
- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
Сказ – самастойная, граматычна арганізаваная і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, якая выражае адносна закончаную думку і валодае граматычным значэннем прэдыкатыўнасці. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (К-с) Прызначэне сказа – быць мінімальнай адзінкай моўных зносін. Асноўная функцыя сказа – камунікатыўная – функцыя фарміравання і выражэння думкі, функцыя паведамлення абпэўнай рэчаіснасці. Сказ мае шэраг граматычных прымет, асноўная з якіх – прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае ацэнку рэчаіснасці і паказвае, што сцвярджаецца ці адмаўляецца ў сказе. Прэдыкатыўнасць выражаецца галоўнымі членамі сказа — дзейнікам і выказнікам: Над зямлёю раняла сонейка праменні. (К-с)
Сказ выступае як граматычна арганізаванае цэлае. У сучаснай беларускай мове класіфікацыя тыпаў сказаў праводзіцца паводле мэты выказвання, адносін выказвання да рэчаіснаеці, паводле граматычнай структуры.
Паводле мэты выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя.
Апавядальныя сказы выражаюць паведамленне пра з'явы рэчаіснасці, пра наяўнасць ці адсутнасць чаго-небудзь: У свой абход ідуць над лесам хмаркі. (К-с) Цэлы дзень не ціхнуць песні над ракою. (Астр.) Такія сказы маюць апавядальную інтанацыю з нязначным павышэннем голасу на якім-небудзь слове або групе слоў і паніжэннем у канцы сказа, вымаўляюцца спакойным тонам, у канцы іх ставіцца кропка. У вуснай мове апавядальныя сказы аддзяляюцца адзін ад аднаго паўзай.
Пытальныя сказы заключаюць у сабе пытанне, якое звернута да субяседніка, каб пачуць ад яго выказванне, адказ адносна тых ці іншых з'яў, падзей. Вылучаюць:
-Уласна-пытальныя сказы, якія патрабуюць дакладнага адказу: Прыйдзеш сёння? – Так.
-Пытальна-рытарычныя – не патрабуюць адказу, бо ў сваім змесце ўжо штосьці сцвярджаюць: Хіба ж не любавацца роднай прыродай?!
-Пытальна-пабуджальныя – разам з пытаннем пабуджаюць да выканання пэўнага дзеяння, просьбу, загад: Чаму ж ты не заходзіш? У канцы іх ставіцца пытальнік ці клічнік, а пры моцнай экспрэсіі і эмацыянальнасці – пытальнік і клічнік. А колькі яны пралілі крыві за родную зямлю?!
Пабуджальныя сказы выражаюць пабуджэнне да дзеяння, просьбу, загад, заклік, запрашэнне: Ты схадзі на раку, шукай лета ў госці з зарой-зараніцай. (М. К.) Пабуджэнне, загад у такіх сказах найчасцей выражаюцца дзеясловамі ў форме загаднага ладу і пабуджальнай інтанацыяй, якая вызначаецца павышэннем тону на дзеясловах-выказніках. Пажаданне, просьба, загад могуць выражацца і іншымі формамі дзеяслова: Умоўным ладам (Можа, б вы павячэралі?), інфінітывам (Трымаць інтэрвал! Не страляць!), будучым часам (Заўтра зробіш, і ўсё як мае быць!). Катэгарычны загад можа выражацца бездзеяслоўнымі канструкцыямі: Зброю к бою, партызаны!
У залежнасці ад інтанацыі сказы бываюць клічныя і няклічныя.Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы, што маюць ярка выражаную эмацыянальную афарбоўку, клічную інтанацыю, называюцца клічнымі. У канцы такіх сказаў ставіцца клічнік: Жыццём шчаслівым і багатым квітнець табе, край малады! (Астр.) Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай эмацыянальных часціц, выклічнікаў, клічнай інтанацыі: Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (К-с).
3 улікам адносін выказвання да рэчаіснасці выдзяляюцца сцвярджальныя і адмоўныя сказы.
У сцвярджальных сказах выражаецца сцвярджэнне фактаў існавання з'яў, падзей ў аб'ектыўнай рэчаіснасці: Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу. (В. Б.)
