- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
Арфаграфiя - сукупнасць правiл, якiя вызначаюць правiльнае напiсанне слоу. Прыклад: у бел. мове пры вымауленнi асобных спрадвечных слоу адбывацца спрашчэнне спалучэнняу зычных:карыстацца-карысны.Не вымауляецца i не пiшацца [д] у спалучэннях здн,рдн,рдц:праязны-язда,сэрца. Не вымауляецца i не пiшацца [д] у спалучэннi дт на канцы iншамоуных уласных назвау: Кранштат,Шмiт.Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
Сутнасць фанетычнага прынцыпу заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад. На фанетычным прынцыпе заснаваны правілы, якія вызначаюць спосабы перадачы на пісьме ненаціскных каранёвых [о], [э], [а] пасля цвёрдых і мяккіх зычных у першым складзе перад націскам, адлюстроўваюць дзеканне і цеканне. Фанетычны прынцып служыць асновай правіл напісання зваротных дзеясловаў у інфінітыве і ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу, правіл напісання прыставак на з, спалучэнняў каранёвых зычных з суфіксальным с, падоўжаных зычных.
Марфалагічны прынцып заключаецца ў тым, што правілы, заснаваныя на ім, патрабуюць аднолькавага напісання пэўнай марфемы слова (кораня, прыстаўкі, суфікса) ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення. На гэтым прынцыпе будуюцца правілы напісання звонкіх зычных у канцы слова, глухіх перад звонкімі і наадварот, прыставак на зычны [д] і [б], розных спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса, а таксама некаторых канчаткаў назоўнікаў і прыметнікаў.
Утварэнне новых слоў у беларускай мове можа быць звязана са стратай дзвюма і болей лексічнымі адзінкамі (словамі) сэнсавай самастойнасці і ператварэннем іх у адно слова.
Страта сэнсавай самастойнасці кампанентамі складанага слова не заўсёды аднолькавая. У адных выпадках цесная злітнасць, спаянасць кампанентаў поўная, відавочная (хуткабежны, лёгкакрылы), а ў другіх выяўляецца захаванне імі пэўнай самастойнасці (кісла-салодкі, бела-чырвоны, беларуска-англійскі). Працэе страты кампа-нентамі сэнсавай самастойнасці і зліцця іх у адну лексічную адзінку складаны, паступовы і працяглы, што адлюстроўваецца ў напісанні слоў разам, асобна або праз злучок.
Калі два (і больш) словы сталі кампанентамі аднаго слова, то яны пішуцца разам (злітна): народнагаспадарчы, агульнавядомы, насустрач. У такіх словах часткі могуць аб'ядноўвацца пры дапамозе злучальных галосных (высакарослы, левабярэжны, жыццястойкі); адна з частак (першая) страчвае формы словазмянення (двухбаковы, двухбаковага і г. д.); можа змяняцца месца націску (бязмежны — без мяжы); могуць адбывацца фанетычныя змены.
Калі кампаненты слоў няпоўнасцю страцілі сваю самастойнасць, яны пішуцца праз злучок (паўзлітна); кожны кампанент захоўвае свой націск: чорна-белы, беларуска-рускі, сістэму словазмянення: жылі-былі — жыў-быў, жыла-была і г. д.
Кожнай часціне мовы ўласцівыя свае правілы напісання слоў разам і праз злучок, аднак ёсць і агульныя правілы. Разам пішуцца:
а) словы з прыстаўкамі і прэфіксоідамі: выезд, закінуць, звыштэрміновы, контрнаступленне, улыпралевы, антыдэмакратычны, паслязаўтра, постпазіцыйны, панісламізм, інфрачырвоны, квазінавуковы. Калі пан-, аншы-далучаюцца да ўласных імён, то пішуцца праз злучок: пан-Еўропа, Анты-Дзюрынг;
б) складаныя назоўнікі і прыметнікі, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны словам: пяцігодка, другакурснік, сямідзённы, стагоддзе, васьмісот-пяцідзесяцігадовы, сямідзесяцітонны;
в) складанаскарочаныя словы ўсіх тыпаў утварэння: прафсаюз, насценгазета, сельсавет, Белінфарм, БДУ, ЛіМ, МАЗ.
Праззлучок пішуцца:
а) аднолькавыя словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу і ўтвараюць сэнсавае адзінства: бегалі-бегалі, спявалі-спявалі, белы-белы, даўно-даўно, далёка-далёка, ледзь-ледзь. Два аднолькавыя назоўнікі, адзін з якіх мае форму назоўнага, а другі творнага склону, пішуцца асобна: работа работай, справа справай, чалавек чалавекам;
б) спалучэнні слоў з аднолькавай асновай, але з рознымі словаўтваральнымі марфемамі: дзе-нідзе, калі-нікалі, як-ніяк, сам-насам, раз-пораз, адзін-адным;
в) спалучэнні двух слоў, якія абазначаюць блізкія або антанімічныя паняцці: шляхі-дарогі, гусі-лебедзі, жыў-быў, там-сям, бокам-скокам, уверх-уніз, далёкае-блізкае;
г) складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі: 3-працэнтны, 25-градусны, 200-тысячны, 50-годдзе;
д) літарныя скарачэнні складаных слоў і слоў, што пішуцца праз злучок: с.-д.— сацыял-дэмакрат, с.-г.— сельскагаспадарчы, к.-г. — кілават-гадзіна
