- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Андреев А.Н. Методология литературоведения.— Мн., 2000.
Брунэль П., Пішуа К., Русо А.-М. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? / Пер. з франц.— Мн., 1996.
Веселовский А.Н. Историческая поэтика.— М., 1989.
Взаимодействие и взаимовлияние национальных литератур.— М., 1961.
Взаимосвязи и взаимодействия национальных литератур: Материалы дискуссии.— М., 1961.
Горский И.К. Александр Веселовский и современность.— М., 1975.
Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.
Жирмунский В.М. Сравнительно-историческое литературоведение // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Кабржыцкая Т.В., Рагойша В.П. Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку ХХ стагоддзя.— Мн., 1976.
Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975.
Каваленка В.А. Уводзіны // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн.— Мн., 1993.— Кн. 1.
Калачева С. Компаративизм // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.
Компаративизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.
Кравцов Н.И. Проблемы сравнительного изучения славянских литератур.— М., 1973.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гг.— Мн., 1975.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я – першая палова 60-х гадоў.— Мн., 1985.
Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн.— Мн., 1993–1995.— Кн. 1–4.
Неупокоева И.Г. Проблемы взаимодействия современных литератур.— М., 1963.
Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа.— М., 1976.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Кантакты.— Мн., 1982.
Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Садружнасць літаратур.— Мн., 1968.
Сравнительное изучение славянских литератур.— М., 1973.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Типология и взаимосвязи средневековых литератур Востока и Запада.— М., 1974.
Уэллек Р., Уоррен О. Теория литературы.— М., 1978.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Шамякіна Т.І. Параўнальна-гістарычны метад // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
2.2.5. Псіхалагічная школа
Псіхалагічная школа ў літаратуразнаўстве склалася ў апошняй трэці ХІХ ст., адлюстраваўшы агульны паварот сацыялогіі, філасофіі і эстэтыкі да псіхалагізму. У ёй атрымалі далейшае развіццё некаторыя ідэі культурна-гістарычнай і біяграфічнай школ. Праіснавала псіхалагічная школа да 20-х гг. ХХ ст., саступіўшы месца псіхааналітычнаму і інтуітывісцкаму накірункам у літаратурнай навуцы і крытыцы.
Псіхалагічная школа была генетычна звязана з культурна-гістарычнай. Пэўная абмежаванасць культурна-гістарычнай школы заставіла шукаць новыя шляхі ў літаратуразнаўстве. Імкненне ўлічваць пры літаратуразнаўчым аналізе не толькі ўплыў «асяроддзя» і іншых знешніх фактараў, але і спецыфічныя ўласцівасці мастака, яго творчую індывідуальнасць, асаблівасці яго псіхічнага складу, знаходзіла рэальную падтрымку ў сувязі са значнымі поспехамі фізіялогіі і псіхалогіі ў другой палове ХІХ ст.
Асноўным прадметам вывучэння ў прадстаўнікоў псіхалагічнай школы з’яўляўся ўнутраны бок мастацкай творчасці — матывы душы аўтара, што спрыяюць нараджэнню новага твора, а таксама працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чытача у час знаёмства з творам.
Псіхалагічная школа працягвала ідэі культурна-гістарычнай школы ў плане сувязей літаратуры з матэрыяльным і духоўным развіццём грамадства альбо асяроддзя. Прадстаўнікі псіхалагічнай школы на першае месца ў мастацкай творчасці ставілі індывідуальны аўтарскі пачатак. Мастацкі твор яны трактавалі з пэўным суб’ектывісцкім ухілам, а менавіта як адлюстраванне пераважна ўнутранага свету пісьменніка, яго індывідуальных псіхалагічных уласцівасцей, узаемнай працы розуму і сэрца. Творчы працэс, паводле канцэпцыі псіхалагічнай школы, — акт самавыяўлення мастака, вызвалення яго ад маральнага цяжару, ад непатрэбных думак і пачуццяў; сакрэты творчасці схаваны ў таямніцах аўтарскага «я», ва ўсім складаным інтэлектуальна-душэўным комплексе творцы. Грамадская абумоўленасць мастацкай творчасці была для прадстаўнікоў псіхалагічнай школы другарадным фактарам. Яны лічылі, што жыццё ўплывае на мастака ў залежнасці ад канкрэтных носьбітаў гэтага ўплыву.
Роданачальнікамі псіхалагічнай школы звычайна называюць В. Вундта і А. Патэбню — сучаснікаў, якія ў розных краінах самастойна і амаль што адначасова распрацавалі важнейшыя канцэпцыі школы.
Нямецкі філосаф, псіхолаг і фалькларыст Вільгельм Вундт (1832–1920) ажыццявіў шырокую эксперыментальную распрацоўку праблем псіхалогіі. Яго вопыты садзейнічалі раскрыццю элементарных псіхічных працэсаў, але не растлумачвалі складаныя праявы псіхічнага жыцця (мова, мысленне). Вундт сабраў велізарны матэрыял па гісторыі мовы, міфаў і звычаяў, якія абагульніў у десяцітомнай «Псіхалогіі народаў» (1900–1920).
