
- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
У кожнага, хто звяртаецца да разгляду літаратурна-мастацкага твора, выпрацоўваюцца нейкія свае ўласныя падыходы і ўстаноўкі. Разам з тым ніводзін сур’ёзны вучоны не можа не арыентавацца на шэраг універсальных і агульнапрынятых момантаў, выпрацаваных метадалогіяй і методыкай літаратуразнаўства.
Пры разглядзе любога літаратурнага твора неабходна падыходзіць да яго перш за ўсё як да з’явы мастацкай, г. зн. вызначыць ступень эстэтычнай вартасці твора. Такім чынам, першым момантам-прынцыпам разгляду літаратурнага твора з’яўляецца эстэтычны прынцып, які патрабуе «звяртаць увагу не толькі на тое, што ў ім выяўлена (тэматыка, праблематыка, матывы, ідэйная скіраванасць, пафас), якая вобразная канцэпцыя асобы ў ім увасоблена, але і як гэта здзейснена пісьменнікам: ці адпавядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі прадуманы яго сюжэт, кампазіцыя, вобразная сістэма, наколькі багатая і натуральная моўная палітра і г. д. Эстэтычныя пачуцці абуджаюцца не толькі аб’ектам і прадметам выяўлення, але і мастацкай формай. Эстэтычны ідэал, увасоблены ў літаратурным творы, і ступень мастацкай дасканаласці гэтага твора, майстэрства пісьменніка — вось два галоўныя моманты, якія вызначаюць эстэтычную вартасць літаратурнай творчасці»1.
Наступным важным прынцыпам навуковага даследавання мастацкага твора з’яўляецца прынцып гістарызму, што «патрабуе разглядаць літаратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякультурнымі і гістарычнымі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж іншымі з’явамі, а таксама ў іх развіцці»2. Прынцып гістарызму нацэльвае на кантэкстуальнае вывучэнне мастацкай творчасці. Кантэксты творчасці пісьменніка, будучы даволі шматпланавымі, «заслугоўваюць самай пільнай увагі літаратуразнаўцаў. ... Вывучэнне кантэкстаў літаратурнай творчасці — гэта неабходная ўмова пранікнення ў сэнсавыя глыбіні твораў, адна з істотных перадумоў спасціжэння як аўтарскіх канцэпцый, так і першасных інтуіцый пісьменнікаў»3.
Наступны прынцып — гэта прынцып сістэмнасці, які нацэльвае «бачыць у літаратурным творы сістэму — комплекс узаемападпарадкавальных кампанентаў, што характарызуюцца іх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (грамадскім, мастацкім), уключэннем гэтай сістэмы ў сістэмы больш высокага парадку (творчасць пісьменніка, нацыянальная літаратура, грамадская свядомасць і інш.), праяўленнем кожнага кампанента як самастойнай сістэмы ніжэйшага ўзроўню»4.
Прынцып усебаковасці патрабуе ад даследчыка пры аналізе літаратурнага твора арыентавацца на вывучэнне ўсіх яго кампанентаў-складнікаў (і змястоўных, і фармальных, а таксама змястоўна-фармальных альбо «двайнога падпарадкавання»), прычым з абавязковым улікам іх непарыўнага адзінства і ўзаемаабумоўленасці. Як вельмі слушна зазначае В. Рагойша, «прынцып усебаковасці засцерагае нас ад аднабаковасці ацэнак, патрабуе ўлічваць пры аналізе твора як яго пазітыўныя якасці, так і негатыўныя. Нарэшце, гэты прынцып сведчыць пра неабходнасць арганічна паядноўваць пры аналізе літаратуры ўсе ранейшыя прынцыпы: эстэтычны, гістарычны, сістэмнасці»5.
І, нарэшце, апошні важны прынцып аналізу мастацкага твора, на які павінен абавязкова арыентавацца даследчык літаратуры ў сваёй працы, — гэта прынцып спалучэння аналізу з сінтэзам. Атрыманыя ў канчатковым выніку заключэнні, вывады і абагульненні адносна твора (ці групы твораў) імянуюцца ў літаратуразнаўстве інтэрпрэтацыямі. Як вядома, яны могуць быць самымі рознымі, што з’яўляецца ў прынцыпе зразумелым і наогул нармальным. Разам з тым В. Халізеў лічыць неабходным сфармуляваць тры агульнатэарэтычныя палажэнні адносна літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый. «Па-першае: мастацкі змест не можа быць вычарпаны якой-небудзь адзінкавай трактоўкай твора. Літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі (як і ўсе іншыя формы навуковых ведаў) здольныя ўбіраць у сябе толькі адносныя ісціны. Ніякаму акту асэнсавання твора мастацтва (нават самаму пранікнёнаму і глыбокаму) не дадзена стаць адзінкава і вычарпальна правільным. Працэс спасціжэння сэнсу вялікіх мастацкіх тварэнняў бясконцы. ... Па-другое: нельга не лічыцца з неаднаразова выказанымі меркаваннямі ... аб тым, што літаратуразнаўчыя трактоўкі славесна-мастацкіх тварэнняў павінны быць перш за ўсё аргументаванымі і дакладнымі, улічваць складаныя і шматпланавыя сувязі з цэлым кожнага тэкставага элемента. Такое абавязковае патрабаванне, што прад’яўляецца да інтэрпрэтацый, калі яны хоць у якойсьці ступені прэтэндуюць на навуковасць. Літаратуразнаўчым прачытанням супрацьпаказаны як бясконцы паўтор відавочных ісцін, так і адвольнае фантазіраванне па слядах мастацкіх тэкстаў, якое адводзіць ад сутнасці выражанага пісьменнікам і ідзе з ім уразрэз. ... І, нарэшце, па-трэцяе: літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі набываюць ёмістасць і глыбіню, калі іманентнае вывучэнне ... суправаджаецца кантэкстуальным разглядам»1.
Літаратура
Андреев А.Н. Целостный анализ литературного произведения.— Мн., 1996.
Андреев А.Н. Методология целостного анализа художественного произведения // Андреев А.Н. Методология литературоведения.— Мн., 2000.
Лотман Ю. Анализ поэтического текста.— Л., 1972.
Маймин Е.А., Слинина Э.В. Теория и практика литературного анализа.— М., 1984.
Пути анализа литературного произведения / Под ред. Б.Ф. Егорова.— М., 1981.
Рагойша В. Метадалогія і методыка літаратуразнаўства // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Анализ произведения литературоведческий; Интерпретация // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хализев В.Е. Интерпретация // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
РАЗДЗЕЛ ІІ
ЛІТАРАТУРНЫя роды, віды, жанры