- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
6. Асноўныя этапы
Літаратурнага працэсу на Беларусі,
НайБольш характэрныя асаблівасці
Яго працякання
Як адзначае П. Дзюбайла, «літаратурны працэс на Беларусі складваўся спецыфічна .... Ужо ў ХVІ–ХVІІ стст. беларуская літаратура дасягнула значнага ўзроўню, хоць да сярэдзіны ХІХ ст. гаварыць пра літаратурны працэс можна толькі ўмоўна, бо ён быў вельмі разрэджаны, перарывісты ў сувязі з невялікай колькасцю літаратурных фактаў і з’яў»1. І толькі ў 2-й палове ХІХ ст. нацыянальны літаратурны працэс набыў выразныя рысы ў сувязі з прыходам у літаратуру В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і некат. інш. пісьменнікаў. З гэтага часу, а яшчэ больш заўважальна — з пачатку ХХ ст. — пачалося паскоранае развіццё беларускай літаратуры. «Сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго літаратурнага плана, аднаго метаду на іншыя, перамешванне розных тэндэнцый характэрны для гэтага перыяду»1. Даволі своеасабліва, напрыклад, спалучаліся рысы рэалізму, рамантызму (неарамантызму), сімвалізму ў творчасці Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча, З. Бядулі і інш. аўтараў. Цікава і ў многім паказальна, што набраны тэмп у развіцці беларускага прыгожага пісьменства крыху сцішылі, але не перапынілі зусім Першая сусветная і Грамадзянская войны. У 1920-я гг. літаратурны рух на Беларусі (і ў першую чаргу ў Савецкай яе частцы) наогул набыў незвычайны размах. Актыўную (хоць і не заўсёды адназначна станоўчую) ролю адыгралі ў літаратурным жыцці 1920-х гг. літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». У канцы 1920-х гг. пачаўся спад у літаратурным развіцці на Беларусі, вызваны станаўленнем культу асобы і пачаткам барацьбы з «нацдэмамі». Наступнае дзесяцігоддзе ў літаратурным жыцці Савецкай Беларусі можна ўмоўна назваць «глухім». Хоць, зазначым, развіццё літаратуры поўнасцю не прыпынілася. Проста яна стала іншага гатунку. Вядомы айчынны тэкстолаг і гісторык літаратуразнаўства М. Мушынскі на падставе цэлага шэрагу фактаў указвае на ледзь-ледзь заўважальнае ажыўленне ў нацыянальным літаратурным працэсе, і ў першую чаргу ў літаратурна-крытычным яго складніку, у самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг.2 (дарэчы, штосьці падобнае, зноў жа згодна з М. Мушынскім, адбылося ў першыя пасляваенныя гады3). Адной з цікавых асаблівасцей развіцця прыгожага пісьменства на Беларусі ў 1920–1930-х гг. з’яўлялася паралельнае існаванне не тое, каб надта ўжо і адрозных, аднак усё-такі і не зусім падобных адна на другую літаратур — беларускай савецкай і заходнебеларускай. Вядома, шляхі іх вельмі часта перакрыжоўваліся, аднак развіваліся яны ўсё-такі адносна самастойна.
У другой палове 1950-х гг. у сувязі з «хрушчоўскай адлігай» літаратурны працэс пачаў набіраць хуткасць, становячыся пры гэтым больш шмагранным, глыбокім і ўсеабдымным. Дзякуючы творчым намаганням лепшых айчынных майстроў слова (В. Быкава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Караткевіча, М. Танка, А. Куляшова, А. Макаёнка, П. Панчанкі і інш.), беларуская літаратура выйшла на ўсесаюзны, еўрапейскі, а месцамі і на сусветны ўзровень. Істотна пашырыліся яе тэматычныя гарызонты, непараўнальна выраслі і ўзбагаціліся жанравая і стылёвая палітры.
Адназначна можна сцвярджаць, што ў канцы 1980-х гг. у сувязі з вядомымі падзеямі ў нашай былой агульнай краіне — СССР — пакрысе пачалі адбывацца даволі істотныя змены і ў асаблівасцях працякання нацыянальнага літаратурнага працэсу.
Літаратура
Арочка М.М., Дзюбайла П.К., Лаўшук С.С. На парозе 90-х. Літаратурны агляд.—Мн., 1993.
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т.— Мн., 1968–1969.— Т. 1–2.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т.— Мн., 1999–2003.— Т. 1–4.
Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці.— Мн., 2001.
Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу.— Мн., 1987.
Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975.
Каваленка В.А. З пазіцый сучаснасці (агульны працэс літаратурнага развіцця).— Мн., 1982.
Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Яскевіч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі.— Мн., 1972.
Лаўшук С.С. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 1977.
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.).— Мн., 1984.
Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія.— Мн., 1986.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20–30-я гады).— Мн., 1975.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (40-я – першая палова 60-х гадоў).— Мн., 1985.
Рагойша В.П. Кантакты.— Мн., 1982.
Рагойша В. Літаратурны працэс // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд).— Мн., 1961.
Семяновіч А.А. Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917–1945 гг.— Мн., 1978.
Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).— Мн., 1979.
Ярош М.В., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка.— Мн., 1979.
