- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
Аднасастаўнымі называюцца сказы з адным галоўным членам (суадносным ці з выказнікам, ці з дзейнікам двухсастаўнага сказа, але не ідэнтычным яму), які сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб'екта і прэдыката: Без навукі цяжка жыць гэтым трудным векам (Я. Колас); Спрачайся да слёз, а ў бойку не лезь (Прыказка).Наяўнасць у аднасастаўных сказах толькі аднаго з галоўных членаў – спецыфічная асаблівасць гэтых сказаў. Другі галоўны член і не ўзнаўляецца, і не падразумяваецца – у гэтым адрозненне аднасастаўных сказаў ад няпоўных. Класіфікацыя аднасастаўных сказаў звычайна праводзіцца на аснове семантычных прымет і з улікам граматычнага выражэння галоўнага члена.У залежнасці ад формы выражэння галоўнага члена аднасастаўныя сказы дзеляцца на два асноўныя тыпы — дзеяслоўн ы я(Прадае апельсіны; Думаю вучыцца; Світае; Быць бядзе) і іменныя (Поўдзень; Зіма; Народу!).Агульная ўласцівасць усіх дзеяслоўных аднасастаўных сказаў – бессуб'ектнасць. Суадноснасць суб'екта і дзеяння не выражана; дзеянне ўспрымаецца як незалежнае, самастойнае. Аднак незалежнае дзеянне можа быць унутрана суаднесена з «ідэяй суб'екта», г.зн. з дзеячам. Так, у сказе Званілі па тэлефоне дзеяслоў выражае дзеянне, выкананне якога прадвызначае наяўнасць пэўнага суб'екта, але дзеяч тут лексічна не выражаны і граматычна, у форме дзеяслоўнага галоўнага члена, прадстаўлены як няпэўны.Паводле адносін дзеяння да яго вытворцы дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы дзеляцца на чатыры тыпы: пэўна-асабовыя, няпэў-на-асабовы, абагульнена-асабовыя, б е з а с а б о в ы я, і н ф і н і т ы ў н ы я сказы.Галоўны член дзеяслоўных аднасастаўных сказаў паводле свайго сінтаксічнага значэння адрозніваецца ад залежнага галоўнага члена (выказніка) двухсастаўных сказаў. Агульнае граматычнае значэнне іменных аднасастаўных сказаў – выражэнне быційнасці і прэдыкатыўнасці (мадальныя і часавыя значэнні). Выражэнне мадальных і часавых значэнняў уласціва ўсім тыпам простага сказа (разумеецца, гэтыя значэнні выражаюцца па-рознаму). У залежнасці ад формы выражэння галоўнага члена сярод іменных аднасастаўных сказаў адрозніваюць два структурныя тыпы – н а м і н а т ы ў н ы я (галоўны член выражаны назоўнікам у назоўным склоне) і г е н і т ы ў н ы я (галоўны член выражаны назоўнікам у родным склоне).Аднасастаўныя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі ў залежнасці ад таго, паясняецца галоўны член дадатковымі словамі ці не: Ціхі след. Зорны шлях, I ваколіца. Над рачулкай вярбіна мая ледзь трымціць, свавольніца (К. Кдрэенка); У лесе і ў палях пачынала цямнець (Я. Колас).Пэўна-асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, талоўны член якіх выражаны дзеясловам у асабовай форме, што ўказвае на пэўную дзеючую асобу.Няпэўна-асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны дзеясловам 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга, будучага ці прошлага часу і ўказвае на дзеянне, якое выконваюць няпэўныя асобы.
Вытворцы дзеянняў, пра якіх гаворыцца ў няпэўна-асабовых сказах, існуюць рэальна, ды і самі дзеянні выражаюцца асабовымі формамі дзеяслова.Абагульнена асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны дзеясловам 2-ой асобы адзіночнага ліку (радзей у іншых асабовых формах) цяперашняга ці будучага часу і абазначае дзеянне, якое ў аднолькавай меры адносіцца ці можа адносіцца да любой асобы
Безасабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне ці стан незалежна ад вытворцы дзеяння ці носьбіта прыметы: Гэтаму чалавеку выпала ў жыцці многа папрацаваць і многа зазнацьІнфінітыўнымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам. Агульным значэннем інфінітыўных сказаў з'яўляецца ўказанне на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым: Не злічыць у небе ясных зорак, не злічыць у сэрцы светлых дум (М. Багдановіч); Бору пад ветрам гнуцца, поўні –дрыжаць слязою (Р. Барадулін); Не пазнаць, Беларусь, цябе сёння (Я. Колас).
Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых дзеяслоўных сказаў паводле агульнага значэння. У інфінітыўных сказах называецца дзеянне, якое трэба (пажадана і г.д.) ажыццявіць пэўнай, няпэўнай ці абагульненай асобе, а ў безасабовых дзеянне абстрагавана ад актыўнага дзеяча.Своеасаблівасць інфінітыўных сказаў вызначаецца спецыфікай лексіка-граматычных уласцівасцей інфінітыва; апошні спалучае ў сабе значэнні дзеслова і назоўніка, з якім звязаны этымалагічна (паводле паходжання інфінітыў – форма назоўніка). Значыць, у інфінітыве спалучаецца значэнне прадметнасці са значэннем дзеяння, працэсу. Гэтым і вызначаецца асобае становішча інфінітыўных сказаў сярод аднасастаўных. Інфінітыўныя сказы з'яўляюцца пераходнай ступенню ад дзеяслоўных сказаў да іменных, у прыватнасці да намінатыўных.Інфінітыўныя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі.Hамінатыўнымі называюцца аднасастаўныя сказы, якія сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, з'яў; галоўны член іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне: Сіняе неба і яснае сонца. Сіняя Прыпяць і белы пясок нізкага левага берага (В. Вольскі); Слёзы... Кроў... Літанне... Жудасць... I крыжы на ўсходзеАсноўным значэннем намінатыўных сказаў з'яўляецца сцвярджэнне наяўнасці прадметаў ці з'яў. Гэта значэнне можа ўскладняцца значэннем указання, эмац. якаснай ацэнкі, волевыяўлення і інш.Намінатыўныя сказы могуць быць апавядальныя і клічныя. У клічных сказах выражаецца эмацыянальная ацэнка той ці іншай з'явы рэчаіснасці, у іх могуць быць узмацняльныя часціцы: Ото натура! – жонка лае, а ён смяецца, не шманае (Я. Колас); Якія горы! А сады якія! Намінатыўныя сказы бываюць неразвітымі і развітымі: Светлы вечар алтайскі. Цішыня і прастор (Э. Агняцвет); Снег скрыпучы пад санямі, быстры конь, мяцелі дым (М. Машара); Халадок. Мароз. Звонка (М. Лужанін).Паводле семантыка-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на быційныя і ўказальныя.Быційныя, ці экзістэнцыяльныя, сказы сцвярджаюць існаванне або наяўнасць прадмета, з'явы, стану. Такія сказы характэрны для апісання. У іх пералічваюцца наяўныя прадметы абстаноўкі ці пейзажу, абазначаюцца даты, апісваюцца разнастайныя з'явы. Часцей за ўсё пры дапамозе іх даюцца апісанні абстаноўкі статычнай. Пры гэтым у пачатку тэксту яны нярэдка раскрываюць час і месца сітуацыі: Ноч. Позняй парою не бачна і ценяў (А. Бачыла); Ва ўказальных сказах не толькі сцвярджаецца існаванне прадметаў ці з'яў, але і ўказваецца на іх пры іх наяўнасці ці паяўленні. У структурную схему такіх сказаў уваходзяць часціцы вось, вунь, вот.Вакатыўныміназываюцца сказы, адзіны член якіх, выражаны звароткам. вымаўляецца з інтанацыяй папроку, спачування і пад., тым самым даючы пэўную ацэнку: «Надзя!» –мімаволі вырвалася ў мяне (I. Шамякін); «Адаська!» –закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе (К. Чорны). Вакатыўныя сказы падобны да намінатыўных сказаў і да зваротка, паколькі нагадваюць сабой назоўны склон назоўнікаў, і, як правіла, уласных. Абазначаючы асобу, да якой звяртаецца той, хто гаворыць, гэтыя канструкцыі рэзка адрозніваюцца ад намінатыўных сказаў, якія маюць іншае камунікатыўнае прызначэнне.
