- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.
Лотман Ю.М. Массовая литература как историко-культурная проблема // Лотман Ю.М. Избранные статьи: В 3 т.— Таллин, 1993.— Т. 3.
Мельников Н.Г. О понятии «массовая литература» // Литературоведение на пороге ХХІ века.— М., 1998.
Мельников Н.Г. Массовая литература // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Мильдон В.И. Беседы о паралитературе // Вопросы философии.— 1972.— №1.
Муравьев В.С. Массовая литература // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Рагойша В. Бестселер; Літаратура // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Дамский (женский) роман; Детектив; Массовая литература; Триллер; Фэнтази // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Фрадкин И.М. Тривиальный роман и пути его распространения в ФРГ // Массовая литература и кризис буржуазной культуры Запада.— М., 1984.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
4.3. Белетрыстыка
Слова «белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вытанчаная, зграбная славеснасць) выкарыстоўваецца ў розных значэннях: у шырокім сэнсе — мастацкая літаратура (зараз ужыванне дадзенага слова ў такім значэнні ўстарэла); у больш вузкім — апавядальная проза. Белетрыстыка часта атаясамліваецца з масавай літаратурай. Большасць жа даследчыкаў разглядае яе як лепшую частка масавай літаратуры. Менавіта ў такім значэнні яна і цікавіць нас зараз.
Белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, некласічная, аднак тая частка мастацкай славеснасці, якая мае бясспрэчныя вартасці і прынцыпова адрозніваецца ад літаратурнага «нізу» («чытаніны»). Такім чынам, белетрыстыку можна лічыць сярэдняй, прамежкавай прасторай літаратуры паміж масавай, «нізавой» літаратурай і літаратурнай класікай.
«Белетрыстыка неаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яўляецца важным кола твораў, якія не валодаюць мастацкай маштабнасцю і ярка выражанай арыгінальнасцю, але абмяркоўваюць праблемы сваёй краіны і эпохі, што адпавядаюць духоўным і інтэлектуальным запатрабаванням сучаснікаў, а іншы раз і нашчадкаў»1.
Белетрыстыка, якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на літаратурныя і грамадскія павевы свайго часу, не з’яўляецца адзінай плынню. У адных выпадках яна ўбірае ў сябе нешта арыгінальнае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласна мастацкай), у другіх — аказваецца падражальнай і эпігонскай.
Эпігонства (ад ст.-гр. epigonoi — тое, што нарадзілася пазней) — гэта нятворчае перайманне традыцыйных узораў, назойлівае паўтарэнне і вар’іраванне добра вядомых літаратурных тэм, сюжэтаў, матываў. Эпігонства не мае нічога агульнага з пераемнасцю і апорай пісьменніка на традыцыйныя мастацкія формы. Наогул жа для мастацкай творчасці аптымальнай з’яўляецца ўстаноўка на пераемнасць без падражальнасці.
Сур’ёзная белетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Лепшыя з пісьменнікаў-белетрыстаў выконваюць у складзе літаратурнага працэсу даволі важную і адказную ролю, таму што з’яўляюцца своеасаблівымі рэзанатарамі для буйных майстроў слова, а часам і падказчыкамі тэм, матываў, вобразаў.
У шэрагу выпадкаў белетрыстыка ў выніку валявых актаў кіраўнікоў дзяржаў і чыноўнікаў ад літаратуры ўзводзіцца на пэўны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можна прывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Разгром» і «Маладую гвардыю» А. Фадзеева. Як лічыць В. Халізеў, такія творы «правамоцна называць кананізаванай белетрыстыкай»1.
Побач з белетрыстычнымі творамі, якія абмяркоўваюць злабадзённыя праблемы свайго часу, існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога напісаны са свядомай устаноўкай на займальнае і, як правіла, лёгкае чытанне. Дадзенае адгалінаванне белетрыстыкі, што «імкнецца да «формульнасці» і авантурнасці, адрозніваецца ад безаблічнай масавай прадукцыі. У ёй нязменна прысутнічае аўтарская індывідуальнасць»2. Такая разнавіднасць белетрыстыкі таксама мае права на існаванне. Нельга прымяншаць яе значнасць, асабліва для юнацтва. Разам з тым непажадана поўнасцю сканцэнтроўвацца на дадзенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон знаёмству з сапраўднымі шэдэўрамі прыгожага пісьменства.
Белетрыстыка як «сярэдняя» сфера літаратурнай творчасці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ў забаўляльным адгалінаваннях) даволі цесна судакранаецца як з «верхам», так і з «нізам» літаратуры. У найбольшай ступені гэта адносіцца да такіх літаратурных відаў і жанраў, як гістарычны, навукова-фантастычны, прыгодніцкі і авантурны раманы, а таксама раман-дэтэктыў.
