- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
Мадальныя словы — гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яўрэчаіснасці або да ўласнага выказвання. Да мадальных адносяцца словы безумоўна, бясспрэчна, відавочна, напэўна, мабыць, відаць, канечне, магчыма і інш.
Мадальныя словы — нязменныя. Яны не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, а толькі паказваюць адносіны таго, хто гаворыць, дарэчаіснасці: Работаў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка. (К-с) Магчыма, прастор двару надавала незвычайная чысціня навакол. (Шам.) У першым сказе мадальнае слова бясспрэчна выражае ўпэўненасць, перакананне ў тым, пра што гаворыць аўтар, у другім — мадальнае слова магчыма выражае няўпэўненасць, меркаванне.
Мадальныя словы не з'яўляюцца членамі сказа і не служаць для сувязі слоў у сказе. Яны не прымыкаюць да іншых слоў, ужываюцца звычайна як пабочныя словы і выдзяляюцца інтанацыйна: Сапраўды, у лесе было вельмі хораша. (К-с) У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. (I. М.)
У дыялогу мадальныя словы ўжываюцца ў ролі непадзельных сказаў:
Адбудзецца сёння спектакль?
Безумоўпа.
А мы пойдзем у тэатр?
Вядома.
Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы. Да першай групы адносяцца мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: бясспрэчна, безумоўна, відавочна, вядома, канечне, зразумела, сапраўды і інш. Да другой групы належаць мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: відаць, здавалася, мабыць, напэўна і інш.
Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
Мадальныя словы паходзяць ад розных часцін мовы. Многія з іх не страцілі суадноснасць з тымі часцінамі, ад якіх яны ўтварыліся. У сучаснай беларускай мове мадальныя словы суадносныя:
а) з назоўнікамі: сапраўды, праўда, факт; параўн.: 3 бацькам пазнаў я радасць першай разоры, хоць, праўда, ён і рэдка мяне пускаў за плуг. (Kip.) iПраўда даражэй за грошы. (Прык.);
б) з прыметнікамі ў кароткай форме, з дзеепрыметнікамі, прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, вядома, відавочна, канечне, магчыма, напэўна, пэўна; параўн.: Вядома, цяжка было ў ролі настаўніка. («Полымя») і Здаўна вядома, што чалавек — істота калектыўная. (В. Б.);
в) з дзеясловамі: відаць, здавалася, можа, мусіць; параўн.: Па дрэвах і па плошчах шапацеў нудны, відаць, восеньскі дождж. (Я. С.) і 3 гэтага пагорка ўжо добра відаць хаты, рэчка каля вёскі, постаці людзей на вуліцы. (Пгаш.)
Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць свае граматычныя катэгорыі, перастаюць змяняцца.
Як мадальныя могуць ужывацца словазлучэнні трэба думаць, можа быцъ, можна меркаваць, на самой справе, па ўсёй верагоднасці, па праўдзе сказацъ, можна сказацъ, можна думаць, уласна кажучы і інш.: Па праўдзе сказацъ, настаўніку хацелася пабачыць Ядвісю. (К-с) Гэта быў, можна сказаць, ужо край горада, і называўся ён Калоніяй. (Скр.)
В ы к л і ч н і к — часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы, што выражаюць розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура, айда і інш.
Выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння. Яны з'яўляюцца толькі сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў, сродкамі выражэння пэўных пачуццяў і волевыяўленняў. Значэнне выклічніка канкрэтызуецца зместам і інтанацыяй выказвання: Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма. (К-с) Гэй! па хатах усе! (Μ. Л.) У першым сказе выклічнік эх выражае радасць, захапленне, а выклічнік гэй у другім сказе — загад, пабуджэнне да дзеяння.
Выклічнік займае асобнае месца ў сістэме часцін мовы. Выклічнікі не адносяцца да самастойных часцін мовы, бо не маюць намінатыўнага значэння, г.зн. нічога не называюць, і не з'яўляюцца членамі сказа. Не ўключаюцца выклічнікі і ў групу службовых часцін мовы, бо не выконваюць у мове службовай ролі, як, напрыклад, злучнікі, якія паказваюць на сувязь сінтаксічных адзінак. Аднак выклічнікі маюць агульныя рысы з некаторымі службовымі словамі: яны не падзяляюцца на марфемы, не змяняюцца, не маюць граматычных катэгорый.
Выклічнікі сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць звычайна як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне выклічніка на пісьме перадаецца знакамі прыпынку — коскай ці клічнікам: О, колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальніх шляхоў! (М. Т.) Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Ляцім жа, браткі, э-эх, ляцім! Даганяй — не дагоніш. (М. Л.) Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знакпрыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Ой ты, мае сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.)
Разрады выклічнікаў
Выклічнікі падзяляюцца на разрады з улікам іх паходжання і значэння. Паводле паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.
Невытворныявыклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, аи, эй, но, ну, гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.
Вытворныя выклічнікі суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У выклічнікі пераходзяць словы розных часцін мовы: а) назоўнікі: бацюхны, жах, божа; б) дзеясловы: годзе, дзякуй, выбачай, падумаеш; в) прыметнікі: здароў; г) прыслоўі: далоў, прэч; д) займеннікі: о-то-то, то-та; е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, вунь яно што, што за ліха, добры дзень, добры вечар, калі ласка.
Простыя вытворныя выклічнікі складаюцца з аднаго слова: божа, дзякуй, прэч, а састаўныя — з некалькіх: добры дзень, бывайце здаровы, што за ліха.
Паводле значэння выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.
Эмацыянальныя выклічнікі о, ох, ах, эх, ой, гм, дудкі, чорт вазьмі і інш. перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне, зачараванасць або, наадварот, незадавальненне, асуджэнне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, а таксама роздум, меркаванне і інш. Напрыклад: Эх, і будзе ж аб чым пагаварыць! (К-с) Ах, як доўга цягнецца дзенъ. (М. Л.)
Волевыяўленчыя (пабуджальныя) выклічнікі служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. Гэта можа быць:
а) просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне: гайда, стоп, ану, прэч, шабаш;
б) патрабаванне цішыні, увагі: тсс, алё (ало), ша;
в) просьба аб паратунку: каравул;
г) падзыванне ці адгон жывёл, птушак: гыля, кось-кось, дзю-дзю, аюсь, кыш і інш.
Выклічнікі э ты к е ту выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку, пажаданне, прабачэнне: добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, прывітанне, дабранач, усяго добрага, усяго найлепшага, бывайце здаровы, да пабачэння, калі ласка, дзякуй, выбачайце, даруйце, прабачце і інш.
Ад выклічнікаў трэба адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюць пачуццяў і пабуджэнняў, а ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды: гаў-гаў, му-у, і-га-га, дзын-дзын, буль-буль. Звычайна гэтыя словы складаюцца з паўтарэння гукаў і на пісьме афармляюцца як простая мова: «Ку-ку! Ку-ку!» — абудзіла мой успамін сапраўдная зязюля. (Kip.)
Гукапераймальныя словы трэба адрозніваць ад дзеяслоўных выклічнікаў. Дзеяслоўныя выклічнікі — гэта нязменныя словы, якія выражаюць кароткае, імгненнае дзеянне і ў сказе выконваюць ролю выказніка: бабах, бац, лясь, стук, трах, хрусь і інш. Частка гэтых слоў можа быць у розных сказах гукапераймальнымі словамі і дзеяслоўнымі выклічнікамі: Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! — быццам хтосьці цукар грызе. (Хомч.) 3 раніцы Сафрона насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы — хрусь напалам. (Ракіт.)
