Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_obr_1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
258.84 Кб
Скачать

16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы

Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) – гэта нязменныя словы, якія абазначаюць стан прыроды ці чалавека і ў безасабовых сказах выступаюць у ролі выказніка: У хвіліну вяртання снягоў на маўклівай зямлі як ніколі трывожна. (С. 3.) Заўсёды ў лесе добра мне: у ім τακ ціха, урачыста, калі прытоіцца ўсё чыста, і ветрык нават не дыхне. (К-с)

Безасабова-прэдыкатыўныя словымогуць спалучацца са звязкай і інфінітывам, кіраваць назоўнікам або займеннікам: Яму стала сорамна. Хораша гэтай парой паляжщь у цяньку дрэў альбо асвяжыцца ў рэчцы. (Р. I.) Дзеяслоўная звязка служыць для выражэння прошлага і будучага часу: У пакоі было ўтульна і добра. (Парх.)

Безасабова-прэдыкатыўныя словы абазначаюць:

a) пciхічны і фізічны стан чалавека або жывой істоты: Было самотна, нядобра на душы. (Пл.) Таму не было мне і ў змроку трывожна, хоцъ нейкія крокі пачуў за спіной. (Гpax.); б) стан прыроды ці навакольнага асяроддзя: Ціха ў полі, ціха ў лесе, ані шэпне вецярок... (К-с) Ранкамі было свежа і росна.

б) ацэнку якога-небудзь стану або становішчаПрыгожаўлетку ўвёсцыЗяленічы! (Зар.);т) неабходнасць, магчымасць ці немагчымасць: Трэба дома бывацъ часцей, трэба дома бывацъ не госцем, каб душою не ачар-сцвецъ, каб не страціць святое штосьці. (Р. Б.)

в) меру чаго-небудзь: мала, многа, дастаткова ,даволі, досыць;

г) мадальную ацэнку чаго-небудзь: можна, трэба, нельга, неабходна;

д) неадкладнасць дзеяння, якое павінна адбыцца: час, пара.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы не скланяюцца, не спрагаюцца, не змяняюцца па родах і ліках. Безасаболва-прэдыкатыўныя словы, як і якасныя прыслоўі, могуць мець ступені параўнання і формы са значэннем ацэнкі і меры, якія ўтвараюцца як і адпаведныя формы прыслоўяў: халадней, цяплей, халаднавата, цёпленька.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы ўтвараюцца ад розных часцін мовы: прыслоўяў: блізка, далека, позна, рана; прыметнікаў: весела, глуха, прыгожа, спакойна; назоўнікаў: грэх, дзіва, смех, час, дзеясловаў: відаць, чуваць.

Пераходзячы ў разрад безасабова-прэдыкатыўных, гэтыя часціны мовы змяняюць сінтаксічную функцыю, таму з'яўляюцца амонімамі да тых слоў, ад якіх утварыліся. Так, словы весела, добра, дрэнна, легка, прыгожа, спакойна, хороша, цёпла могуць ужывацца і як прыслоўі, і як безасабова-прэдыкатыўныя. Напрыклад: Хораша глядзяцца імхі. (Парх.) Хораша летам і на лузе. (Р. I.) У першым сказе хораша — якаснае прыслоўе, акалічнасць спосабу дзеяння; у другім — безасабова-прэдыкатыўнае слова, выказнік. Некаторыя словы (зорна, месячна, хлебна, нелъга, патрэбна, трэба, можно, неабходна) бываюць толькі безасабова-прэдыкатыўнымі і не маюць амонімаў сярод прыслоўяў.

Амонімамі з’яўляюцца таксама безасабова-прэдыкатыўныя словы і назоўнікі, ад якіх яны ўтварыліся: Пара маёй песні зноў збірацца ў дарогу. Набліжалася цудоўная летняя пара.

17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання

Прыназоўнік - службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні і сказе. Прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку), адсюль і назва гэтай часціны мовы. Без самастойных часцін мовы прыназоўнік не ўжываецца і асобна не з'яўляецца членам сказа.

Прыназоўнікі - нязменныя словы, яны не маюць лексічнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны.

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя.

Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, якія ўзніклі ў старажытную пару, у сучаснай беларускай мове яны не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, і іх паходжанне цяжка або немагчыма растлу-мачыць: а, аб, без, да, за, на, над, па, пад, праз.

Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі: акрамя, апрача, замест, наконт, паводле, абапал (паабапал), вакол, навокал, скрозь, міма, насустрач, наперадзе, напярэдадні, пасля, побач, па-блізу, уздоўж:Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба гладзь - тут слова скрозь - прыназоўнік. У сказе Цішыня стаіць скрозь слова скрозь - прыслоўе.

Адыменныя прыназоўнікі ўтварыліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выклюнэннем, з мэтай, на працягу, на чале, па лініі, па меры, у адносінах да, у адпаведнасці з, у імя, у выніку: У адпаведнасці з надвор'ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера.

Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыметнікамі: дзякуючы, выключаючы, уключаючы, канчаючы, не лічачы, нягледзячы на: Якуба Коласа, нягледзячы на безліч даследчыцкіх прац, яму прысвечаных, яшчэ не прачыталі па-сапраўднаму не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы, і эканамісты, і палітыкі.

  • Вытворныя прыназоўнікі могуць быць простыя, якія складаюцца з аднаго слова: ад, за, на, пра, сярод, скрозь; складаныя, утвораныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў: з-за, з-пад, па-за, па-над, і састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу. Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні і сказе.

Прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку), адсюль і назва гэтай часціны мовы. Без самастойных часцін мовы прыназоўнік не ўжываецца і асобна не з'яўляецца членам сказа. Напрыклад: На паляне ў светлым пералеску расцвілі налітыя расой сінія падснежныя пралескі пад аховай урачыстых хвой. (Панч.) Прыназоўнік на выражае прасторавыя адносіны паміж дзеясловам расцвілі і назоўнікам паляне: расцвілі д з е? — на паляне.

Прыназоўнікі – нязменныя словы, яны не маюць лексічнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны. Сярод гэтых адносін найбольш пашыраны прасторавыя: На галінцы ціхім посвістам шпак вітае рана сонейка. (С. Ш.); часавыя: Снег ішоў з раніцы да полудня. (Пташ.); аб'ектныя:3 бярозамі растуць вольха, асіна і маленькія дубкі. (Пташ.); прычынныя: Схіляецца ніва да самай зямлі, у кветках паснулі ад спёкі чмялі. (Вяр.); мэтавыя: Бацъка з маці збіраліся ехаць у лес па дровы; спосабу дзеяння: Цямнее заход над палоскаю бору, проз сон штось ляніва шапочуцъ таполі... (Η. Α.)

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, якія ўзніклі ў старажытную пару, у сучаснай беларускай мове яны не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, і іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, да, за, на, над, па, пад, праз і інш.

Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі.

Прыслоўныя прыназоўнікі ўключаюць:

а) словы, якія поўнасцю перайшлі ў прыназоўнікі, страціўшы акалічнаснае значэнне, і як прыслоўі не ўжываюцца: акрамя, апрача, замест, наконт, паводле і інш.: Не навучыўшыся жыць паводле нацыянальных стпандартаў, нелъга будаваць планы аб уваходжанні ў еўрапейскую, а тым больш сусветную цывілізацыю. («Звязда»);

б) словы, якія захавалі свае прыслоўныя рысы і ў сучаснай мове могуць ужывацца і як прыслоўі, і як прыназоўнікі: абапал (паабапал), вакол, навокал, скрозь, міма, насустрач, наперадзе, напярэдадні, пасля, побач, паблізу, уздоўж і інш.

Адыменныя прыназоўнікі ўтварыліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выключэннем, з мэтай, на працягу, на чале, па лініі, па меры, у адносінах да, у адпаведнасці з, у імя, у выніку і інш.: У адпаведнасці з надвор’ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера. (В. В.)

Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыслоўямі: дзякуючы, выключаючы, уключаючы, канчаючы, не лічачы, нягледзячы на: Я. Коласа, нягледзячы на безліч даследчыцкіх прац, яму прысвечаных, яшчэ не прачыталі па-сапраўднаму не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы, і эканамісты, і палітыкі. (Гіл.)

Вытворныя прыназоўнікі могуць быць про с ты я, якія складаюцца з аднаго слова: ад, за, на, пра, сярод, скрозь; с к л а д а н ы я, утвораныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў: з-за, з-пад, па-за, па-над, і с а с т а ў н ы я, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу і інш.

Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі

Удакладняючы значэнне ўскосных склонаў, прыназоўнікі могуць ужывацца з формамі аднаго або некалькіх склонаў.

3 ад н ы м склонам ужьшаюцца прыназоўнікі: ад, да, для, дзеля, без, з-за, з-пад, каля, сярод, апрача, акрамя, замест і інш.– з родным; к, насуперак, адпаведна з, дзякуючы – з давальным; пра, праз, скрозь, цераз, паўз – з вінавальным; над, перад, па-за, па-над – з творным; з, пры з месным.

3 д в у м а склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: за, пад — з вінавальным і творным (за хату, за хатай); аб, на — з вінавальным і месным (на стале, на стол); паміж (між) – з родным і творным (між дрэў, паміж возерам і лесам).

3 тры м а склонамі: з (са) — з родным, вінавальным і творным (з раніцы, з месяц, з сястрой); у (ва) — з родным, вінавальным і месным (у сябра, у нядзелю, у лютым); па – з давальным, вінавальным і месным (па кілаграму, па доктара, па дарозе).

Правапіс прыназоўнікаў

1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за возера, з-пад Мазыра, па-за школай, па-над рэчкай.

2. Прыназоўнікі аб, перад, над, пад перад займеннікам мне мною пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мною.

3. Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, першы з якіх з, с, ш, ж, м, замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прыназоўнік са: са школы, са жменю, са мною.

4. Замест прыназоўніка у выкарыстоўваецца прыназоўнік ва перад словамі, якія пачынаюца з у: ва універсітэце, ва ўсіх.

5. Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два-тры словы: на працягу, у галіне, у адпаведнасці з, на чале з.

Сінаніміка прыназоўнікаў

У сучаснай беларускай мове для выражэння блізкіх ці аднолькавых значэнняў часта выкарыстоўваюцца розныя прыназоўнікі. Прасторавыя, часавыя, прычынныя, мэтавыя і іншыя адносіны выражаюцца сінанімічнымі прыназоўнікава-іменнымі спалучэннямі слоў, напрыклад: Каля лесу, на полі, працавалі нейкія людзі. (К. Ч.) Вёсачка стаяла ў баку ад вялікай дарогі, пры лесе. (Асіп.)

Для дакладнай перадачы думкі, выбару сродкаў выказвання могуць ужывацца сінанімічныя назоўнікі з прыназоўнікамі і назоўнікі ў форме творнага склону: У клубе па вечарах збіраецца моладзь. (Зв.) Вечарамі ў Міканоравай хаце часта меркавалі, як абжывацца, дзе што трэба будаваць. (I. M.)

Ужыванне блізкіх значэннем прыназоўнікавых канструкцый паказвае на багацце мовы, дае магчымасць перадаць самыя разнастайныя адценні думкі. Выбар патрэбных моўных сродкаў садзейнічае дакладнай перадачы думкі на пісьме і тым самым павышае культуру мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]