
- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
26. Няпоўныя і нячленныя сказы
Нерасчлёняныя сказы (словы-сказы) не выражаюць сінтаксічных адносін і, значыць, не маюць ні галоўных, ні даданых членаў сказа; яны не могуць быць развіты іншымі словамі. Тут нельга гаварыць пра суадноснасць іх адзінага кампанента з адным з галоўных ці якім-небудзь даданым членам двухсастаўнага сказа. Аднак сінтаксічная нерасчлянёнасць, адсутнасць звычайнага саставу сказа не перашкаджаюць ім быць закончанымі выказваннямі, г.зн. выражаць адносна закончаную думку.Немагчымасць расчлянення фармальнага саставу слоў-сказаў – аб'ектыўны сінтаксічны крытэрый адмежавання іх ад іншых тыпаў сказаў, іх галоўная структурная асаблівасць.
Другой характэрнай асаблівасцю слоў-сказаў, што выцякае з іх сінтаксічнай нерасчлянёнасці, з'яўляецца кантэкстуальнасць гэтых моўных адзінак як сродак выражэння мадальнасці, максімальная абумоўленасць іх сэнсавага значэння моўнай сітуацыяй.Словы-сказы цесна звязаны з кантэкстам; яны заўсёды знаходзяцца ў саставе групы самастойных сказаў. Па-за кантэкстам словы-сказы не могуць ужывацца, паколькі яны не маюць намінатыўнай функцыі і выконваюць толькі камунікатыўную функцыю. Словы-сказы не называюць з'яў рэчаіснасці, а выражаюць мадальна-экспрэсіўныя адносіны: сцвярджэнне, адмаўленне, запытанне, пабуджэнне, эмацыянальную ацэнку. Таму словам-сказам заўсёды павінна папярэднічаць якое-небудзь паведамленне ці сітуацыя, якія выклікаюць гэта сцвярджэнне, запытанне, адмаўленне, эмацыянальную ацэнку ці пабуджэнне да дзеяння: «Значыцца, ямы заўсёды жывуцьма адным месцы, на беразе?» –здзівіўся Манг. – «Т а к» (Я. Маўр).
Адсутнасць намінатыўнай функцыі ў слоў-сказаў абумоўлена не толькі іх прызначэннем — выражаць мадальна-экспрэсіўныя адносіны, але і іх марфалагічнай прыродай. У якасці слоў-сказаў, як правіла, не ўжываюцца словы-назвы. Нерасчлянёныя сказы звычайна фарміруюцца са слоў, якія не маюць намінатыўнай функцыі.
У састаў нерасчлянёных сказаў могуць уваходзіць: а) мадальныя словы (вядома, здаецца, несумненна): Вядома, не;Здаецца, так; Несумненна, так; б)узмацняльныя часціцы: «Ведаеце, што, хлопцы? Пакіну я...» – «Латуту свайго?» – перабіў Гарась. – «А ле ж. Надакучыла мне, браткі, да смерці!» (В. Каваль); «Скажы, нябога, ты, з гэтай вёскі?» – «Эге ж»,–коратка адказвае маладзіца (Я. Колас); в) выклічнікі: «Ідзі спаць... Цябе ўжо морыць сон...» — «О н е! Як жа так пайсці? Пабачым...» (М. Гарэцкі).Да слоў-сказаў могуць далучацца звароткі: «Што з вокам у цябе?»—«А нічога, дзядзя Астап» (М. Лынькоў). «А дзедка ўсё госціць у нас?» — «А л е, сынку мой» (Я. Купала).Ні мадальныя словы, ні часціцы, ні выклічнікі, ні звароткі не з'яўляюцца членамі сказа, таму можна сцвярджаць, што словы-сказы не маюць даданых членаў сказа. Слова так у асобных выпадках пры адказе на пытанне можа выступаць у ролі выказніка і мець пры сабе даданыя члены сказа: «А ў мінулым годзе вы былі ў адпачынку?» – «У мінулым годзе так»; «Учора вечарам вы былі дома?» – «Учора так».На аснове марфалагічнай прыметы выдзяляюцца:
а) словы-сказы, выражаныя часціцамі;
б) мадальныя словы-сказы;
в) выклічнікавыя словы-сказы.
Паводле значэння і функцыі ў мове вылучаюцца:
1) эмацыянальна-ацэначныя, 2) сцвярджальныя, 3) адмоўныя, 4) пабуджальныя, 5) пытальныя словы-сказы.
Эмацыянальна-ацэначныя словы-сказы ўтвараюцца выклічнікамі і словамі, блізкімі да выклічнікаў.
