
- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
Несумненна (а на гэта ўжо пэўным чынам указала прыведзеная намі ў папярэднім пытанні цытата з падручніка В. Халізева), што літаратура валодае рэгіянальнай спецыфікай. Так, існуюць надзвычай істотныя адрозненні паміж культурамі (і, у прыватнасці, літаратурамі) двух вялізных рэгіёнаў — Захаду (Еўропы) і Усходу (Індыі, Кітая і інш. краін Паўднёва-Усходняй Азіі). Арыгінальныя і самабытныя рысы прысутнічаюць таксама ў літаратурах Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, Далёкага Усходу, Заходняй і Усходняй Еўропы (пераважна славянскай яе часткі).
Не падвяргаецца таксама сумненню і той факт, што ёсць свая спецыфіка і ў кожнай нацыянальнай літаратуры. Больш-менш спрактыкаваны чытач, не кажучы ўжо пра даследчыкаў і крытыкаў, можа ўказаць на адрозненні па цэламу шэрагу параметраў паміж творамі такіх блізкіх і прыналежных да аднаго рэгіёна літаратур, як, напрыклад, нямецкая і англійская, французская і італьянская, польская і чэшская, руская і ўкраінская (заўважым, што ўсе параўноўваемыя пары літаратур ствараюцца на мовах, што належаць да адной сям’і). Кожная з нацыянальных літаратур у складзе сусветнага прыгожага пісьменства валодае пэўнай унікальнасцю і яскрава выражанымі індывідуальнымі рысамі. Нават у сітуацыях агульных вытокаў, адзінага генетычнага кораня, як, напрыклад, ва ўсходніх славян. Наяўнасць нацыянальнай спецыфікі ў кожнай з літаратур свету — свайго роду аксіёма, якая не патрабуе доказу.
Літаратура
Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Григорьева Т.П. Дао и Логос (встреча культур).— М., 1992.
Гуревич А. Типологическая общность и национальное своеобразие // Вопросы литературы.— 1978.— № 11.
Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.
Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.
Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Ломидзе Г. Единство многообразия. Вопросы национальной специфики советской литературы.— М., 1957.
Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа.— М., 1976.
Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
У літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай аксіёмай сцверджанне, што сусветная літаратура валодае стадыяльнасцю ў сваім развіцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звычайна суадносяцца з асноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця чалавецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца літаратуры старажытныя, сярэдневяковыя і — літаратуры Новага часу з іх уласнымі этапамі (услед за Адраджэннем — барока, класіцызм, Асветніцтва з яго сентыменталісцкім адгалінаваннем, рамантызм і, урэшце, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і даволі паспяхова канкурыруе мадэрнізм.
Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага літаратурнага працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недасканалай, бо «з’арыентавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гістарычны вопыт»1, хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх вучоных, выкладзеную ў калектыўным артыкуле 1994 г. «Катэгорыі паэтыкі ў змене літаратурных эпох»2. Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а месцамі і пераглядае звыклыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага развіцця. «У ёй у большай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спецыфіка славеснага мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і краін»3.
Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у сусветным літаратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі.
Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога панавала фальклорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мастацкая свядомасць пераважае над усім. Акрамя таго, ён характарызуецца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоўным мастацтвам, а па гэтай прычыне ў ім няма ні літаратурнай крытыкі, ні тэарэтычных штудый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой стадыі, пачатак якой паклала літаратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры працягваўся аж да сярэдзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны ў першую чаргу перавагай традыцыяналізму мастацкай свядомасці і «паэтыкі стылю і жанру»: пісьменнікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпрацаваныя, гатовыя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі практычна поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой стадыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яўляецца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еўрапейскай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прыйшоў на змену сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безасабовага пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках традыцыяналізму); літаратура ў большай сваёй масе становіцца свецкай.
І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асветніцтва, на авансцэну выходзіць «індывідуальна-творчая свядомасць». З гэтага часу ў літаратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і стылю. На дадзеным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з непасрэдным і канкрэтным быццём чалавека, пранікаецца яго турботамі, думкамі, пачуццямі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў; літаратурны працэс у сваім развіцці абумоўліваецца ў першую чаргу пісьменнікамі, а таксама акаляючай іх рэчаіснасцю.
Літаратура
Аверинцев С.С., Андреев М.Л., Гаспаров М.Л., Гринцер П.А., Михайлов А.В. Категории поэтики в смене литературных эпох // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания.— М., 1994.
Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.
Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа.— М., 1976.
Поспелов Г.Н. Проблемы исторического развития литературы.— М., 1972.
Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Типология и взаимосвязи литератур Древнего мира.— М., 1971.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.