Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя

Граматыка – раздзел мовазнаўства, змест якога складае вучэнне аб заканамернасцях формаўтварэння і словазмянення, тыпах словазлучэнняў і сказаў. Тэрмін “граматыка” мае некалькі значэнняў: 1) навука, раздзел мовазнаўства; 2) граматычы лад мовы, сістэма правілаў словазмянення, сувязі слоў у сказах; 3) сукупнасць прынятых для пэўнай мовы правілаў змянення слоў і пабудовы словазлучэнняў і сказаў (граматыка акадэмічная, граматыка навуковая, граматыка школьная); 4) падручнікі , дапаможнікі, у якіх разгядаюцца гэтыя правілы.

Граматыка падзяляецца на два раздзелы – марфалогію і сінтаксіс.

Марфалогiя-частка граматыкi,у якой вывучаюцца часцiны мовы, правiлы змянення слоу i форм слоу.Сiстэма часцiн мовы:САМАСТОЙНЫЯ:ЗмЕнНыЯ-скла няльныя(назоунiк-рака,прыметнiк-мяккi,лiчэбнiк-два,займеннiк-я);спра гальныя(дзеяслоу,дзеепрыметнiк,дзеепрыслоуе);НяЗмЕнНыЯ(прыслоуе).СЛУЖБОВЫЯ (прыназоунiк,злучнiк,часцiца).ВЫКЛIЧНIК.

Марфалогія – гэта граматычнае вучэнне аб слове; раздзел граматыкі, які вывучае структуру слова, правілы словазмянення, а таксама граматычныя катэгорыі і класы слоў (часціны мовы).

Марфалогія вывучае:

1) граматычныя ўласцівасці слоў, акрэслівае іх граматычныя значэнні, выяўляе спецыфіку граматычных катэгорый слоў, якія адносяцца да розных часцін мовы.

2) правілы ўтварэння словаформ, адрозненне паміж словаформамі адной і той жа лексемы, дапамагае вызначыць, дзе перад намі форма аднаго слова, а дзе – розныя словы.

Марфалогія мае сувязь з іншымі раздзеламі навукі пра мову:

  • з фанетыкай (без гукавога афармлення слоў мова не можа існаваць, фанетычныя змены ўплываюць на форму і будову слова (чаргаванні гукаў уплываюць на відазмяненні марфем сад – у садзе); канчаткі назоўнікаў залежаць ад апошняга зычнага асновы, ад характару асновы вызначаецца канчатак: вясна, зямля; ад фанет. асаблівасцей залежыць размеркаванне назоўнікаў па тыпах скланення і родах);

  • са словаўтварэннем (большасць беларускіх слоў утворана з дапамогай марфем (суфіксаў і прыставак) – спяваць – заспяваць, песня – пясняр);

з сінтаксісам (кожная граматычная катэгорыя праяўляецца ў сінтаксічных адзінках – словазлучэннях ці сказах – засланяе бярозку назоўнік бярозку – дапаўненне і мае форму вінавальнага склону; паміж марфалагічнымі і сінтаксічнымі катэгорыямі існуе пэўная адпаведнасць: кожная часціна мовы выконвае функцыю таго ці іншага члена сказа: назоўнік звычайна дзейнік, дзеяслоў – выказнік, прыметнік – азначэнне і г.д.)

Паводле граматычных уласцівасцей усе словы беларускай мовы размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца часцінамі мовы.

Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы

Падзел слоў на часціны мовы адбываецца па трох прыметах:

  • на аснове іх катэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння;

  • марфалагічных прымет;

  • сінтаксічных асаблівасцей;

  • асаблівасцей сістэмы словаўтварэння.

1,Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне – гэта абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўвае словы ў адзін клас (разрад). Так, назоўніку ўласціва абагульненае значэнне прадметнасці, прыметніку – прыметы, дзеяслову – дзеяння і стану як працэсу і г.д.

2,Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне), граматычныя катэгорыі слоў і іх спецыфіка.

Зменнымі словамі з’яўляюцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, нязменнымі – прыслоўі, словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы), мадальныя словы, усе службовыя словы і выклічнік.

