
- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
Марфемы-прыстаука,суфiкс,корань,канчатак.Словаутварэнне-раздзел навукi аб мове,у якiм вывучаюцца будова слоу i спосабы iх утварэння.Марфалагi чнае словаутварэнне(у вынiку спалучэння марфем):суфiксальнае (бярозабярэз-нiк);прыставачны (бегчы-пера-бегчы);прыставачна-суфiксальны (акно -пад-акон-нiк);бяссуфiкснае (белы-бель).Складанне:асноваскладанне (белагрывы);словаскладанне(малавядомы);асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфiкса (зернепагрузчык).Марфалагiчна-сiнтаксiчнае-пераход слоу з адной часцiны мовы у другую.Семантычнае утварэнне слова у вынiку набыцця iм i ншага значэння (край).
Словы могуць змяняць лексічнае і граматычнае значэнні, набываць іншую сінтаксічную функцыю і пераходзіць у іншы лексіка-граматычны разрад. Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую (субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, адвербіялізацыя, нумералізацыя, прэпазіцыяналізацыя і інш.) разглядаецца звычайна як адзін са спосабаў словаўтварэння.
Субстантывацыя – пераход прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, прыслоўяў і інш. часцін мовы ў назоўнікі (Хворага перавезлі у шпіталь; дазорны, сувязны, ляснічы, паляўнічы, чайная, пасяўная, лепшае, новае; яна ў значэнні 'дзяўчына', 'жанчына': паміж усіх прыкмеціў незабыўную яе; два ў значэнні 'два чалавекі': Першыя два выйшлі на дарогу; заўтра ў такім выразе, як наша светлае заўтра).
Ад’ектывацыя – пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі: салдат, паранены куляй — паранены салдат.
Пранаміналізацыя – пераход у займеннікі – адзначаецца ў тых словах, значэнне якіх траціць канкрэтны характар і набывае характар агульнага ўказання: вас чакае адзін чалавек, дзе слова адзін мае значэнне няпэўнага займенніка 'нейкі', 'якісьці’.
Пераход у лічэбнікі (нумералізацыя) можа адбывацца тады, калі слова набывае колькаснае значэнне: лес рук, мірыяды зорак, дзе лес— 'мноства', мірыяды — 'незлічонае мноства', хаця, безумоўна, ні слова лес, ні слова мірыяды яшчэ не сталі лічэбнікамі, а толькі наблізіліся да іх па сэнсу.
Пераходу ў прыслоўе (адвербіялізацыя) падвержаны назоўнікі (страх у значэнні ‘вельмі’: страх люблю гэту кніжку), формы дзеясловаў — дзеепрыслоўі (ідучы ўспомніла, што казаў бацька) і некаторыя іншыя часціны мовы.
Паўназначныя словы, страчваючы сваё лексічнае значэнне, могуць пераходзіць у службовыя словы і ў часціцы. Так, напрыклад, назоўнікі, дзеясловы і прыслоўі пе-раходзяць у прыназоўнікі: шляхам, дзякуючы, вакол; займеннікі і прыслоўі пераходзяць у часціцы: сядзіць сабе на беразе; проста не ведаеш, што і адказаць; прыслоўі і часціцы —у злучнікі: раз, хоць; дзеясловы – у звязкі: брыгадзір с т аў аграномам, дзе стаў — звязка.
Паўназначныя словы могуць пераходзіць у мадальныя словы: сам, відаць, далёкі (мадальнае слова відаць паходзіць ад дзеяслова) і ў выклічнікі: чорт!, шабаш!
Словаўтварэнне.
Словаўтварэнне - гэта утварэнне новых слоў на базе існуючых у мове.
Пры марфемным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца з дапамогай
а) суфіксаў (суфіксальны спосаб): берагчы - бераж-лів-ы, сон -
сон-н-ы;
б) прыставак (прыставачны спосаб): мераць - ад-мераць, дзед -
пра-дзед;
в) прыставак і суфіксаў адначасова (прыставачна-суфіксальны спосаб): бераг - пры-бярэж-н-ы, лес - уз-лес-ак;
г) без далучэння суфіксаў (бяссуфіксны спосаб): плакаць - плач, чырвоны - чырвань.
Да немарфемных спосабаў адносяць
а) асноваскладанне: краявід, жалезабетон;
б) асноваскладанне з суфіксацыяй: аднаасобны, зернеўборачны;
в) словаскладанне: школа-інтэрнат, мімаволі; абрэвіяцыя: МАЗ, ААН, медсястра.
Марфолага-сінтаксічны спосаб - пераход адной часціны мовы ў другую: хворы чалавек - хворы выздаравеў, рабочы дзень - рабочы працуе.
Лексіка-семантычны спосаб - пераасэнсаванне семантыкі слова: журавель (птушка) - журавель (прыстасаванне для пад`ёму з калодзежа), гасцінец (дарога) - гасцінец (падарунак).