
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Асмус В.Ф. Чтение как труд и творчество // Асмус В.Ф. Вопросы теории и истории эстетики.— М., 1968.
Барт Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика / Пер. с фр.— М., 1989.
Белецкий А.И. В мастерской художника слова.— М., 1989.
Бонецкая Н.К. «Образ автора» как эстетическая категория // Контекст–1985.— М., 1986.
Ильин И.А. Одинокий художник.— М., 1993.
Мукаржовский Я. Исследования по эстетике и теории искусства.— М., 1994.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Потебня А.А. Эстетика и поэтика.— М., 1976.
Прозоров В.В. Автор // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Читатель // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. Адресат // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Яусс Х.Р. История литературы как провокация литературоведения // Новое литературное обозрение.— М., 1995.— №12.
2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і кругаглядам вывучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыёлагамі, складаючы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Разам з тым уздзеянне літаратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэнсаванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых сацыяльна-культурных кантэкстах яе ўспрымання) з’яўляецца прадметам адной з літаратуразнаўчых дысцыплін — гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры (тэрмін прапанаваны М. Храпчанкам у канцы 1960-х гг.).
Галоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага адрэзку часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яўляецца таксама разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісьменніка людзьмі яго часу. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае неабходную ўмову яго асэнсавання. Паколькі аўтары звяртаюцца, як правіла, перш за ўсё да чытачоў свайго часу, эпохі, дык і ўспрыманне літаратуры яе сучаснікамі даволі часта пазначана надзвычайнай вастрынёй чытацкіх рэакцый, няхай гэта рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёслае, пафаснае адабрэнне.
Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання засноўваецца на крыніцах і матэрыялах самага рознага роду. Гэта колькасць і характар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэта, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на прачытанае (перапіска, мемуары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш істотнымі пры вызначэнні гістарычнага функцыянавання літаратуры з’яўляюцца выказванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэмінісцэнцыі і цытаты ў творах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюстрацыі і рэжысёрскія пастаноўкі; водгукі на літаратурныя факты публіцыстаў, філосафаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важнымі з’яўляюцца рэакцыі апошніх, да разгляду асноўных момантаў дзейнасці якіх мы і звяртаемся ў наступным пытанні.