Сэнс эмацыянальна-ацэначных слоў-сказаў вызначаецца інтанацыяй і кантэкстам, прычым асноўная эмоцыя, выражаная гэтымі словамі-сказамі, можа суправаджацца адценнямі іншых эмоцыйСцвярджальныя словы-сказы ўтвараюцца словамі так, як жа, яшчэ б, вядома, правільна,
Адмоўныя словы-сказы ў дыялагічнай мове з'яўляюцца адмоўным адказам на пастаўленае пытанне ці выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем, у маналагічнай мове – гэта пярэчанне самому сабе.
Пабуджальныя словы-сказы выражаюць эмацыянальную рэакцыю таго, хто гаворыць, на выказванне ці пэўную сітуацыю і разам з тым волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць выклічнікі і часціцы; «В о-о- он!» – раптам крычыць Галена.— «В о н! Вон!» (К. Чорны); «Ну вось і прыехалі. Т п р у!» (3. Бядуля); «А гэта не вавёрка?!» –«Т с с! Гэта гарнастай!» (Я. Маўр); «Ало! Як справы?» (3 вуснай мовы); «Гэй!» – аклікнуў іх Сцёпка, хлопцы спыніліся (Я. Колас).Пытальныя словы-сказы характарызуюцца выразнай пытальнай інтанацыяй і разнастайнымі адценнямі значэнняў у залежнасці ад лексічнага выражэння пытанняў, кантэксту ці сітуацыі. У якасці пытальных слоў-сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, мадальныя словы, пытальныя часціцы і выклічнікі розных разрадаў: «Выклікаю цябе на спаборніцтва» — «А? Што?..» (Я. Маўр); «Мясціны ціхія, а людзі добрыя». –«Г а?» (А. Асіпенка).
Асноўнай прыметай няпоўных сказаў з'яўляецца не сэнсавая, а граматычная непаўната, г. зн. адсутнасць якога-небудзь члена сказа: Апоўдні маці пайшла падаіць кароў і прынесла з Алесем абед: яна –гаршкі з капустай і кашай, а ён –вялікі збан малака з тварагом (Я. Брыль);
Пра непаўнату сказа, у які лёгка можна падставіць адсутны член, сведчыць асобая інтанацыя, невялікая паўза, якая звычайна абазначаецца працяжнікам: Сонца дае цеплыню і святло, зямля –свае жыватворчыя сілы (I. Навуменка); Паняцце няпоўных сказаў – структурна-граматычнае паняцце. Выдзяленне няпоўных сказаў заснавана на супастаўленні структур (мадэлей, схем) сказаў у сістэме мовы. Паводле структуры няпоўныя сказы бываюць простыя і складаныя. Простыя сказы лічацца няпоўнымі, калі маюць незамешчаныя сінтаксічныя пазіцыі аднаго ці некалькіх членаў.Складаныя сказы з'яўляюцца няпоўнымі, калі прапушчана цэлая прэдыкатыўная частка: «Мне сорамна, што ты мяне, як малога, вядзеш...» –«Бо я дарогу ведаю» (П. Галавач)
27. Просты ўскладнены сказ. Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Адасобленыя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры іх. Зваротак і знакі прыпынку пры ім. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку пры іх
Просты сказ ускладняецца:Аднароднымі членамі;Адасобленымі членамі;Звароткамі;Пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі;Устаўнымі канструкцыямі;Параўнальнымі зваротамі.
Аднародныя члены — гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння: Полем, лесам, пералескам, па зямлі, вясной абуджанай, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах. (С. Ш.) У гэтым сказе полем, лесам, пералескам — аднародныя дапаўненні; адносяцца да выказніка ідзе, адказваюць на пытанне чымі, вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; дапаўненні па праталінах, лужынах таксама аднародныя.
Аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа: Чуліся галасы птушак, лесавыя шолахі, нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі. (Лыньк.) Галасы, шолахі, уздыхі — аднародныя дзейнікі; уздыхала, перашэптвалася — аднародныя выказнікі.
Аднародныя члены сказа звычайна маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне.
Аднародныя члены сказа характарызуюцца наступнымі прыметамі: 1) займаюць пазіцыю аднаго члена сказа; 2) звязаны з адным і тым членам сказа аднолькавай сувяззю; 3) звязаны паміж сабой злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю; 4) часцей маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне; 5) звычайна выражаюць аднатыпныя паняцці.
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
Коска ставіцца:
1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў: Праз шырокую дарогу, праз зялёную дуброву, праз жытнёвыя палі па арэхі мы пайшлі. (Тар.)
