- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики.— М., 1975.
Гальцева Р.А., Роднянская И.Б. Журнальный образ классики // Литературное обозрение.— 1986.— № 3.
Гаспаров М.Л. Классики // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.
Рагойша В. Класіка літаратурная // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995.
Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
4.2. Масавая літаратура
Словазлучэнне «масавая літаратура» мае розныя значэнні. У шырокім сэнсе — гэта ўсё тое ў літаратуры, што не атрымала высокай ацэнкі мастацкі адукаванай публікі: альбо вызвала яе негатыўныя адносіны, альбо засталося ёю незаўважаным.
Аднак больш распаўсюджаным і ўплывовым з’яўляецца ўяўленне аб масавай літаратуры як аб літаратурным «нізе». Яно ўзыходзіць да класіцысцкі арыентаваных тэорый: да нарматыўных паэтык, якія рэзка супрацьпастаўлялі жанры высокія, сур’ёзныя, кананічныя і нізкія, смехавыя, некананічныя. «Масавая літаратура — гэта сукупнасць папулярных твораў, разлічаных на чытача, не далучанага (альбо мала далучанага) да мастацкай культуры, які не валодае развітым густам, не жадае альбо няздольны самастойна думаць і па вартасці ацэньваць творы, які шукае ў друкаваным слове галоўным чынам забаву»1.
Масавая літаратура «прызвана ўлагоджваць (але не стымуляваць!) уяўленне чытача і забяспечваць яго ідэйна-псіхічны «камфорт», перасяляючы яго з рэальнага свету ў ілюзорны, дзе падказаныя жаданні і мары наталяюцца сродкамі стандартызаванага ўяўлення, а ўласная «годнасць» сцвярджаецца шляхам атаясамлівання з героем ці знаходзіць грунт у вобразным афармленні сваёй унутранай спрошчанай карціны рэчаіснасці. Метад масавай літаратуры можа быць названы ілюзіянізмам»2.
Масавая літаратура — словазлучэнне, якое менавіта ў такім маўленчым выглядзе-варыянце ўжываецца на ўсходнеславянскай культурнай прасторы, — у іншых культурах абазначаецца па-рознаму. Так, у англамоўнай літаратурна-крытычнай традыцыі масавая літаратура імянуецца папулярнай (popular) літаратурай. У нямецкай культуры аналагічную ролю адыгрывае словазлучэнне трывіяльная літаратура. Французскія спецыялісты вызначаюць гэтую з’яву як паралітаратуру. Менавіта французскі варыянт найменавання масавай літаратуры стаў інтэрнацыянальным.
Паралітаратура абслугоўвае чытача, чые паняцці аб жыццёвых каштоўнасцях, аб добрым і дрэнным вычэрпваюцца прымітыўнымі стэрэатыпамі і не выходзяць за межы агульнапрызнаных стандартаў. У сувязі з гэтым героі твораў паралітаратуры пазбаўлены, як правіла, індывідуальных рысаў, псіхалогіі, нейкіх асаблівых прыкмет. А часам персанажы гэтых твораў наогул ператвораны ў фікцыю асобы, у нейкі «знак». Як піша В. Халізеў, «крайні схематызм паралітаратурных персанажаў адрознівае іх ад герояў высокай літаратуры і добрай белетрыстыкі»3.
Адсутнасць характараў у творах паралітаратуры кампенсуецца дынамічным дзеяннем, вялікай колькасцю неверагодных, амаль што казачных здарэнняў. Тым не менш аўтары стараюцца ўпэўніць чытача ў дакладнасці і верагоднасці таго, што адлюстроўваецца.
Паралітаратура — гэта ў прынцыпе падабенства літаратуры, якое паразітуе на ёй, дзецішча рынку, прадукт індустрыі духоўнага спажывання. Дадзены момант накладвае велізарны адбітак на аўтарскі пачатак, які ў многіх творах практычна выпусташаны, таму што яны пішуцца пад заказ, з абавязковай арыентацыяй на пэўную схему ці формулу (нездарма творы паралітаратуры імянуюць часта формульнымі), клішэ дзеля інтрыгі і займальнасці.
Асноўным жанрам паралітаратуры з’яўляецца раман з такімі яго разнавіднасцямі, як «дэтэктыў, шпіёнскі раман, баявік (пры жаданні гэтыя тры тыпы можна аб’яднаць пад рубрыкай крымінальны раман), фэнтэзі (у якасці адпраўной мадэлі мае трылогію англійскага пісьменніка Дж.Р.Р. Толкіена «Уладарнік кольцаў»), трылеры (раманы жахаў, якія тыпалагічна ўзыходзяць да «гатычных» раманаў А. Радкліф), любоўны, дамскі, сентыментальны, ці ружовы раман (romance), касцюмна-гістарычны раман з дамешкай меладрамы ці нават парнаграфічнага рамана (зараз гэта «паміраючая» разнавіднасць масавай літаратуры, выцесненая адпаведнага роду кіна- і відэапрадукцыяй)»1. Масавая літаратура парадзіла тэрмін бестселер (упершыню быў прыменены ў 1895 г. у амерыканскім часопісе «Букмэн»). У структуры масавай літаратуры ЗША ўзніклі таксама ў 30-я гг. ХХ ст. фотараманы і коміксы, «дзе літаратурны тэкст — упісаныя ў «пузыры» рэплікі персанажаў — іграюць другарадную ролю ў параўнанні з візуальным радам: размешчанымі ў лагічнай паслядоўнасці карцінкамі (фатаграфіямі), якія ў сваёй сукупнасці перадаюць нейкае драматычнае дзеянне»2.
