
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Введение в литературоведение. Хрестоматия / Под ред. П.А. Николаева.— 2-е изд., испр. и доп.— М., 1987.
Возникновение русской науки о литературе / Под ред. П.А. Николаева.— М., 1975.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
История эстетической мысли: В 6 т.— М., 1985.— Т. 1–2.
Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.
Курилов А.С. Литературоведение в России ХVІІІ века.— М., 1981.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Литературные манифесты западноевропейских классицистов.— М., 1980.
Манн Ю.В. Литературоведение // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Николаев П.А., Курилов А.С., Гришунин А.Л. История русского литературоведения.— М., 1980.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя / Уклад. М.І. Мішчанчук, М.Ф. Шаўлоўская; Уступ. арт. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1991.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
ў ХІХ — ПАЧАТКУ хх стст.
2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
Асноўнай прыкметай і асаблівасцю развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў ХІХ — пачатку ХХ стст. з’яўляецца станаўленне ўласных навуковых метадаў і школ у літаратуразнаўстве. Наогул у дадзены перыяд літаратуразнаўства як навука практычна поўнасцю вычляняецца з эстэтыкі і становіцца самастойнай галіной навуковых ведаў.
Сярод навуковых метадаў і накірункаў (даволі часта побач з тэрмінамі «метад» і «накірунак» ужываецца паняцце «школа»; у прынцыпе ўсе гэтыя тры словы-тэрміны з’яўляюцца сінонімамі), што ўзніклі і аформіліся ў літаратурнай навуцы ў ХІХ — пачатку ХХ стст. і самым непасрэдным чынам паўплывалі на развіццё тэарэтыка-літаратурнай галіны ў агульнай сістэме літаратуразнаўчых ведаў, найбольш значнымі і распаўсюджанымі з’яўляюцца міфалагічны, біяграфічны, культурна-гістарычны, параўнальна-гістарычны, псіхалагічны, духоўна-гістарычны, фармальны і сацыялагічны.
Спецыфіка літаратуразнаўчага пазнання ў тым, што яно ў працэсе свайго гістарычнага развіцця не поўнасцю адкідвае напрацаванае папярэднікамі, а бярэ лепшае з усяго таго, што знойдзена, адкрыта ранейшымі вучонымі. Таму літаратуразнаўчыя метады, накірункі і школы ХІХ — пачатку ХХ стст. не знікнуць бясследна, як толькі вычарпаюць свае навуковыя патэнцыі, а пяройдуць многімі сваімі момантамі і гранямі, лепшымі і праверанымі прыёмамі даследавання ў далейшую літаратурную навуку. Толькі што адзначанае датычыцца практычна ўсіх літаратуразнаўчых метадаў, накірункаў і школ ХІХ — пачатку ХХ стст. Прынцып пераемнасці, а таксама адбору і сінтэзу ўсяго лепшага, што напрацавана папярэднікамі,— адзін з важнейшых прынцыпаў літаратурнай навукі, залог яе далейшага паспяховага развіцця.
Напрацаванае прадстаўнікамі канкрэтных метадаў, накірункаў і школ складае аснову літаратуразнаўчых (у тым ліку і тэарэтычных) здабыткаў ХІХ — пачатку ХХ стст. Разам з тым немалы ўклад у тэарэтыка-літаратурную думку гэтага часу ўнеслі асобы, якія стаялі па-за канкрэтнымі метадамі і школамі (ва ўсякім разе не дэкларавалі сваю прыналежнасць да іх). У першую чаргу гэта датычыцца пісьменнікаў. Найбольш часта звярталіся (прама ці ўскосна) да пытанняў тэорыі літаратуры ў сваіх выступленнях, артыкулах, прадмовах да твораў і г. д. такія заходнееўрапейскія і паўночнаамерыканскія майстры мастацкага слова ХІХ — пачатку ХХ стст., як Г. Гейнэ, В. Гюго, Р. Шатабрыян, Ж. Сталь, В. Скот, П. Мэрымэ, Стэндаль, А. Бальзак, Ч. Дзікенс, У. Тэкерэй, Г. Мапасан, Г. Джэймс, Р. Ралан, А. Франс і інш. Значны ўклад у развіццё тэарэтыка-літаратурнай думкі ўнеслі і расійскія пісьменнікі, сярод якіх асабліва вылучаюцца імёны А. Пушкіна, В. Бялінскага, М. Чарнышэўскага, М. Дабралюбава, Дз. Пісарава, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага.