- •2. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў
- •3. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы арфаграфіі. Злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне слоў
- •4. Беларуская графіка. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Алфавіт.
- •6. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы
- •8. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў
- •9. Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя
- •11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў
- •15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
- •16. Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •17. Прыназоўнікі. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле структуры і ўжывання
- •18. Злучнікі, іх падзел паводле структуры, спосабу ўжывання
- •19. Часціцы, разрады часціц
- •20 Мадальныя словы. Выклічнікі. Гукаперайманні
- •21. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні
- •22 Сказ. Класіфікацыя сказаў
- •23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы
- •24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •25 Даданыя члены сказа
- •26. Няпоўныя і нячленныя сказы
- •28. Складаназлучаныя сказы, віды злучальных злучнікаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі
- •29. Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак у складаназалежным сказе. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •30. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх
- •31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах
- •32. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку пры іх
- •33. Спосабы перадачы чужой мовы
- •34. Пунктуацыя.Функцыі знакаў прыпынку
- •35. Тэкст і яго арганізацыя
- •36. Стылістыка як раздзел мовазнаўства. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.
Прыслоўе — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета. Прымету дзеяння ці стану прыслоўе абазначае тады, калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя: зрабілі добра, слухаючы ўважлва; прымету якасці — калі адносіцца да прыметніка, дзеепрыметніка ці прыслоўя: надзвычай прыгожы, правільна зроблены, вельмі ціха; прымету прадмета — калі адносіцца да назоўніка: размова па-беларуску, дарога дадому.
Галоўная прымета прыслоўяў — іх нязменнасць. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць канчаткаў, не ўтвараюць форм роду і ліку. Толькі якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання і форму суб'ектыўнай ацэнкі: высока — вышэй, найвышэй, высакавата. У складзе прыслоўяў выдзяляюцца суфіксы -а, -аму(-яму), -е, -у, -ы і інш.: ціха, па-летняму, уверсе, знізу, угары.
У сказе прыслоўі найчасцей выступаюць у ролі акалічнасці, калі адносяцца да дзеяслова: Восені. чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста.
Паводле значэння прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя разрады: азначальныя і акалічнасныя. Да азначальных адносяцца якасныя, колькасныя і прыслоўі спосабу дзеяння.
Якасныя прыслоўі абазначаюць якасць дзеяння і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, адказваюць на пытанне як?: асцярожна, весела, жорстка, смела, хораша і інш.
Колькасныя прыслоўі абазначаюць колькасць дзеяння, ступень яго інтэнсіўнасці, а таксама меру якасці. Адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступені?:
амаль, дужа, занадта, крыху, ледзь, трохі, чуць, шмат іінш.
Прыслоўі спосабу дзеяння паказваюць, як адбывалася дзеянне, і адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам?: бягом, вярхом, дыбам, моўчкі, навыварат, насцеж, па-брацку, па-нашаму, пехатою, раптам, удвух, цішком і інш.
Да акалічнасных адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты.
Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно накіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: блізка, высока, далёка, дома, дамоў, дахаты, кудысьці, наперад, сюды, зверху, даверху, данізу.
Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне і адказваюць на пытанні калі? як доўга? з якога часу? да якога часу?: аднойчы, апоўдні, вясной, даўно, заўтра, калісьці, позна, сення, тады, учора, улетку, цяпер, давеку, спрадвеку.
Прыслоўі прычыны абазначаюць, чаму, па якой прычыне адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?: завошта, згарача, нашто, паняволі, спрасоння, таму, чаму.
Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, адказваюць на пытанні для чаго? зякой мэтай?: знарок, назло, напаказ, наперакор, сумыслу.
Ступені параўнання прыслоўяў Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве формы ступеней параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўнання прыслоўяў бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).
Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад прыслоўяў пры дапамозе суфікса -ей (-эй, -ай): востра — вастрэй, весела — весялей. Некаторыя прыслоўі ўтвараюць форму вышэйшай ступені параўнання ад суплетыўнай асновы пры дапамозе суфікса -ш: мала —менш, многа — больш, добра — лепш, дрэнна — горш. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш (болей), менш (меней), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш спакойна, менш напружана.
Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені: лягчэй — найлягчэй, больш — найбольш, прасцей — найпрасцей. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе слоў найбольш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў, а таксама спалучэннем форм вышэйшай ступені параўнання са словамі за ўсё, за ўсіх: найбольш выразна, найменш дакладна, менш за ўсё, хутчэй за ўсіх.