Вундт і яго вучні, аднадумцы, паслядоўнікі (В. Вец, І. Фолькельт, Э. Эльстэр, С. Жырардэн, Э. Бертрам і інш.) мелі вялікую схільнасць да псіхафізіялагічнага вытлумачэння з’яў літаратуры і мастацтва, а таксама перабольшвалі ролю біяграфічных фактараў у эстэтычнай дзейнасці чалавека. Разам з тым дадзенымі вучонымі грунтоўна, на ўзроўні навукова-пазітыўнага пазнання вывучалася псіхалогія творчасці; значнае месца ў творчым працэсе адводзілася інтуіцыі, падсвядомасці. Гэта ў значнай ступені паўплывала ў далейшым на фарміраванне тэорыі псіхааналізу З. Фрэйда.
Даволі моцна выявілася псіхалагічная школа і ў рускім літаратуразнаўстве. Тут яе прадстаўлялі А. Патэбня і яго вучні Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі, А. Папоў, А. Горнфельд, В. Харцыеў, Б. Лезін, А. Ветухоў, Т. Райнаў, М. Грыгор’еў і інш. Амаль усе яны групаваліся вакол неперыядычнага харкаўскага часопіса «Вопросы теории и психологии творчества», які выходзіў з 1899 па 1923 гг.
Аляксандр Патэбня (1835–1891), роданачальнік рускай псіхалагічнай школы, апублікаваў у 1862 г. у «Журнале Министерства народного просвещения» сваю знакамітую працу «Думка і мова», у якой даволі поўна выклаў уласныя філасофскія і лінгвістычныя погляды. Галоўная ж праца А. Патэбні «З нататак па гісторыі славеснасці» засталася незавершанай і дайшла да нас у канспектыўным запісе слухачоў яго лекцый, якія вучоны чытаў у Харкаўскім універсітэце. А. Патэбня не займаўся канкрэтным псіхалагічным даследаваннем у дачыненні да літаратуры і мастацтва, а выпрацоўваў яго метадалогію. Заслуга А. Патэбні ў тым, што вучоны звярнуў увагу на праблему ўспрымання і тлумачэння мастацкага твора, даўшы ёй сваю ўласную філасофскую трактоўку.
Асабліва цікавымі для сучаснай літаратурнай навукі з’яўляюцца думкі і высновы аднаго з самых буйных прадстаўнікоў рускай псіхалагічнай школы ў літаратуразнаўстве акадэміка Дзмітрыя Аўсяніка-Кулікоўскага (1853–1920). Як і А. Патэбня, Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі быў прафесарам Харкаўскага універсітэта, літаратуразнаўцам і лінгвістам. Асаблівасць метадалогіі Дз. Аўсяніка-Кулікоўскага ў тым, што вучоны спалучаў псіхалагічны метад з сацыялагічным. Ён выдзяляў два тыпы творчасці: назіральны, які прадугледжвае рознабаковае, даволі дакладнае і праўдападобнае адлюстраванне, і эксперыментальны, адлюстраванне ў якім аднастайнае і больш умоўнае. Акрамя таго, творчасць, па Дз. Аўсяніка-Кулікоўскаму, можа быць «аб’ектыўнай» (яна стварае характары, адносна далёкія ад асобы аўтара) і «суб’ектыўнай» (характары, створаныя ёю, унутрана вельмі блізкія ці нават тоесныя аўтару). Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі расчляняў літаратуру на вобразную, да якой адносіў эпас і драму, і ўласна лірычную. Заўважым таксама, што лірыку ён тлумачыў як асобны тып творчасці, што аперыруе ў першую чаргу не вобразамі, а непасрэднымі эмоцыямі, якія ствараюцца рытмам гукавога і пачуццёвага характару.
У беларускім літаратуразнаўстве шэраг ідэй псіхалагічнай школы раздзялялі такія вядомыя даследчыкі і крытыкі, як А. Бабарэка, М. Піятуховіч, І. Замоцін, М. Каспяровіч і некат. інш. Так, А. Бабарэка, абгрунтоўваючы ў артыкулах «З далін на ўзвышшы» і «Аб разуменні мастацкай творчасці і некаторых пытаннях у вывучэнні мастацкай літаратуры» эстэтычную сутнасць літаратуры, навуковыя асновы крытыкі, падкрэсліваў значэнне суб’ектыўна-псіхалагічнага фактару, ролю аўтарскага ўяўлення, фантазіі ў літаратурнай творчасці. І. Замоціным ідэі псіхалагічнай школы прымаліся як элемент сінтэзу яго літаратуразнаўчай тэорыі. У «Нарысах гісторыі беларускай літаратуры» М. Піятуховіча ёсць моманты выкарыстання некаторых элементаў метадалогіі псіхалагічнай школы. На шэраг метадалагічных прыёмаў псіхалагічнай школы абапіраўся і М. Каспяровіч, аб чым, у прыватнасці, сведчыць яго праца «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча».
