Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

25 Даданыя члены сказа

Дапаўненне — даданы член сказа, які абазначае прадмет ці з’яву, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзеянне або праяўляецца прымета, і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: У лесе яму стала холадна.

Дапаўненне найчасцей адносіцца да дзеяслова-выказніка: Вясна пахла гаркаватым пылам прырэчных вербаў. (Грах.)

У залежнасці ад таго, што паясняе дапаўненне, яны падзяляюцца на прыдзеяслоўныя, прыіменныя і прыадвербіяльныя.

Прыдзеялоўныя дапаўненні – дапаўненні, звязаныя з дзеясловам. Яны падзяляюцца на прамыя і ўскосныя.

Прамыя дапаўненні абазначаюць аб’ект, на які пераходзіць дзеянне.

Ускосныя дапаўненні выражаюцца формамі вінавальнага склону з прыназоўнікамі, формамі іншых ускосных склонаў без прыназоўнікаў ці з прыназоўнікамі і маюць значэнне ўскоснага аб'екта: Восень захінула ў хмары неба. (П. П.) Вячэрні бор прапах жывіцай і выспелымі верасамі. (Грач.)

Прыйменныя дапаўненні адносяцца ў сказе да назоўнікаў і прыметнікаў. Яны падзяляюцца на прысубстантыўныя і прыад’ектыўныя.

Прысубстантыўныя дапаўненні звязваюцца з назоўнікамі, што ўтвораны ад дзеясловаў, або з назоўнікамі прыметнікавага паходжання. Выражаюцца назоўнікамі і заўменнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Дзед прыходзіць на дапамогу Міколку.

Прыад’ектыўныя дапаўненні звязваюцца з прыметнікам, які выступае іменнай часткай выказніка, і выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі ў скосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Хваля поўна дзікіх дум.

Прыадвербіяльныя дапаўненні звязваюцца з прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, якія з’яўляюцца акалічнасцю ў двухсастаўным сказе ці выказнікам у безасабовым сказе. Прыадвербіяльныя дапаўненні выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Высокія елкі стаялі ўпераежку з соснамі.

Азначэнне — гэта даданы член сказа, што абазначае прымету, якасць прадмета, яго ўласцівасць: Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі на полі. (К. Ч.)

Паміж азначэннем і паяснёным словам устанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя. Дапасаваныя азначэнні прыпадабняюцца да слова, якое яны паясняюць, у родзе, ліку, склоне

Прыдатак — гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які дапасуецца да паяснёнага слова ў родзе, ліку і склоне або толькі ў ліку і склоне: Цалуюць твар пякучыя гарэзы-маразы. (С. 3.) Сваю зелень красы дробналістай расплялі прыгажуні-бярозы. (Пестр.)

Прыдаткі не проста называюць прадмет, а часта служаць эпітэтамі, паказваюць на якасць, уласцівасць прадметаў, даючы ім эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку: Цар-дуб каржакаваты з сасной свае ісамлі ў некалькі абхватаў ўзаемна абвілі: (Аўр.) Коўдрай рачулку-шчабятуху клапатліва ўкрыў туман. (С. 3.)

Для размежавання прыдатка і паяснёнага слова трэба кіравацца тым, што пры спалучэнні агульнага і ўласнага ыазоўніка прыдаткам выступае: 1) агульны назоўнік, калі ўласны абазначае імя ці прозвішча чалавека: Таго, што быў у форме афіцэра, нечакана пазнала партызанка Рыта Пясоцкая. (Шам.) (С. 3.); 2) уласны назоўнік, калі ён з'яўляецца геаграфічнай назвай, назвай выдання і інш.: Цягнік ціха падыходзіў да станцыі Азярышча. (Пестр.) Наш часопіс «Маладосць» заяўляе аб сваёй прыналежнасці ўжо самой назвай. (Панч.)

Паводле структуры прыдаткі падзяляюцца на простыя і складаныя. Простыя прыдаткі выражаюцца адным назоўнікам: Штоночы ўстаюць і ідуць на заданне хлопцы-мінёры апошняй вайны. (Бур.) Складаныя прыдаткі выражаюцца словазлучэннямі: Слухаю песні маёй Беларусі — скарб неўміручы народнай душы. (С. 3.) Акалічнасць — даданы член сказа, які характарызуе дзеянне ці абазначае розныя абставіны, пры якіх яно адбываецца: Што за мароз пячэ сягоння! (Куп.) Толькі зоркі дзесь далёка міргаюць у вышыні. (С. 3.)

Паміж акалічнасцю і словам, да якога яна адносіцца, устанаўліваюцца розныя віды акалічнасных адносін. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца акалічнасці меса, часу, прычыны, мэты, уступкі, спосабу дзеяння, меры і стунені.

Акалічнасці м е с ц а абазначаюць месца, напрамак дзеяння і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: Дзесьці Прыпяць плюскоча, хваляй б'е ў берагі.

Акалічнасці ч а с у абазначаюць час, працягласць дзеяння, яго пачатак або заканчэнне і адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?: Майскім раннем я вас пакідаў, аксамітна-зялёныя ўзмежкі. (Бр.)

Акалічнасці п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну дзеяння ці стану і адказваюць на пытанні чаму?; з якой прычыны?: Дарэктар з радасці спявае, дадому едзе, спачывае. (К-с)

Акалічнасці м э т ы абазначаюць мэту дзеяння і адказваюць на пытанні з якой мэтай?; для чаго?; навошта?: Аднаго разу Параска паехала ў Пінск адведаць родзічаў. (Капыл.)

Акалічнасці ў м о в ы паказваюць умову, пры якой ажыццяўляецца дзеянне, і адказваюць на пытанні пры якой умове?; у якім выпадку?: Антось наш дбалы, акуратны, а пры рабоце які здатны! (К-с)

Акалічнасці ўступкі абазначаюць падставу, насуперак якой адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні нягледзячы на што?; насуперак чаму?: Паходня прысеў з боку стала і насуперак чаканню Ваўчка не ўспыхнуў, не павысіў голасу. (Хадк.)

Акалічнасці спосабу дзеяння абазначаюць спосаб ці якасць дзеяння і адказваюць на пытанні якім спосабам? як?: Над нівай вясёлыя птушкі па-іншаму песні запелі. (Куп.) Акалічнасці мерыі і ступені характарызуюць меру ці ступень дзеяння, стану ці прыметы. Яны адказваюць на пытанні ў якой меры?; у якой ступені?; у якой колькасці?; як доўга?: Да краю повен я цветам даспелых вішань і ліствой бярозак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]