Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯЦУХНА ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ 1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
797.7 Кб
Скачать

Літаратура

Академические школы в русском литературоведении.— М., 1975.

Вейман Р. История литературы и мифология / Пер. с нем.— М., 1975.

Гусев Е.В. Мифологическая школа // Литературный эн­циклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевни­кова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ – ХХ вв. Трак­таты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.

Каваленка В. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры.— Мн., 1981.

Козлов А.С. Мифологическое направление в литерату­рове­дении США..— М., 1984.

Кравцов Н. Анропологическая школа // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-состави­тели Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Мелетинский Е.М. Поэтика мифа.— М., 1995.

Миф – фольклор – литература.— Л., 1978.

Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литерату­рове­дения.— М., 1988.

Николаев П.А., Курилов А.С., Гришунин А.Л. История рус­ского ли­тературоведе­ния.— М., 1980.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Петрухин В.Я. Антропологическая школа // Литературный эн­циклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевни­кова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Салавей Л.М. Міфалагічная школа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бе­ларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.

2.2.2. Біяграфічны метад

Біяграфічны метад — гэта спосаб вывучэння літаратуры, пры якім біяграфія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначальных момантаў мастацкай творчасці. Біяграфічны метад вельмі часта звязаны з адмаўленнем літаратурных напрамкаў і культываваннем імпрэсіяністычнага «партрэта» пісьменніка ў якасці асноўнага жанру літаратуразнаўчага даследавання. Упершыню яго прымяніў французскі літаратуразнаўца Шарль Сент-Бёў (1804–1869) — аўтар славутага пяцітомніка «Літаратурныя партрэты» (1836–1839).

Сент-Бёў першым звярнуў увагу на адрозненні паміж літаратурна-крытычным і навуковым літаратуразнаўчым аналізам. У сваіх даследаваннях вучоны імкнуўся паказаць асаблівасці творчасці пісьменніка праз яго біяграфію. У нарысе «П’ер Карнэль» (1829) Сент-Бёў так фармулюе ідэю свайго метаду: «У галіне крытыкі і гісторыі літаратуры няма, відаць, больш займальнага, больш прыемнага і разам з тым больш павучальнага чытання, як добра напісаная біяграфія вялікіх людзей ..., старанна складзеныя, часам нават крыху шматслоўныя апавяданні аб асобе і творах пісьменніка, мэта якіх — пранікнуць у яго душу, асвоіцца з ім, паказаць яго з самых розных бакоў»1.

Разам з тым неабходна адзначыць, што хоць у Сент-Бёва ў падыходзе да літаратурных з’яў і мела месца біяграфічная дамінанта, вучоны ўсё-такі не замыкаўся ў вузкіх межах спавядаемага ім метаду.

У «чыстым» выглядзе біяграфічны метад праіснаваў нядоўга. Своеасаблівае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшых заходнееўрапейскіх літаратуразнаўцаў ХІХ ст. І. Тэна і Г. Брандэса. І. Тэн лічыў Сент-Бёва сваім настаўнікам і адным з тых, хто падрыхтаваў культурна-гістарычны метад. Г. Брандэс стварыў шэраг арыгінальных літаратурных партрэтаў і біяграфій пісьменнікаў (У. Шэкспіра, І. Гётэ, Вальтэра, Г. Ібсана і некат. інш.), выкарыстоўваючы многае з метадалогіі Сент-Бёва.

У пачатку ХХ ст. некаторыя вучоныя (Р. дэ Гурмон з Францыі, Ю. Айхенвальд з Расіі і інш.) паспрабавалі адрадзіць біяграфічны метад. Аднак гэтыя спробы былі амаль што беспаспяховымі.

У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў значнага пашырэння, хоць яго некаторыя (як правіла, лепшыя) моманты і бакі выкарыстоўваліся многімі вучонымі. Разам з тым у асобных працах, такіх, напрыклад, як «Новая беларуская паэма» М. Байкова, «Аповесць «У палескай глушы» М. Піятуховіча, «Трыццаць год» Я. Бранштэйна, істотна перабольшвалася роля біяграфіі аўтараў у плане яе ўздзеяння на творы.

Сучаснае айчыннае літаратуразнаўства прызнае біяграфічны метад як прыватны прыём даследавання, які вывучае біяграфічныя элементы ў якасці адной з крыніц тэматыкі, праблематыкі і мастацкіх вобразаў твораў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]