- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Беллетристика // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Белетрыстыка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.
Гурвич И.А. Беллетристика в русской литературе ХІХ в.— М., 1970.
Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995.
Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
У асноўным рэпутацыі пісьменнікаў і іх твораў пазначаны пэўнай стабільнасцю (вядома, калі ў гэты працэс акрамя ўласна чытацкай публікі не ўмешваюцца нейкія іншыя, знешнія, калі так можна сказаць, сілы, як, напрыклад, дзяржава з яе моцным ідэалагічным апаратам, што мела месца ў СССР практычна на працягу ўсёй гісторыі існавання гэтай краіны).
Разам з тым у гісторыі функцыянавання прыгожага пісьменства сустракаліся выпадкі, калі малавядомыя для пэўнага часу аўтары ў нейкі іншы момант набывалі папулярнасць і нават станавіліся класікамі. Найбольш яскравы прыклад такіх вось метамарфоз — гэта творчасць У. Шэкспіра, якая аж да сярэдзіны ХVІІІ ст. не прыцягвала да сябе асаблівай увагі, а затым паступова стала набываць вядомасць у Еўропе і свеце ў цэлым. Такі ж прыкладана лёс, але ў дачыненні толькі да рускай і, нават можна сказаць, да ўсёй усходнеславянскай культуры, напаткаў таксама творчасць Ф. Цютчава, выдатныя лірычныя творы якога пры жыцці паэта былі малавядомымі, а ў ХХ ст. набылі вялікую папулярнасць.
Маюць месца таксама і выпадкі адваротнага характару. Дзеля прыкладу можна нагадаць лёс творчасці аднаго з рускіх паэтаў ХІХ ст. С. Надсана, вершы якога пры жыцці пісьменніка карысталіся незвычайным поспехам, а пасля смерці аўтара неяк раптоўна зніклі з літаратурнага небасхілу і практычна забыліся.
«Перапады» цікавасці чытацкай публікі да пісьменнікаў і іх твораў не з’яўляюцца, — лічыць В. Халізеў, — выпадковай справай. Існуюць фактары літаратурнага поспеху. Яны досыць разнародныя»1.
Па-першае, адбываюцца змены (у залежнасці ад атмасферы грамадскага жыцця эпохі) у чытацкіх чаканнях, у выніку якіх увагу на сябе звяртаюць творы то адной, то зусім іншай змястоўнай і ўласна мастацкай арыентацыі. Так, напрыклад, калі яшчэ ў ХІХ ст. чытацкую ўвагу найбольш прыцягвалі творы, так бы мовіць, спакойныя і жыццесцвярджальныя ў сваёй аснове, то ў сярэдзіне і другой палове ХХ ст. істотна павысіліся рэпутацыі тых пісьменнікаў, творы якіх адлюстроўваюць быццё як дысгарманічнае, прасякнутае скепсісам, а то і поўным трагізмам. Адпаведнасць настрою думак аўтараў (калі б яны ні жылі) духу часу ўспрымання літаратуры — гэта, бадай, ці не галоўны фактар, які прыцягвае чытача да твораў, робіць іх вядомымі і папулярнымі.
Па-другое, «у кожную літаратурную эпоху мае месца рэзкае разыходжанне густаў і поглядаў старэйшага і малодшага пакаленняў, пры якім другое адштурхоўваецца ад першага: літаратурныя «куміры» старэйшых развенчваюцца малодшымі, адбываецца перагляд рэпутацый пісьменнікаў і іх твораў; учарашнім «лідэрам» супрацьпастаўляюцца сённяшнія, новыя, сапраўды сучасныя»2. Усё гэта разглядаецца як гарантыя ад застою ў літаратурным жыцці, як абавязковая ўмова яго далейшага руху.
Пры гэтым поспеху ў сучаснікаў у немалой ступені садзейнічае тое, як моцна і эфектна заявіў аб сабе таленавіты аўтар, як ён данёс да чытача ўласную арыгінальнасць і навізну. Часам істотнае значэнне маюць і моманты заахвочвання пісьменнікаў афіцыйнымі ўладамі, уплывовымі грамадскімі коламі, сродкамі масавай інфармацыі. Пэўную ролю адыгрывае таксама імпульс самасцвярджэння тых аўтараў, якія хоць і не валодаюць моцным талентам, аднак настойліва дабіваюцца вядомасці, публікацый, прызнання крытыкаў. Дарэчы, такіх пісьменнікаў неабходна адрозніваць ад графаманаў, якія наогул пазбаўлены таленту.
Разам з тым, «нельга не прызнаць, што галоўным і адзіна надзейным (няхай не заўсёды хутка дзейсным) фактарам поспеху ў чытацкай публікі ... з’яўляецца спаўна рэалізаваўшы сябе пісьменніцкі талент, маштаб асобы аўтара, самабытнасць і арыгінальнасць яго твораў, глыбіня «творчага сузірання» рэальнасці»1.
Наогул жа, якімі б істотнымі і важнымі ні былі меркаванні чытачоў, толькі імі нельга вымяраць годнасць і мастацкую вартасць твораў. Гэта пацвярджае шматвяковы вопыт развіцця сусветнага прыгожага пісьменства, лепшыя творы якога не заўсёды і не адразу атрымлівалі высокую ацэнку і прызнанне шырокай чытацкай публікі. Апошняя ў сувязі з даволі слабай мастацка-эстэтычнай падрыхтаванасцю (яна, вядома, павышаецца з ростам агульнай адукаванасці мас, але не так хутка, як гэтага хацелася б) у сваёй пераважнай частцы іншы раз не ў стане адрозніць сапраўдны шэдэўр ад паралітаратурнай падробкі і па-сапраўднаму ацаніць яго. Такім чынам, мы пераходзім да праблемы грамадскай арыентацыі і прызначэння літаратуры і мастацтва.