2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое: Лёд не трэснуў, а толькі ўгнуўся, хоць і быў яшчэ слабы пад роўным пластом белага пухнатага снегу. (В. Б.)
3. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных спалучальных ці размеркавальных злучнікаў (і — і, ні — ні, ды — ды (у значэнні і ), ці — ці, або — або, то — то і інш.): Мір — гэта і праца, і шчасце, і радасць. (М. Т.) Не чуваць было вакол ні смеху, ні песняў, ні гучнай гаворкі. (Краўч.)
4. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных спалучальным злучнікам: Сосны гамоняць, нібы расказваюць чароўныя казкі маленства — адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць.
5. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як — так і, не толькі — але і, хоць і — але, не так як): Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю. (Каратк.) Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу. (К-с)
6. Калі рад аднародных членаў пачынаецца без злучніка, а працягваецца са злучнікамі: Люблю ліпнёвы грыбасей, і ціш палёў, і водар мяты за тое, што няма радней тае мясціны, дзе ўзышла ты.
Коска не ставіцца:
1. Паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі адзіночным спалучальным ці размеркавальным злучнікам і, ды (у значэнні і), ці, або: Вясной у спёках і дажджах пад крыламі галінак рос яблык, быццам на дражджах. (М. К.)
2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дуброва — з малых мне год усё знаёма. (Астр.) 3. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі паўторнымі злучнікамі і — і, калі аднародныя члены ўтвараюць цеснае сэнсавае адзінства і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння: Вецер папараскідаў па двары і сухую траву і лісце. (К. Ч.) Схадзіў я ўздоўж і папярок наднёманскі і луг і лес. (Астр.)
4. Паміж азначэннямі, якія не з'яўляюцца аднароднымі: У лагодным сонечным святле гарэлі сумным полымем ліпы і бярозы. (I. М.)
Адасабленне — гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія выдзяляюцца сэнсэва і інтанацыйна, называюцца а д а с о б л е н ы м і. Напрыклад: Падаюць з неба чыстыя белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. (В. В.)
Важнейшай умовай адасаблення з'яўляецца інтанацыя. Яна дазваляе выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар. Акрамя таго, на адасабленне членаў сказа ўплываюць іх парадак у сказе, ступень развітасці і сэнсавая нагрузка.
У сказе могуць адасабляцца азначэнні, прыдаткі, дапаўненні, акалічнасці і далучальныя члены сказа. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі і радзей працяжнікамі: Была тут яшчэ і сцяжынка, усланая сасновымі іголкамі і калючымі шышкамі. (Сач.) Найлепшыя спецыялісты — дзяды Селівей і Нічыпар — ахапак за ахапкам акуратна ўкладвалі сена ў стог. (Асіп.)
Адасабленне далучальных членаў сказа.
Далучальныя члены сказа выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі. Яны ўводзяцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і, ды, але, і то, ды і то і слоў напрыклад, асабліва, у адпаведнасці, у першую чаргу і інш. На пісьме далучальныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі і радзей працяжнікамі: У вокнах ясней заблішчалі агні, але ненадоўга. (К. Ч.) Дзеці, нават зімой, не любяць сядзець у хаце. (Бяд.) Ужо трэці дзень ён адчуваў сябе дрэнна, асабліва пасля заходу сонца.Параўнальныя звароты — гэта словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў сказа. Яны служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з'яў навакольнага свету. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, як бы, як быццам: Сплылі гады, бы тыя хвалі разводдзяў шумных, веснавых. (К-с)Параўнальны зварот можа складацца як з аднаго самастойнага слова (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, прыслоўя, дзеяслова), так і са спалучэнняў слоў.У вуснай мове параўнальныя звароты выдзяляюцца інтанацыяй, а на пісьме — звычайна коскамі.
Коска ставіцца:
а) калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў так, такі, якія ёсць у асноўнай частцы сказа. У такім выпадку характар параўнання праяўляецца найбольш выразна: Матуліны рукі нас цешаць, галубяць, так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць. (Вяр.);
б) калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў: Возера выглядае, як сіняе вока, з бязмежнага прастору зямлі. (Бр.) Водбліскі ліхтароў, нібы жывыя, гайдаліся ў чорнай вадзе. (А. С);
в) перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; як правіла, як заўсёды, як ніколі і інш.: Гэта — амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. Не хто іншы, як ён. (В. В.) На гарызонце віднеецца не што іншае, як гара. (Хадк.)
