужаму. Прыметнікі мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў адзіночным ліку маюць розныя склонавыя формы, а ў множным — аднолькавыя формы для ўсіх трох родаў.
Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
Самым прадуктыўным спосабам утварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, -іст-, -ов-
(-ав-) і інш.: летні, аўтарскі, даждлівы, жартаўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы.
Прыставачным спосабам утвараюцца прыметнікі ад саміх прыметнікаў пры дапамозе прыставак не-, за-, пры-, звыш-, без-, анты- і інш.: нешырокі, завялікі, прыбалтыйскі, звышгукавы, беззаконны, антынавуковы.
Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў, пілот — беспілотны, мяжа — бязмежны, бераг — ігрыбярэжны, разлучыць — неразлучны, зламаць — нязломны.
Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-чырвоны сцяг, беларуска-рускі слоўнік, кісла-салодкі яблык, і шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны, доўгачаканы і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны, малаабгрунтаваны, лёгкаўзброены. Пры зрашчэнні спалучаюцца прыслоўі і прыметнікі ці дзеепрыметнікі ў адно слова без змены іх формы.
Пры ўжыванні прыметнікаў з суфіксамі трэба памятаць наступныя правілы іх правапісу.
Памяншальна-ласкальныя формы прыметнікаў з суфіксамі -еньк-, -эньк; -аньк- пішуцца з мяккім знакам: новенькі, даражэнькі, прыгожанькі. Мяккі знак таксама пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і пор года на нь: ліпень — ліпеньскі, жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на нь пры дапамозе суфікса -ск-, мяккі знак не пішацца: Любань — любанскі, конь — конскі.
3 двума н пішуцца прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на н: дзень — дзённы, ячмень — ячменны, прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на мя: імя — імянны, семя — семянны, але: полымя — палымяны. 3 двума н пішуцца прыметнікі з суфіксамі -енн-, -энн-: вогненны, задуменны, страшэнны.
Прыметнікі з суфіксамі -ан- (-ян-), -ін- (-ын-) пішуцца з адным н: драўляны, пчаліны, курыны. 3 адным н пішуцца словы юны, сцюдзёны, але: юннатаўскі.
У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск-, зычныя асноў г, ц, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: брат — брацкі, шавец — шавецкі, ткач — ткацкі, мастак — мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаўляецца як [ц], але на пісьме захоўваецца д: сусед — суседскі, горад — гарадскі.
У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей наг, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса -ск-, зычны асновы назоўніка захоўваецца: Выбарг — выбаргскі, таджык — таджыкскі, казах — казахскі, Каўказ — каўказскі, Нясвіж — нясвіжскі, Добруш — добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.
У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус — беларускі, Палессе — палескі, таварыш — таварыскі.
Складаныя прыметнікі пішуцца разам і праз злучок.
Разам пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: паравозны, салігорскі, наваіюлацкі; прыметнікі, утвораныя ад спалучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы: круглалісты, пяцігадовы, сельскагаспадарчы, іншамоўны; прыметнікі, утвораныя ад прыслоўя і прыметніка (дзеепрыметніка) для абазначэння адзінага паняцця: высокаразвіты, вечназялёны, звышгукавы, доўгачаканы.
Праз злучок пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: Давыд-Гарадок — давыд-гарадоцкі, Буда-Кашалёва — буда-кашалёўскі, а таксама з двух назоўнікаў: Днепр і Буг — Днепра-Бугскі; прыметнікі, утвораныя з двух або трох прыметнікаў (паміж імі можна паставіць злучнікі і, але): гісторыка-філалагічны, грамадска-ігалітычны, беларуска-нямегікі, прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру, смаку: ярка-зялёны, бела-ружовы, кісла-салодкі, гаркавата-салёны; прыметнікі з першай часткай ігаўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету: Заходне-Сібірская нізіна, Паўднёва-Афрыканская Рэсігубліка, ігаўночна-ўсходні вецер, паўднёва-заходні дыялект.
Прыналежныя прыметнiкi,утвораныя ад асноу назоунiкау м.р.,ужываюцца з суфiксамi -оу(-ау),-е..у(-еу):леснiкова пасада.Прыналежныя прымет нiкi,утвораныя ад асноу назоунiкау жаночага роду,ужываюцца з суфiк самi -iн(-ын):матчына ласка,ваверчыны вочкi.Прыметнiкi з суфiксам -оу(-ау),-е..у(-еу),-iн(-ын),утвораныя ад уласных iмен, пiшуцца з вялiкай лiтары:Коласавы творы.Памяншальна-ласкальныя формы прыметнiкау з суфiксамi -еньк,-аньк,-эньк пiшуцца з мяккiм знакам:новенькi.Мяккi знак пiшацца перад суфiксамi у прыметнiках,утвораных ад назвау месяцау i пор года на -нь:лiпеньскi.З двума н пiшуцца прыметнiкi,утвораныя з дапамогай суфiкса н ад назоунiкау з асновай на н:восень-асеннi;прыметнiкi,утвора ныя ад назоунiкау на -мя:iмя-iменны,але полымя-палымяны;прыметнiкi з суфiксамi -енн-,-энн-:вогненны.Прыметнiкi з суфiксамi -ан-(-ян-),-iн- (-ын-) пiшуцца з адным н:драуляны,а таксама юны,сцюдзены.У прыметнiках, утвораных ад назоунiкау з дапамогай суфiксау -ск-,зычныя асноу т,ц,ч,к у спалучэннi з суфiксальным с даюць ц:шавец-шавецкi.Караневае д у спалучэннi з суфiксальным с вымауляецца як ц,а пiшацца як д:горад-гарадскi. У прыметнiках,утвораных ад геаграфiчных назвау,нацыянальнасцей i народнасцей з асновай на г,к,х,з,ж,ш пры дапамозе суфiкса -ск- зычны асновы назоунiка захоуваецца:таджык-таджыкскi,але славацкi,калмыцкi,турэцкi. У прыметнiках,утвораных пры дапамозе суфiкса -ск- ад назоунiкау,аснова якiх канчаецца на с,пiшацца адно с:беларус-беларускi.Суфiкс -ск- пi- шацца у прыметнiках,утв. ад наз. з асновай на ш:таварыш-таварыскi.