Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні

Словазлучэнне — гэта сэнсава-граматычнае адзінства, звязанае падпарадкавальнай сувяззю, якое выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях

Словазлучэнне – граматычна аформленая адзінка, якая складаецца з 2-х ці больш слоў. Словазлучэнні выдзяляюцца пры аналізе сказаў. Канкрэтная характарыстыка словазлучэння магчыма толькі ў сказе ці на аснове сказа. У словазлучэнні вылучаюцца галоўны і залежны кампаненты, якія аб’ядноўваюцца рознымі відамі сінтаксічнай сувязі. Залежны кампанент залежыць ад галоўнага. Пытанне ставіцца ад галоўнага кампанента да залежнага: успаміны якія? – незабыўныя. У складзе сказа галоўны кампанент можа выконваць ролю як галоўнага, так і даданага членаў сказа, а залежны кампанент – толькі даданага.У мове выдзяляюцца прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя словазлучэнні. Прэдыкатыўнае словазлучэнне – гэта спалучэнне дзейніка і выказніка, якое ўтварае ядро сказа, яго граматычную аснову. Такія словазлучэнні ўяўляюць сабой як бы просты неразвіты сказ, у якім можна вылучыць рэальнасць і час дзеяння. Непрэдыкатыўныя словазлучэнні не маюць мадальна-часавага значэння і ўтвараюцца на аснове падпарадкавальнай сувязі. Асноўная функцыя непрэдыкатыўных словазлучэнняў – намінатыўная, а прэдыкатыўных – камунікатыўная (паведамленне).

Паводле структуры словазлучэнні падзяляюцца на простыя і складаныя. Простае словазлучэнне складаецца з двух самастойных слоў — галоўнага і залежнага: пісаць ліст, высокі бераг, вельмі вясёлы. У складаных словазлучэннях слова паясняецца цэлым словазлучэннем ці словам і можа складацца з трох ці больш кампанентаў. У залежнасці ад ступені зліцця кампанентаў выдзяляюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Свабоднае словазлучэнне – рухомае, свабоднае спалучэнне слоў, якое ствараецца ў момант гутаркі. У такіх словазлучэннях кожны кампанент з’яўляецца асобным членам сказа: У цёмным небе свеціць месяц. (Бач.) Несвабоднае словазлучэнне выступае як адзін член сказа. Несвабодныя словазлучэнні могуць быць сінтаксічна непадзельнымі і фразеалагічнымі. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні будуюцца па той жа структурнай схеме, як і свабодныя, а кампаненты ў іх звязваюцца падпарадкавальнай сувяззю

Паводле выражэня галоўнага кампанента словазлучэнні бываюць:іменныя;дзеяслоўныя;прыслоўныя.

У іменных словазлучэннях ролю галоўнага кампанента могуць выконваць назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі. Займеннікі. У сувязі з гэтым яны дзеляцца на:

  • Субстантыўныя – з назоўнікам у ролі галоўнага кампанента: твае пытанні, прыезд сястры;

  • Ад’ектыўныя (галоўны кампанент – прыметнік): родны для ўсіх, здольны працаваць;

  • Лічэбнікавыя – выступаюць звычайна як сінтаксічна непадзельныя і выконваюць ролю аднаго члена сказа: трое са студэнтаў, сто кіламетраў;

  • Займеннікавыя: усе без выключэння, хтосьці з нас.

Класіфікацыя паводле сінтаксічных адносін паміж кампанентамі (паводле значэння).

У сінтаксічна свабодных словазлучэннях паміж словамі ўстанаўліваюцца розныя віды сэнсавых адносін (вызначаюцца па залежнаму слову): азначальныя (атрыбутыўныя – адносіны паміж прадметам і прыметай) — залежны кампанент азначае галоўны: свежая раніца, шырокая дарога; адносіны прыналежнасці:іх лёс, братава кніга; аб'ектныя – залежнае сова абазначае прадмет дзеяння ці прыметы, выражаны галоўным словам, ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне ўскосных склонаў: вучыць верш, гартаць часопіс; суб’ектныя (адносіны паміж дзеяннем і ўтваральнікам дзеяння) –залежны кампанент абазначае вытворцу дзеяння ці носьбіта прыметы: загад дэкана, храбрасць воіна; акалічнасныя (часавыя, прычынныя, мэтавыя, спосабу дзеяння, меры і ступені і г.д): сустрэць сёння, прыйшлі пад вечар; вылучальныя: нехта з сяброў, асобныя з хлопцаў; прасторавыя:сцежка праз сплот, чыгунка між лесу; адносіны прызначэння: вакцына ад грыпу, здольны да спеваў, абагульняльныя: кожны з дзяцей, усякі з вучняў; адносіны сумеснасці:бацька з маці; колькасныя:дзве бярозы, трое дзяцей; камплетыўныя – узнікаюць тады, калі залежны кампанент папаўняе недахоп інфармацыі, заключанай у галоўным кампаненце. Такі від адносін сустракаецца толькі ў сінтаксічна непадзельных словазлучэннях, дзе галоўнае слова патрабуе сэнсавага ўдакладнення, папаўнення: тры бярозы, шмат людзей, пачаць працаваць; сінкрэтычныя – сумяшчаюць некалькі граматычных значэнняў як асноўных: гарбата з лімонам, прыехаць на канцэрт.

Выдзяляюць тры віды падпарадкавальнай сувязі паміж словамі ў словазлучэннях: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

Дапасаванне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнае слова стаіць у той самай граматычнай форме, што і галоўнае. Пры дапасаванні сувязь слоў выражаецца канчаткамі залежнага слова, а пры змене формы галоўнага слова змяняецца і форма залежнага: шырокі луг, шырокая рака, шырокае поле; шырокага лугу, шырокай ракі, шырошга поля. Кіраванне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, калі залежнае слова ставіцца ў пэўным ускосным склоне, якога патрабуе галоўнае слова: наліць малака, пісаць дыктант, надыход свята, імкненне да навукі. Пры кіраванні залежнае слова можа ўжывацца разам з прыназоўнікам, гэта прыназоўнікавае кіраванне: ехаць па дровы, схілілася над крыніцай

Прымыканне — гэтатакі від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Да галоўнага слова прымыкаюць нязменныя словы: прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы: шмат працаваць, размаўлялі па-сяброўску, есці не спяшаючыся, думка пераначаваць. У пазіцыі талоўнага кампанента могуць выступаць дзеясловы: зрабіць заўтра, глядзець усюды, ісці не спяшаючыся, пачаць працаваць; назоўнікі: жаданне вучыцца, машынка стрыгчыся, гаворка па-нямецку; прыметнікі: гатовы выслухаць, вельмі высокі; лічэбнікі: пяты справа, двойчы два; прыслоўі: даволі цяжка, зусім побач, недзе далёка. Паміж галоўным і залежньш кампанентам з уласным прымыканнем звычайна выражаюцца ўласна акалічнасныя ці атрыбутыўныя адносіны.

У словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзьве), тры, чатыры, залежныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два берагі, тры сталы, чатыры браты. У рускай мове ў такіх словазлучэннях назоўнікі маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: два берега, четыре стола, три рубля.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]