У адмоўных сказах адмаўляюцца факты існавання з'яў ці падзей. Адмаўленне ў такіх сказах выражаецца адмоўнымі часціцамі не, ні, безасабова-прэдыкатыўным словам няма: А лес не спіць. Не спяць азёры. (С. 3.) Песня мая не ўзышла сярод кветак. (Куп.) Сярод адмоўных сказаў вылучаюць агульнаадмоўныя і прыватнаадмоўныя. У агульнаадмоўных сказах выражаецца поўнае адмаўленне сувязі паміж прадметам думкі і тым, што пра яго гавораць, у такіх сказах не стаіць перад выказнікам: Кветцы завяўшай ізноў не цвісці. У прыватнаадмоўных сказах выражаецца частковае адмаўленне, у іх не стаіць перад дзейнікам або даданымі членамі сказа: Не кожны асмеліцца пайсці туды.
Па сваёй граматычнай структуры сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. Простыя сказы бываюпь аднасастаўныя і двухсастаўныя, развітыя і неразвітыя, поўныя і няпоўныя, няўскладненыя і ўскладненыя.
Просты сказ змяшчае ў сабе адну прэдыкатыўную адзінку (слова або спалучэнне слоў, якія маюць катэгорыі мадальнасці і сінтаксічнага часу): Новы век над зямлёю займаецца скрозь.Складаныя сказы ўключаюць у свой састаў дзве ці больш прэдыкатыўныя адзінкі, якія аб’ядноўваюцца паводле сэнсу і граматычна: У цемры тонуць лясы, гаі, а над рачулкай гаманлівай заводзяць песню салаўі. (К-с)
Простыя сказы падзяляюцца на сінтаксічна падзельныя сказы і сінтаксічна непадзельныя. Сінтаксічна падзельныя сказы – гэта такія сказы, у якіх можна вызначыць члены сказа: Змяркалася. Густыя прыцемкі клаліся на зямлю.У сінтаксічна непадзельных сказах нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: Ты прыйдзеш сёння? – Так.
Простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя. У двухсастаўных сказах ёсць састаў дзейніка і выказніка: Ва ўсіх сферах дзейнасці чалавек не можа абысціся без слова. (Віт.) Граматычная аснова аднасастаўных сказаў складаецца толькі з аднаго галоўнага члена, у іх ёсць або састаў дзейніка, або састаў выказніка: Хвойнікі... Бярэзнікі... Дубровы... Пах кастра... (А. В.) Ад поля веяла халадком. (Хадк.)
Простыя сказы бываюць развітыя і неразвітыя. Неразвітыя сказы складаюцца толькі з галоўных членаў: Шоргаюць лыжы.. (Луж.) Вось і прыстань. (Панч.)Развітыя сказы, акрамя галоўных членаў, маюць і даданыя; яны развіваюць, пашыраюць сказ: Жыццё звяроў і птушак цікавіць мяне па-ранейшаму больш за ўсё іншае. (В. В.)
Поўнымі называюцца такія сказы, дзе ў наяўнасці ўсе члены, неабходныя для разумення сэнсу. Поўнымі бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, развітыя і неразвітыя: Збажына нізіса клоніцца буйным зернем да зямлі. (Астр.) Няпоўныя — такія сказы, у якіх апушчаны асобныя галоўныя ці даданыя члены сказа. Адсутнасць прапушчаных слоў у такім сказе падказваецца кантэкстам, абставінамі размовы: Косцік аднойчы натрапіў на вельмі грыбное месца. Куды ні ступі — баравікі! Ды яшчэ якія! Адзін у адзін. Нагнешся падымаць, а пад кустом цэлая сямейка. Чык, чык! Толькі шастай ножыкам. (С. А.) Па ўскладненасці сказы бываюць ускладненыя і няўскладненыя. Ускладнены сказ – такі просты сказ, што мае ў сваёй структуры аднародныя ці адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак і інш.: Сніцца мне мой родны край, мая далёкая радзіма. Няўскладненыя сказы ў сваёй структуры не маюць аднародных і адасобленых членаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, звароткаў: Па старой замшэлай пушчы ходзіць вецер невідушчы. (Грах.)