- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
7.7.4. Экспрэсіянізм
Экспрэсіянізм (ад лац. exspressio — выражэнне) сфарміраваўся ў еўрапейскай культуры ў 1910-я гг., спачатку ў Германіі, а затым у астатніх краінах кантынента. Росквіт экспрэсіянізму быў нядоўгім, аднак за даволі кароткі тэрмін свайго існавання ён паспеў заявіць аб сабе досыць моцна.
Прычынай фарміравання экспрэсіянізму з’яўляўся найглыбейшы крызіс свядомасці, што меў месца ў другой палове XIX ст. (калі, кажучы словамі нямецкага філосафа Фрыдрыха Ніцшэ, «Бог памёр»), які не толькі знайшоў працяг у XX ст., але і яшчэ больш абвастрыўся. Таталітарызм у розных сваіх праявах, сусветныя войны, рэвалюцыі, путчы пазбаўлялі чалавека адчування стабільнасці, гармоніі, супакоенасці. Наадварот, на мяжы краху апынуліся ўсе былыя перакананні і погляды — сацыяльна-палітычныя, рэлігійныя, эстэтычныя. «Чалавек згубіў вонкавае апірышча, апынуўся сам-насам са шматлікімі пытаннямі, спрабуючы цяпер знайсці адказы на іх у самім сабе, ва ўласнай свядомасці. Адсюль шырокае распаўсюджванне філасофскіх сістэм, якія судакраналіся адна з адной у наступным: чалавек звязаны са светам сваімі перажываннямі і ўяўленнямі. А значыць, менавіта яны, дакладней — мастакоўскія перажыванні і ўяўленні, і павінны стаць для мастака аб’ектам адлюстравання. Адна з такіх філасофска-эстэтычных сістэм, сфармаваная ў першай палове XX ст., і прапаноўвала мастаку ўключаць у эстэтычны аб’ект змест уласнай асобы, на з’явы і прадметы знешняга свету пераносіць свае настроі і адчуванні, надаваць гэтым з’явам і прадметам уласныя асаблівасці, інакш кажучы — праецыраваць сваю Душу на неадушаўлёныя рэчы. У працэсе такога ўспрымання свету мастакоўскае «я» становіцца больш актыўным, павышаецца эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, што і знаходзіць выйсце ў творчасці»1.
Першапачаткова экспрэсіянізм атрымаў шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве (М. Пейхштэйн, О. Дыкс, Э. Кірхнер), а затым выявіў сябе і ў літаратуры (Э. Штадлер, Г. Гейм, Г. Тракль, Ф. Кафка). Яго ўплыў адчуваецца ў музыцы (Р. Штраус, А. Шэнберг, часткова А. Стравінскі, А. Скрабін), а таксама ў тэатры (Г. Кайзер, ранні Б.Брэхт), у кінематографе (Ф. Мурнау, Ф. Ланг), у скульптуры (Э. Барлах). Такая распаўсюджанасць і папулярнасць экспрэсіянізму давала падставы тэарэтыкам дадзенага метаду сцвярджаць, што экспрэсіянізм з’яўляецца не плынню ў мастацтве, а ні больш ні менш як новай эпохай у грамадскім і культурным жыцці чалавецтва, цэлай светапогляднай сістэмай.
Непасрэдна ў літаратуру экспрэсіянізм увайшоў напярэдадні першай сусветнай вайны. Яго найбольш паказальныя рысы — перавага абстрактных, абагульненых вобразаў-сімвалаў, дэфармацыя прадметаў адлюстравання, павышаная эмацыянальнасць, схільнасць да гратэску. Для пісьменнікаў, якія спавядалі дадзены метад, было характэрным адлюстраванне адзінокай асобы, «маленькага чалавека», які, як тая пясчынка, згубіўся ў аграмадным горадзе-спруце. Асабліва моцна гэта выявілася ў творчасці Ф. Кафкі, пра што сведчаць такія яго творы, як «Працэс» (1915), «Пераўтварэнне» (1916) і інш.
Экспрэсіянізм узнік у некаторай ступені як антытэза імпрэсіянізму. Апошні — светлы, лёгкі, празрысты; экспрэсіянізм жа — цяжкі, змрочны, цёмны. Імпрэсіяністы імкнуліся зафіксаваць адзінкавае імгненне, а экспрэсіяністы бачылі сваю задачу ў тым, каб паказаць рэчаіснасць як працэс — у руху, дынаміцы, зменах.
У якасці самастойнай літаратурнай плыні экспрэсіянізм праіснаваў да пачатку 1930-х гг. Сышоўшы з літаратурнай арэны, ён, тым не меней, паспеў паўплываць на многіх пісьменнікаў Еўропы (творчасць Ф.Г. Лоркі, Г. Граса, П. Вайса, Ф. Дзюрэнмата, Л. Андрэева і інш.), а таксама ў некаторай ступені на літаратараў ЗША.
Некаторыя стылёвыя прыёмы экспрэсіянізму выкарыстоўваліся ў беларускім мастацтве 1920–1930-х гг.
ЛІТАРАТУРА
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Конан У.М. Экспрэсіянізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.
Куликова И.С. Экспрессионизм в искусстве.— М., 1978.
Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Павлова Н.С. Экспрессионизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Экспрессионизм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Экспрессионизм. Драматургия. Живопись. Графика. Музыка. Киноискусство: Сб. статей.— М., 1966.
