Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

35. Тэкст і яго арганізацыя

Тэкст : паведамленне, якое напісанае, надрукаванае (выказванне, абзац, раздзел твора і г. д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, і якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе[1].

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Паводле стылю адрозніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.

У залежнасці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексічных і структурных канструкцый, зрокавага афармлення і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з'яўляецца сказ. Адносна класіфікацыі абзацу ў дачыненні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.

Апавяданне: тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Характэрны для мастацкай літаратуры. Звычайна ў такім тэксце ўтрымліваюцца зачын і заканчэнне, а самі падзеі ўтвараюць паслядоўнасць адносна завершаных частак. Апісанне: тып тэксту, які з'яўляе дакладную (паводле магчымасці) слоўную перадачу, адлюстраванне прадмета, дзеяння ці стану ў іх істотных прыкметах. Характэрны для навуковай літаратуры. Разважанне: тып тэксту, у якім разгляд пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці; меркаванні, якія выказваюцца ў адносінах да пэўных праблем, палажэнняў і пад., параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Тып, асабліва характэрны для навуковай літаратуры.

Тэксты-разважанні ў сваёй структуры маюць тры часткі: тэзіс, доказы-аргументы, вывады.

Тэкст - гэта вынік маўленча-мысліцельнай дзейнасці людзей, які фіксуецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Вуснае маўленне мае пераважна від дыялога, а пісьмовы тэкст выступае ў форме маналога; вуснае маўленне заўсёды працякае на базе агульнай для субяседнікаў сітуацыі, што робіць яго эліптычным, а пісьмовы тэкст, як правіла, максімальна стандартызавпны, нарміраваны і разгорнуты. У параўнанні з вусным маўленнем пісьмовы тэкст мае больш багаты лексічны склад, шматпланавую семантычную арганізацыю, часцей выкарыстоўвае сінтаксічна складаныя сказы. Вусны тэкст існуе толькі ў працэсе маўлення, пісьмовы тэкст застаецца ўвесь час існавання матэрыялаў, на якіх ён запісаны.

Тэксты дзеляцца на звязныя і нязвязныя. У першым выпадку яны ўяўляюць сінтаксічна арганізаваныя вынікі моўнай дзейнасці (навуковыя, публіцыстычныя, мастацкія і іншыя творы), у другім - сукупнасць тых ці іншых моўных даных (слоўнікі, спісы імён і г.д.).

Тэматычна тэксты дзеляцца ў адпаведнасці з іх адносінамі да канкрэтных навуковых дысцыплін, сфер дзейнасці і заняткаў людзей, а ўнутры кожнай такой сферы робіцца больш падрабязнае разгалінаванне пісьмовых тэкстаў. Так, тэксты мастацкай літаратуры - вершаваныя і празаічныя, драматычныя і недраматычныя, з улікам жанраў - раманы, аповесці, апавяданні, эсэ і інш.

З лінгвістычнага боку ў тэксце вылучаюцца: кампаненты, ці адзінкі тэксту; сувязі і адносіны паміж гэтымі кампанентамі; семантыка тэксту. Матэрыяльныя кампаненты тэксту ствараюць даволі строгую іерархічную паслядоўнасць, у якой кожны папярэдні кампанент выступае як частка наступнага, у выніку чаго атрымліваецца такі ланцужок: літара - слова - сказ - абзац - тэкст. У вялікім тэксце (раман, аповесць, манаграфія і інш.) паміж абзацам і тэкстам знаходзяцца звычайна такія часткі тэксту, як параграф, раздзел, том. Разнастайныя адносіны паміж кампанентамі тэксту выступаюць у выглядзе граматычных і семантычных сувязей. Першыя паслядоўна аб’ядноўваюць элементы тэксту ў больш буйныя яго адзінкі (словы ў словазлучэнні, словазлучэнні ў сказы, сказы ў дыскурсы, дыскурсы ў тэкст). Другія ствараюць розныя па велічыні і складанасці сэнсавыя часткі тэксту, якія камбінуюцца адна з адной у розных прапорцыях. Змест, ці семантыка тэксту, мае надзвычай складаную структуру, у якой адлюстравана і задума аўтара, і знешняя рэчаіснасць, і значэнні слоў, словазлучэнняў, сказаў, і так званыя фонавыя веды (прэсупазіцыі), што чытаюцца паміж радкоў тэксту, і г.д. У навуковым тэксце з пункту гледжання яго фармальнай арганізацыі разгортваюцца 2 сэнсавыя лініі: сам змест тэксту і спасылкі на тую ці іншую літаратуру, у кантэксце якой і функцыяніруе навуковы тэкст.

У асноўным у полі зроку сучаснай навукі пра тэкст знаходзяцца толькі вербальныя (слоўныя) знакі, але сапраўдную рэчаіснасць тэксту складаюць і шматлікія невербальныя знакі (лічбы, формулы, сімвалы, схемы, малюнкі, табліцы, фатаграфіі, знакі прыпынку, дыяграмы, чарцяжы і інш.), якія ў некаторых відах тэкстаў (матэматычных, тэхнічных і г.д.) займаюць больш месца і выконваюць большую інфарматыўную ролю, чым пісьмовыя сродкі натуральнай мовы. Немалаважныя для тэксту і разнастайныя спосабы напісання літар і слоў, шматлікія прыёмы іх выдзялення ў тэксце (падкрэсліванне, набор розным шрыфтам, ужыванне каляровай афарбоўкі і г.д.).

У залежнасці ад таго, як выказваецца думка, тэксты бываюць трох тыпаў: апавядальныя, апісальныя і тэкст-разважанне.

У апавядальных тэкстах апавядаецца пра нейкую падзею, даецца мастацкае апісанне пэўнай з’явы і г.д. Апавяданне можа спалучацца з апісаннем і разважаннем.

У апісальных тэкстах засяроджваецца ўвага на апісанні, канкрэтнай характарыстыцы, дэталізацыі пэўных фактаў, з’яў, падзей. Апісанне часам пераходзіць у апавяданне.

У тэкстах-разважаннях аўтар разважае, даказвае, тлумачыць нешта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]