Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.

Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.

Беларуская графіка ўключае неабходныя знакі і сродкі, з дапамогай якіх можна чляніць вусную мову на словы і абазначаць яе гукі на пісьме. У мове дзейнічаюць фанетычныя заканамернасці (аканне, асіміляцыйныя змены зычных і інш.), пад уздзеяннем якіх пэўны гук у слове, аказаўшыся ў выніку словаўтварэння або словазмянення ў іншай фанетычнай пазіцыі, можа прыкметна змяніцца. I калі дакладна перадаваць гучанне мовы на пісьме, некаторыя словы страцяць выразнасць сваіх састаўных частак (марфем), сэнсавую сувязь з роднаснымі словамі і акажуцца цяжкімі для ўспрымання і разумення, як, напрыклад, словы аччыніць (адчыніць), рэшчык (рэзчык), матакрос (мотакрос), паткаччык (падкатчык). Таму ў практыцы пісьма замацаваліся і дзейнічаюць строгія правілы напісання як цэлага слова, так і пэўных яго марфем для таго, каб дакладна адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць выразнасць граматычных форм і нязменнасць некаторых марфем слова. Выпрацоўкай і ўсталяваннем такіх правапіспых правіл і займаецца арфаграфія.

Беларуская арфаграфія вырашае задачу стварэння сістэмы правіл, якія б не супярэчылі заканамернасцям фанетыкі беларускай мовы і асноўным нормам літаратурнага вымаўлення, адпавядалі б жывым законам яе граматычнага ладу і адлюстроўвалі формазмяненне часцін мовы.

Сучасная беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае правілы, заснаваныя як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах.

Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.

Сутнасць фанетычнага прынцыпу заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад.Марфалагічны прынцып заключаецца ў тым, што правілы, заснаваныя на ім, патрабуюць аднолькавага напісання пэўнай марфемы слова (кораня, прыстаўкі, суфікса) ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення.

Алфавіт — гэта сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятай паслядоўнасці. Тэрмін "алфавіт" паходзіць з назваў першых літар у грэчаскім алфавіце — альфа і бэта (новагрэч. віта).Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 34 літар, кожная з якіх выступае ў чатырох варыянтах — вялікая і малая, друкаваная ірукапісная:

Літары ў алфавіце размяшчаюцца без уліку ўласцівасцей абазначаных імі гукаў. Парадак размяшчэння літар носіць умоўны характар і не стварае якой-небудзь строгай сістэмы. Так, першая літара абазначае галосны гук, наступныя — групу зычных, пасля зноў паміж зычнымі знаходзяцца літары для абазначэння галосных, і ў канцы — зноў група літар, што абазначаюць галосныя. Толькі ў размяшчэнні літар зычных гукаў выяўляецца пэўная заканамернасць: спачатку ідзе група літар звонкіх зычных: б, г, д, дж, дз, ж, з, а далей, у канцы, стаяць літары глухіх: к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш.

У беларускую графічную сістэму, акрамя літар, уваходзіць яшчэ шэраг іншых знакаў і сродкаў: апостраф, злучок, знак націску, параграф, знакі прыпынку і інш.

5. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова – асноўная адзінка лексічнай сістэмы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнні слова. Спосабы ўзнікнення новых значэнняў слова. Амонімы і іх тыпы. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Сінонімы. Антонімы. Паронімы

Лексiка-сукупнасць слоу пэунай мовы. Раздзел мовазнауства, якi вывучае слоунiавы склад мовы-лексiку, называецца лексiкалогiяй. Лексiчнае значэнне слова-яго змест,адлюсраванне у слове той або iншай з'явы рэчаicнасцi (прадмета, якасцi, дзеяння, стану):легенда-паданне пра пэуную асобу, гiстарычную падзею.Граматычнае значэнне удакладняе лексi- чнае i паказвае, што слова належыць да пэунай часцiны мовы, можа (цi не можа) змяняцца-скланяцца,спрагацца, можа (цi не можа)удзельнiчаць у словаутварэннi.Граматычныя значэнні існуюць у адзінстве з лексічным, бо яны напластоўваюцца на лексічнае значэнне, абапіраюцца на яго.

Суадноснасць лексічнага і граматычных значэнняў у розных часцін мовы неаднолькавая. Самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі) сумяшчаюць лексічнае і граматычнае значэнні. Для іх лексічныя значэнні – асноўныя, а граматычныя – спадарожныя. Службовыя часціны мовы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) маюць пераважна граматычнае значэнне, якое для іх з’яўляецца асноўным.