Зменныя словы скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі) ці спрагаюцца (дзеясловы).

Часціны мовы характарызуюццарозным наборам граматычных катэгорый і іх зместам. Найбольшую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў, у сваіх разнастайных формах ён выражае граматычныя значэнні ліку, роду, асобы, часу, ладу, трывання, стану.

  • Адрозніваюць часціны мовы сінтаксічнымі ўласцівасцямі: спосабамі сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнай функцыяй. Так, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, а з назоўнікамі, займеннікамі. Словы кожнай часціны мовы маюць свае асноўныя сінтаксічныя функцыі: назоўнікі – часцей дзейнік і дапаўненне, прыметнік – азначэнне, дзеяслоў – выказнік і г.д. Не маюць функцый членаў сказа мадальныя словы, службовыя часціны мовы і выклічнікі.

  • Кожная часціна мовы мае свае словаўтваральныя мадэлі. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы – з дапамогай прыставак, нулявым суфіксам утвараюцца толькі назоўнікі і г.д.

Такім чынам, часціны мовы – гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца катэгарыяльным значэннем, агульнасцю граматычных катэгорый, пэўнай сістэмай форм, асаблівасцямі ў спалучальнасці з іншымі словамі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі і спосабамі словаўтварэння.

У беларускай мове традыцыйна вылучаюць 10 часцін мовы.

У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый усе часціны мовы, акрамя выклічніка, дзеляцца на дзве групы. Да першай адносяцца паўназначныя, або самастойныя, часціны мовы — назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў і прыслоўе – маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа.

Назоўнік мае катэгарыяльнае значэнне прадметнасці, характэрызуецца самастойнымі катэгорыямі роду, ліку, склону, часцей у сказе з’яўляецца дзейнікам і дапаўненнем, утвараецца усімі спосабамі беларускага словаўтварэння.

Прыметнік мае катэгарыяльнае значэнне прыметы, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне; граматычныя катэгорыі прыметніка сінтаксічна залежныя і рэалізуюцца праз сінтаксічную сувязь з назоўнікам. У сказе – азначэнне ці выказнік. Уласцівы прыметніку спецыфічныя склонавыя канчаткі, словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы.

Лічэбнік мае катэгарыяльнае значэнне колькасці, якое канкрэтызуецца ў значэннях – адцягнены лік, колькасць аднародных прадметаў, парадак іх пры лічэнні. Х-на катэгорыя склону, формы роду і ліку маюць толькі асобныя лічэбнікі. У сказе – любы член сказа.

Займеннік паказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная функцыя залежыць ад таго, якую часціну мовы ён замяняе.

Дзеяслоў мае катэгарыяльнае значэнне працэсу, характэрызуецца разнастайнымі граматычнымі катэгорыямі і формамі: мае стан, пераходнасці\непераходнасці, зваротнасці\незваротнасці, трывання, часу, ладу, асобы, ліку. Спрагальныя формы дзеяслова – выказнік, неспрагальныя – азначэнне і акалічнасць, інфінітыў – любы член сказа. Да дзеяслова непасрэдна прымыкае клас безасабова-прэдыкатыўных слоў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў безасабовых сказах і абазначаюць стан асобы, асяроддзя і г.д.: весела, сумна, холадна, шкада, відаць, досыць, нёльга і пад. Такія словы называюць прэдыкатывамі (або словамі катэгорыі стану). Прэдыкатывы (катэгорыя стану) не ва ўсіх граматычных даследаваннях вылучаюцца як асобная часціна мовы; гэтыя словы разглядаюцца разам з назоўнікам (шкада), дзеясловамі (відаць), прыслоўямі (весела) і кваліфікуюцца як сінтаксічныя дэрываты названых часцін мовы.

Прыслоўе абазначае прымету дзеяння, стану ці прымету якасці. Семантычна прыслоўі суадносяцца з усімі зменнымі часцінамі мовы і ўтвараюцца ад іх рознымі спосабамі ўтварэння (суфіксальна-прэфіксальным, суфіксальным, адвербіялізацыя). Нязменнасць – асноўная прымета прыслоўяў. У сказе – акалічнасці.