Коска не ставіцца:
а) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка: Мясцовасць як казачны сон. (В. В.);
б) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівых (фразеалагічных) словазлучэнняў біцца як рыба аб лёд, як з вядра, зняло як рукой, як бачыш, як без рук, як вадою змыла, як гром з яснага неба, як дзве кроплі вады, як забіты, як мага, як мае быць, як па масле, як след, як у ваду апушчаны: Восень адышла, а зіма не бралася як след. (I. М.) Відаць усё як на далоні:(I. Н.) Як з вядра лінуў дождж. (I. Г.);
в) у зваротах са злучнікам як, які маё значэнне 'у якасці': Андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулем. (В. В.);
г) у зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавымі словамі: Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні. (Шам.)
Пабочнымі называюцца словы або спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа, не з'яўляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.Пабочныя словы і спалучэнні слоў звязваюцца з усім сказам, у які ўключаюцца, і ўносяць у яго новыя адценні значэння — сцвярджэнне, меркаванне, спачуванне і інш
Пабочныя словы і спалучэнні слоў звычайна выдзяляюцца пры вымаўленні паўзамі, а на пісьме — коскамі: Птушка цягне здабытак птушаняці малому,— значыць, дбаць пра жывое трэба заўжды жывому. (Бр.)
Пабочнымі могуць быць не толькі словы і спалучэнні слоў, але і цэлыя сказыПабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя: Атрадны ўрач мог павымаць асколкі, як казаў Пазняк, толкі з болышага. (Шах
У с т а ў н ы м і называюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання: Калі спыніўся дождж зусім (а ён спыніўся каля золку), у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам. (У. Д.) Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Устаўныя словы, спалучэнні слоў, сказы, як і пабочныя, граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, інтанацыйна ізаляваныя ў ім, адносяцца да ўсяго сказа ці да асобных яго частак. Аднак устаўныя канструкцыі істотна адрозніваюцца ад пабочных. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна, г. зн. вымаўляюцца больш хуткім тэмпам, болыш нізкім тонам, чым асноўнае выказванне. Устаўныя сказы выдзяляюцца:
дужкамі, калі маюць аслабленую сувязь з асноўным зместам сказа: Палілася печ (нанач браўся мароз), у печы скварылася свежына. (К. Ч.);
працяжнікамі, калі сувязь з асноўным зместам менш аслабленая: Для Юркі гэтыя паездкі — калі бацька браў яго з сабой — былі цэлым святам. (I. М.);
коскамі, калі маюць цесную сувязь з асноўным зместам сказа: Ля ганка, дзе дубы, лесавыя пасланцы, у полі застылі ў перадранішняй дрымоце, цямнела ў водбліску неба чалаве чая постаць. (К. Ч.)
Зваротак — гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе прадмет ці асобу, да якіх звяртаюцца з прамовай: Табе, мой родны краю, жыццё ўсё аддаю, свае і думкі, і песні, і ўсю любоў маю. Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа. Аднак адсутнасць сінтаксічнай сувязі яго з членамі сказа не азначае, што зваротак не мае і сэнсавай сувязі з імі. На сувязь зваротка са сказам паказвае або дзеяслоў-выказнік (у форме загаднага ладу), або займеннік: Не шуміце веццем, вербы, ля ракі. (К-с)
У залежнасці ад структуры звароткі бываюць неразвітыя і развітыя. Неразвітыя звароткі выражаюцца адным словам. У склад развітых звароткаў уваходзяць прыметнікі, прыналежныя займеннікі, назоўнікі ва ўсіх ускосных склонах без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі: Магутнае слова, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне. (Куп.) Вітаю вас, як блізкіх, родных, старыя хвоі на палях. (К-с)Знакі прыпынку пры зваротках.
1. Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска: Хмаркі, хмаркі, напаіце дожджыкам зямлю. (К-с)
2. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Сонца, сонца! 3 мірнаю зарою ты вярніся ў стэп з начных дарог. (Вял.) 3. Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго — знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Купайцеся ў сонечных хвалях, палеткі ды лугі. (М. Ч.)
4. Калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Ты, шчодрая зямля-планета, даеш усім магчымасць жыць. (Бр
5. Калі перад звароткам стаіць выклічнік ты або вы ці толькі займеннік, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?
6. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О край мой мілы! Усёй душою хачу злучыцца я з табою, у тваіх палях пазычыць сілу, у тваёй зямлі сысці ў магілу. (К-с)
7. Некалькі звароткаў, звязаных паміж сабою бяззлучнікавай сувяззю, аддзяляюцца адзін ад аднаго коскамі, а калі яны звязваюцца злучнікамі і, ды (у значэнні і), то знакамі прыпынку яны не раздзяляюцца: Мір табе, узараная ніва, ураджаям тваім і пладам! (Гл.)