Граматычныя значэнні маюць свае сродкі і спосабы выражэння:

Канчаткі (імі выражаюцца значэнні роду, ліку і склону назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, займеннікаў: белы – белага; пасвятлелыя - пасвятлелых);

Формаўтваральныя афіксы (утвараюцца формы прошлага часу дзеясловаў (думаў, думала), формы трывання (запісаць - запісваць); формы стану (чытае кнігу – кніга чытаецца); формы вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў (белы-бялейшы, высока - вышэй));

Націск (насыпаць – насыпаць));

Чаргаванне гукаў (назваць – называць, выбраць – выбіраць);

Прыназоўнікі (склонавыя значэнні назоўнікаў выражаюцца спалучэннем прыназоўнікаў і канчаткаў, для нескланяльных назоўнікаў – толькі прыназоўнікаў: хадзіць па пакоі, ехаць у метро);

Інтанацыя (пры выказванні загаду граматычнае значэнне перадаецца ввыключна інтанацыяй: Стаяць! Пісаць!);

Дапаможныя словы (часціцы хай, няхай, бы, б – для выражэння граматычнага значэння загаднага і ўмоўнага ладу).

Граматычны сродак, як правіла, уваходзіць у склад граматычнай адзінкі, якой ён надае пэўнае граматычнае значэнне. Інакш кажучы, граматычны сродак афармляе граматычную адзінку па пэўнаму ўзору – граматычнай форме. Кожнае граматычнае значэнне абавязкова знаходзіць сваё ўвасабленне ў адпаведнай граматычнай форме. У залежнасці ад характару выражэння граматычнага сродку граматычныя адзінкі, у прыватнасці, словаформы, бываюць простымі, сінтэтычнымі, – калі граматычны сродак з’яўляецца састаўной часткай слова (канчаткі, суфіксы, прыстаўкі). Ёсць выпадкі, калі граматычныя значэнні выражаюцца больш складанымі, аналітычнымі формамі, што складаюцца з двух кампанентаў (формы вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: здольны – больш здольны, самы здольны), формы будучага часу (буду шукаць), формы загаднага ладу (давай дапаможам). У некаторых выпадках граматычныя значэнні могуць быць выражаны суплетыўным спосабам, г.зн. формамі, якія маюць розныя карані: гаварыць – сказаць, чалавек – людзі, добры – лепшы.

У адной граматычнай форме адзін і той жа граматычны сродак нярэдка выражае некалькі граматычных значэнняў. Так, у граматычнай форме, прадстаўленай словаформай вясною, канчатак –ою выражае значэнні жаночага роду, адз. ліку, творнага склону. Адно і тое ж граматычнае значэнне можа знаходзіць некалькі сродкаў выражэння. Так, значэнне ўмоўнага ладу ў словаформе ішлі б выражана суфіксам л і часціцай б, і толькі так гэтыя два сродкі ў сукупнасці перадаюць граматычнае значэнне ўмоўнага ладу.

Лексічнае значэнне слова — гэта суаднесенасць гукавой абалонкі слова з тым ці іншым прадметам ці з'явай рэчаіснасці пры адзіным агульнанародным разуменні гэтай суаднесенасці.

У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з'явамі рэчаіснасці словы могуць ужывацца не толькі з прамымі значэннямі, а і з пераноснымі (або вытворна -намінатыўнымі).Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.

3 'ява поўнага супадзення ў гучанні розных па значэнні слоў называецца аманіміяй, а словы — амонімамі: тур 'першабытны дзікі бык' — тур 'этап гульні, спаборніцтваАмафоны — словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне. У сувязі з тым, што амафоны — такія словы, якія супадаюць у гучанні ў выніку дзеяння фанетычных законаў, іх яшчэ называюць фанетычнымі амонімамі. Узнікаюць амафоны пры аглушэнні канцавых звонкіх зычных: ёд — ётп, лёд — лётАмаформы — словы, якія супадаюць у гучанні ў адной або некалькіх граматычных формах. У сувязі з тым, што амаформы ўзнікаюць у выніку дзеяння марфалагічных законаў, іх яшчэ называюць марфалагічнымі амонімамі.

Сінонімы — гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Напрыклад, словы дужы — здаровы аднолькавыя па сэнсе.Антонімы — гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб'яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак: праўда — хлусня.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]