Другі разрад – службовыя (непаўназначныя) словы – прыназоўнікі, злучнікі, часціцы. Яны не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай сінтаксічнай функцыі – не з’яўляюцца членамі сказа. Ужываюцца яны толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і могуць выражаць адносіны паміж кампанентамі словазлучэння, канкрэтызуюць значэнні склонавых формаў (прыназоўнік), злучаюць словы і часткі складаных сказаў, выражаючы сэнсавыя адносіны паміж імі (злучнікі), даюць разнастайныя сэнсавыя і мадальна-валявыя, эмацыянальна-экспрэсіўныя ацэнкі слова, словазлучэння ці сказа (часціцы). Да службовых часцін мовы некаторыя аўтары яшчэ адносяць звязкі, якія афармляюць адносіны паміж дзейнікам і недзеяслоўным выказнікам (быць, стаць, з’яўляцца і інш.)

Самастойныя часціны мовы (паўназначныя) падзяляюцца на знамянальныя і ўказальныя. Указальныя, альбо займеннікавыя, словы не называюць прадметаў, прымет, колькасці, а толькі ўказваюць на іх.

асноўныя часціны мовы — назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, прыслоўе і клас прэдыкатываў (словы катэгорыі стану). Класы слоў, якія складаюць групу асноўных часцін мовы марфалагічна аформлены, пастаянна папаўняюцца новымі ўтварэннямі ці запазычаннямі. неасноўныя часціны мовы — адносяцца займеннікі (у шырокім сэнсе слова, г.зн. словы ўказальныя) і лічэбнікі. Яны не маюць сваіх ярка выражаных марфалагічных асаблівасцей (па формазмяненню займеннікі і лічэбнікі многімі рысамі падобны да назоўнікаў ці прыметнікаў). Займеннікі і лічэбнікі — замкнутыя класы слоў, практычна яны не папаўняюцца новаўтварэннямі.

У залежнасці ад здольнасці або няздольнасці змяняцца ўсе словы падзяляюцца на зменныя і нязменныя.

Зменныя словы маюць сістэму форм, яны скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі), спрагаюцца (дзеяслоў і часткова — звязка), маюць формы ступеней параўнання (прыметнікі, адпрыметнікавыя прыслоўі і прэдыкатывы). Нязменныя словы прадстаўлены адной словаформай. Гэта тыя прыслоўі і прэдыкатывы, якія не маюць форм ступеней параўнання; усе мадальныя словы; службовыя словы (акрамя звязак), часціцы і выклічнікі.

Па-за класіфікацыяй застаюцца гукаперайманні – моўныя сродкі, якія служаць для перадачы гукаў жывой ці нежывой прыроды і выклічнікі – словы граматычна не аформленыя, якія нічога не называюць, яны выражаюць разнастайныя эмоцыі, эмацыянальныя адносіны і волевыяўленні. Цесная сувязь выклічнікаў з мімкай і жэстам сведчыць аб перыфірыйным становішчы гэтага класа слоў у сістэме часцін мовы. Не выпадкова многія даследчыкі не ўключаюць выклічнік у сістэму часцін мовы. Разам з тым выклічнікі лексічна аформленыя, маюць свае марфаналагічныя асаблівасці, цесна звязаны словаўтваральнымі адносінамі з іншымі класамі слоў.

10. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Катэгорыя роду, ліку, склону назоўнікаў. Тыпы скланення назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў субстантыўнага, ад’ектыўнага і змешанага скланення. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Словаўтварэнне назоўнікаў

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Вылучаюцца разнастайныя лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Назоўнікі могуць абазначаць:назвы прадметаў: дом, кніга, аловак, парта;

назвы асоб: чалавек, студэнт, вучань;

жывых істот: ліса, кот, муха, пчала;

астранамічныя аб’екты: планета, камета, Марс, Венера;

геаграфічныя аб’екты: гара, вулкан, мора, рака, акіян;

дрэвы і расліны: дуб, таполя, палын ,мох;

з’явы прыроды: мароз, іней, дождж, снег, раса, паводка;

з’явы грамадска-палітычнага жыцця: дэмакратыя, выбары, байкот, сесія;

апрадмечаныя прыметы і якасці: холад, дабрыня, шчасце, сумленне;

апрадмечаныя дзеянні і стан: хадзьба, бег, сон, імкненне;

апрадмечаныя лікі: двойка, дзесятка, сямёрка.

