Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання

Злучнік - службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і інш.) паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкаміЯк службовая часціна мовы, злучнік не мае лексічнага значэння, не скланяецца і не спрагаецца, не выконвае сінтаксічнай функцыі якога-небудзь члена сказа. Асобна, без самастойных слоў, ён не выкарыстоўваецца, а  ўжываецца толькі ў кантэксце, дзе і выяўляецца яго канкрэтнае значэнне (г.зн. выражэнне сэнсава-граматычных адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі).

Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя.

Невытворныя -- гэта злучнікі, якія з гледжання нормаў сучаснай беларускай мовы сваім паходжаннем не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Яны найбольш старажытныя, паходжанне іх немагчыма ўстанавіць, таму ўспрымаюцца як першасныя. Да невытворных адносяцца і, а, ды, але, бо, або і інш.

Вытворныя злучнікі захавалі сувязь са словамі, ад якіх яны ўтварыліся: таму, што паходзяць ад займеннікаў; хоць, хай, бы - ад дзеясловаў; раз - ад назоўніка; для таго каб, нягледзячы на  тое што, дарма што, з прычыны таго што - ад спалучэнняў розных часцін мовы. Вытворныя злучнікі паддаюцца марфемнаму аналізу: дый (ды + і), абы (а + бы) і інш.

Паводле структуры злучнікі бываюць простыя і састаўныя.

Простыя злучнікі складаюцца з аднаго слова: і, а, ды, дый, але, каб, або, як і інш.

У склад састаўных злучнікаў уваходзяць два ці некалькі слоў, якія ўтвараюць сэнсавае адзінства: як быццам, так што, пасля таго як, для таго каб і інш. Сярод састаўных пашыраны расчлянёныя злучнікі, г.зн. парныя, першая частка якіх знаходзіцца ў адной частцы складанага сказа, а другая - у наступнай: з-за таго ... што, як ... так і, не толькі ... а і і інш.

Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляцца на адзіночныя, паўторныя і парныя.

Адзіночныя злучнікі ўжываюцца ў сказе адзін раз, звязваючы пэўныя кампаненты сказа

Паўторныя злучнікі паўтараюцца пры кожным кампаненце злучэння: і, або, ці; і ... і, або ... або, ці ... ці, ні ... ні, ці то ... ці то, не то ... не то, то ... то і інш.:

Парныя злучнікі - гэта састаўныя злучнікі, адна частка якіх адносіцца да аднаго кампанента злучэння, другая - да іншага: калі ... то, хоць ... але, хоць і ... але, не толькі ... але і, не толькі ... а і, як ... так і і інш.: Азёры не толькі кормяць навакольны люд, але і натхняюць паэтаў; Як Радзіме, як Маці, так і Мове цаны няма.

Злучнікі ў залежнасці ад сінтаксічнай функцыі і выражаных з іх дапамогай сэнсава-граматычных адносін падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя ўжываюцца для сувязі адносна раўнапраўных кампанентаў у тэксце: аднародных членаў сказа, састаўных частак складаназлучанага сказа, аднародных сузалежных даданых частак складаназалежнага сказа, асобных сказаў у складзе абзаца

Падпарадкавальныя злучнікі звязваюць сінтаксічна нераўнапраўныя часткі складаназалежнага сказа: Калі вы друг другу руку падалі, каб крочыць дарогай адной, -- забудзьце, што гнездзіцца сум на зямлі, -- песню бярыце з сабою

У структуры складаназалежнага сказа падпарадкавальныя злучнікі ўваходзяць у склад даданай часткі і выражаюць розныя сэнсава-граматычныя адносіны ў спалучэні з галоўнай. У адпаведнасці з характарам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на такія групы: часавыя, прычынныя, умоўныя, мэтавыя, уступальныя, параўнальныя, тлумачальныя, выніковыя.

Часавыя злучнікі калі, як, ледзь, як толькі, пакуль, з таго часу як, у той час як і інш. ўказваюць на час ажыццяўлення таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы складаназалежнага сказа.

Прычынныя злучнікі бо, як, таму што, паколькі, з-за таго што, з прычыны таго што, па той прычыне што, а то выражаюць прычынныя адносіны пры падпарадкаванні даданых частак прычыны з галоўнай часткай складаназалежнага сказа:

Умоўныя злучнікі калі, калі б, каб, як, як бы, толькі, абы, раз, калі ... то, калі ... дык, як ... то, раз ... то звязваюць у складаназалежным сказе галоўную частку з даданай умовы, у якой паведамляецца пра рэальную ўмову або ўказваецца на магчымасць, пажаданасць, нерэальнасць умовы

Мэтавыя злучнікі каб, для таго каб, з тым каб, дзеля таго каб, абы звязваюць у складаназалежным сказе галоўную з даданай часткай мэты

Выніковыя злучнікі то, дык, так што, таму звязваюць з галоўнай такія даданыя часткі складаназалежнага сказа, якія паказваюць на вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы

Уступальныя злучнікі хоць, хоць бы, хай, няхай, нягледзячы на тое што, дарма што, хіба звязваюць галоўную з даданымі часткамі сказа, у якіх паведамляецца пра падзеі і факты, неадпаведныя таму, пра што ідзе размова ў галоўнай частцы

Параўнальныя злучнікі як, нібы, нібыта, што, быццам, бы, як бы, як быццам, чым, чымся звязваюць з галоўнай даданыя часткі, якія шляхам параўнання раскрываюць змест галоўнай часткі

Тлумачальныя злучнікі што, як, каб, чым, быццам, як быццам, нібы, ці звязваюць з галоўнай такія даданыя часткі, якія дапаўняюць, тлумачаць або раскрываюць змест аднаго з членаў галоўнай часткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]