
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Белецкий А.И. В мастерской художника слова.— М., 1989.
Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995.
3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
Літаратурныя крытыкі складаюць свайго роду авангард чытацкай публікі. Іх дзейнасць, як ужо адзначана ў загалоўку пытання, з’яўляецца надзвычай важным кампанентам і адначасова фактарам функцыянавання літаратуры, як правіла, сучаснай. Прызванне і асноўная задача крытыкі — ацэнка толькі што напісаных твораў, прычым з абавязковым абгрунтаваннем сваіх меркаванняў і высноў.
У кампетэнцыю літаратурных крытыкаў уваходзіць таксама разгляд даўно напісаных твораў у свеце праблем сучаснасці. Звяртаючыся да тэматыкі і праблематыкі, закранутай раней, але актуальнай для бягучага часу, праводзячы пэўныя паралелі, прадстаўнікі крытычнага цэха дапамагаюць лепш зразумець сэнс і прызначэнне як класічнай спадчыны, так і лепшых твораў сучаснага ім прыгожага пісьменства.
Літаратурная крытыка выконвае ролю творчага пасрэдніка паміж пісьменнікамі і чытачамі. Яна здольная стымуляваць і накіроўваць пісьменніцкую дзейнасць. Уздзейнічае крытыка і на чытача, часам даволі актыўна. Перакананні, эстэтычны густ крытыка, яго асоба ў цэлым іншы раз не менш цікавыя, чым творчасць пісьменніка, што разглядаецца.
Лічыцца, што ў сваім развіцці крытыка прайшла два асноўныя этапы. Крытыка мінулых стагоддзяў, аж да ХVІІІ-га ўключна, была пераважна нарматыўнай. Творы, што абмяркоўваліся ёю, настойліва суадносіліся з жанравымі ўзорамі, сфарміраванымі ў многім яшчэ ў антычнасці. Новая ж крытыка (ХІХ–ХХ стст.) «зыходзіць з праў аўтара на творчасць па законах, ім самім над сабою прызнаных»1. Яна цікавіцца ў першую чаргу непаўторна-індывідуальным абліччам твора, высвятляе своеасаблівасць яго формы і зместу і ў гэтым сэнсе з’яўляецца інтэрпрэтуючай.
Ацэньваючы і інтэрпрэтуючы асобныя творы, крытыка разам з тым разглядае і літаратурны працэс сучаснасці. Пацвярджэннем сказанаму з’яўляецца жанр крытычнага агляду бягучай літаратуры, які ўзнік у Заходняй Еўропе яшчэ ў ХVІІІ ст. і распаўсюдзіўся практычна на ўсе літаратуры кантыненту і свету, у тым ліку і на беларускую (прыгадаем выступленні С. Палуяна, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іншых беларускіх літаратараў і крытыкаў пачатку ХХ ст. на старонках тагачасных выданняў, і ў першую чаргу ў «Нашай ніве»).
Літаратурная крытыка пэўным чынам фарміруе мастацка-эстэтычныя праграмы напрамкаў і плыней, накіроўваючы тым самым літаратурнае развіццё. Прыкладаў такой яе дзейнасці можна прывесці вельмі шмат, пачынаючы з часоў еўрапейскага Асветніцтва, а то і раней. Асабліва шмат зрабіла крытыка ў дадзеным накірунку ў часы ўсталявання ў еўрапейскіх літаратурах рамантызму, а затым выцяснення яго рэалізмам. Канец ХІХ — пачатак ХХ стст. таксама пазначаны актыўнасцю крытыкі ў абгрунтаванні мадэрнісцкіх канцэпцый і накірункаў мастацкай творчасці. Калі браць беларускую літаратуру, то ў ёй таксама крытыка адыграла вельмі важную ролю ў фарміраванні мастацка-эстэтычных праграм пісьменнікаў часоў «Нашай нівы», а таксама 1920-х гг. (маладнякоўская, палымянская і ўзвышэнская крытыка).
Літаратурная крытыка суадносіцца з навукай аб літаратуры даволі няпроста і неадназначна. Абапіраючыся на аналіз твораў, яна аказваецца напрамую звязанай з навуковым пазнаннем. Разам з тым у апошнія часы ўсё большую папулярнасць набывае г. зв. эсэісцкая крытыка, якая не прэтэндуе на аналітычнасць і доказнасць, несучы ў сабе вопыт суб’ектыўнага, пераважна эмацыянальнага засваення твораў. Безумоўна, што і такая разнавіднасць крытыкі мае поўнае права на існаванне.