Назоўнікі адказваюць на пытанні хто? што?

Агульнае значэнне прадметнасці ўласціва ўсім назоўнікам. Значэнне прадметнасці – гэта граматычнае значэнне ў шырокім сэнсе. Для назоўнікаў х-ны марфалагічныя асаблівасці:

  • Класіфікуючыя катэгорыі роду, адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці, словазменныя катэгорыі ліку і склону;

  • Сістэма формазмянення:

-Частка наз-каў змяняецца па склонах і ліках (дзень –дня, дню, дні, дзён…);

-Частка наз-каў змяняецца толькі па склонах (дзверы, сані, акуляры);

-Частка наз-каў выражае граматычныя значэнні ліку і склону адной формай (таксі, метро, пано, мадам).

Словаўтваральня асаблівасці.

У словаўтваральных адносінах н-к самая багатая часціна мовы. Пры ўтварэнні назоўніка выкарыстоўваюцца ўсе вядомыя спосабы словаўтварэння. Найбольш прадуктыўны спосаб – марфалагічны (марфемны).

Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі бываюць агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, рэчыўныя, зборныя, адзінкавыя.

Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя. Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з'яў, паняццяў, асоб: будынак, горад,Уласныя назоўнікі — індывідуальныя назвы прадметаў, з'яў, паняццяў. Скарына, Сяргей, Янка Купала, Беларусь, «Полымя», Вялікдзень, Першамай.

Уласныя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку

Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя.Канкрэтныя з'яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва, завод; з'яў прыроды: навальніца, вецер, дождж; да канкрэтных адносяцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: адна рэвалюцыя, дзве рэвалюцыі, першы прыезд, практыкаванне практыкаванні. Такія назоўнікі ўспрымаюцца ўсімі органамі пачуццяў. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, якасці: гонар, павага, смеласць, чырвань. Яны, як правіла, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат гонару, мала павагі.

Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя — толькі неадушаўлёных.

Адушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы жывых істот — людзей, звяроў, птушак, рыб, насякомых: бацька, студэнт, воўк, верабей, камар. Неадушаўлёныя — назвы драдметаў, з'яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: сцяна, дуб, поспех, памяць, заняткі.

Граматычнае паняцце “адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць” не адпавядае паняццю “жывое-нежывое” ў біялогіі. Так, у граматыцы ўсе назвы раслін, грыбоў, бактэрый, інфузорый, мікробаў (трава, дрэвы, кусты) – неадушаўлёныя наз-кі, а з пункту погляду біялогіі яны – жывыя арганізмы. У граматыцы да адушаўлёных належаць наз-кі – назвы жывых прадметаў, якія могуць самастойна рухацца.

Некаторыя адушаўлёныя наз-кі пры іх выкарыстанні ў пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлёных, калі яны абазначаюць асоб: убачыць гэтага арыгінала (чалавека, не падобнага на іншых), сустрэць такога тыпа (чалавека з адмоўнымі рысамі).

Асабовыя назоўнікі – гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць:

Асоб паводле іх сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці: рабочы, прадпрымальнік, беларус, рэспубліканец;

Роду дзейнасці: токар, выкладчык, фельчар;

Сваяцкіх адносін: залоўка, швагер, свякроў, мачаха;

Месца жыхарства: мінчанін, гараджанін,вясковец;

Якасцей характару: гаварун, балбатун, непаседа, неслух, задавака.

Неасабовыя назоўнікі – гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць розных жывёл, птушак, насякомых (зубр, бусел, алень, камар) і неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы і з’явы (стол, рака, лес, неба).

Збορныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адзінае цэлае: чалавецтва, моладзъ, гародніна, лісце.

Рэчыўнымі з'яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць рэчывы аднароднага саставу: медзь, кісларод, шакалад, шоўк. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага. Рэчыўныя наз-кі, як і зборныя, не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца. Адзінкамі вымярэння служаць меры вагі (грам, кілаграм, цэнтнер, тона), аб’ему (літр, кубаметр), даўжыні (сантыметр, метр, кіламетр).

Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца: назвы металаў і выкапняў: золата, алюміній, торф, нафта; хімічных элементаў: вадарод, гелій, хлор; прадуктаў харчавання: малако, хлеб, кава; лякарстваў: анальгін, аспірын; тканін: сукно, шоўк і інш.

Такія наз-кі, як правіла, ужываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Такія наз-кі могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат смятаны, многа шчаўя, столькі солі. Некаторыя рэчыўныя наз-кі маюць форму толькі множнага ліку: духі, дрожджы, кансервы, апілкі.

Адзінкавыя назоўнікі – гэта назоўнікі, што абазначаюць асобныя прадметы, выдзеленыя з аднароднага рэчыва або з сукупнасці аднародных прадметаў. Яны ўтвараюцца ад зборных і рэчыўных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў –ін- (-ын-), -інк- (-ынк-), якія надаюць ім значэнне адзінкавасці: гарох – гарошына,, снег – сняжынка, ламачча – ламаччына, пыл – пылінка.

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трοхродаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага (брат, голас, кветка, вясна, падарожжа, акно).

Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, катэгорыі роду не маюць: духі сані, акуляры.

Род назоўнікаў можна вызначыць па марфалагічных прыметах, сінтаксічта і семантычна.

Марфалагічна род наз-каў вызначаецца па склонавых канчатках.

Да мужчынскага роду адносяцца:

-назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: мох, лагер, дзень, якія ў родным склону адз. Ліку маюць канчатак –а, -я, -у, -ю: дня, лагера, імху;

-назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а(-я): бацька, прамоўца, старшыня, суддзя., якія ў родным слоне адз.ліку маць канчатак – і, -ы: суддзі, прамоўцы;

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ы: знаёмы, дзяжурны, ранены.

Да жаночага роду належаць:-назоўнікі з канчаткам -а(-я): сасна, таполя, сястра, зямля, а таксама назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы: восень восені, радасцъ радасці, далеч далечы, поўнач поўначы.

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ая: знаёмая, сталовая, маладая.

Да ніякага роду адносяцца:

-назоўнікі з канчаткамі -о(-ё), -а (-я), -е: гумно, галлё, узвышша, імя, поле;

-рознаскланяльныя назоўнікі на –мя: полымя, бярэмя, імя, племя, стрэмя;

-назвы маладых істот: дзіця (ё), жарабя (ё), ласяня (ё), кацяня (ё);

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ое, -ае: былое, марожанае, мінулае.

Сярод асабовых назоўнікаў ў асобнубнаю групу вылучаюцца назоўнікі, якія мяняюць значэнне граматычнага роду ў залежнасці ад таго, называюць яны асобу мужчынскага ці жаночага полу: вясёлы запявала – вясёлая запявала. Гэта назоўнікі агульнага роду.

У сучаснай беларускай мове большасць назоўнікаў мае формы адзіночнага і множнага ліку.

Лік назоўнікаў — гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных: дзень дні, сад сады, дом дамы. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: стол, хвоя, сястра, множнага —два і больш аднародныяпрадметы: сталы, хвоі, сёстры. Большасць наз-каў беларускай мовы маюць дзве формы ліку – адз. І мн. Аднак некаторыя назоўнікі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове не маюць суадносных форм адзіночнага і множнага ліку. Назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку, называюцца адзіночналікавымі. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, называюцца множналікавымі.

Толькі форму адзіночнага ліку маюць :

уласныя імёны: Беларусь, Нарач, Колас;

большасць абстрактных назоўнікаў: сумленне, памяць, чырвань, дабрыня;

зборных: студэнцтва, птаства;

рэчыўных: чарніла, алюмній, масла, нафта.

Назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва: капіталізм, сентыменталізм, рэалізм, абстракцыянізм;

Назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад;

Назвы месяцаў: студзень, сакавік, май, снежань.

У мове мастацкайлітаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі могуць ужывацца ў форме множнага ліку: Кожны сабе, па-свойму маўчаў, і з безлічы гэтых маўчанняў складалася адна ўрачысітая цішыня.

Толькі форму множнага ліку маюць наступныя назоўнікі:

назвы парных і непадзельных прадметаў: дзверы, грудзі, гуслі, cam;

некаторыя дзеянні, гульні, народныя звычаі: перагаворы, выборы, шашкі, вячоркі;

асобныя рэчывы, прадукты, адходы вытворчасці: дрожджы, каноплі, кансервы, духі, апілкі;

прыродныя з’явы, прамежкі часу: суткі, канікулы, прыцемкі;

шматлікія геаграфічныя назаы: Крупкі, Пухавічы, Карпаты;

Грамадскія працэсы: выбары, дэбаты;

Катэгорыя склону – гэта словазменная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых склоў ў словазлучэнні ці сказе.

Склонавыя формы назоўнікаў выражаюць сваё значэннез дапамогай канчаткаў. Канчаткі ўказваюць адначасова і на значэнне смклону, і на значэнне ліку назоўнікаў. Кожны склон мае сваю сістэму канчаткаў.

У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў: Н (хто? Што?).,Р(каго? Чаго?)., Д. (каму? Чаму?), В (каго? Што?).,Тв. (кім? Чым?), М. (па кім? На чым? Аб Чым?). назоўны склон лічыцца прамым, ,усе астатнія – ускоснымі. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны – без прыназоўнікаў.

Скланеннем называецца змена назоўнікаў па склонах і ліках. У залежнасці ад набору канчаткаў, якія ўласцівы тым ці іншым назоўнікам, усе назоўнікі падзяляюцца на тры групы: 1) назоўнікі субстантыўнага скланення; 2) назоўнікі ад’ектыўнага скланення; 3) назоўнікі змешанага (субстантыўна-адўектыўнага) скланення. Набор канчаткаў у словаформах назоўнікаў адзіночнага ліку залежыць ад родвай прыналежнасці назоўніка і а характару яго асновы. Традыцыйна ў субстантыўным скланенні вылучаюць тры тыпы:

І скланенне. Да яго адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам –а (-я): краіна, дарога, вуліца, песня і назоўнікі агульнага роду, калі абазначаюць асоб жаночага полу: калега, сведка, цёзка, ціхоня, плакса.

ІІ скланенне. Да яго адносяцца наз-кі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: горад, месяц; усе наз-кі ніякага роду з канчаткамі –о (-ё),-е, -а: акно, дно, жыццё, насенне, возера, у тым ліку пяць назоўнікаў на –мя: полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя.

ІІІ скланенне. Да яго адносяцца наз-кі жаночага роду з нулявым канчаткам: ноч, радасць, дробязь.

Акрамя гэтага вылучаюцца групы рознаскланяльных і нязменных наз-каў (у дачыненні да нязменных прынята гаварыць пра “нулявое скланенне”); асобную групу складаюць множналікавыя назоўнікі грудзі, сані, калёсы, дзверы.

Да ад’ектыўнага скланення адносяцца назоўнікі, якія маюць форму прыметнікаў (субстантывацыя): вартавы, сталовая, дзяжурны, млекакормячыя.

Да змешанага скланеня адносяцца прозвішчы на –ін (-ын), -оў (-ёў ,-аў): Фамін, Чыгрын, Папоў, Паўлаў.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы слова і ад націску; у некаторых выпадках – ад лексічнага значэння слова (канчаткі роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду другога скланення: брата, стала, дома; цукру, гаю, агню, голаду, снегу).

Субстантыўнае скланенне.

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца:

Наз-кі – назвы маладых істот: птушаня(-ё), кацяня(-ё), цяля (-ё);

Тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя;

Назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскным канчаткам –а (-я) тыпу мужчына, дзядуля, дзядзька, бацька (у рускай мове такія наз-кі адносяцца да першага скланення і скланяюцца як наз-кі жаночага роду);

Наз-кі агульнага роду, каля яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: забіяка, сведка, гарэза.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]