
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества.— М., 1979.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп. М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Рагойша В. Вобраз літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Шапир М.И. Язык поэтический // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
Рэчаіснасць у яе прасторава-часавых каардынатах кожным відам мастацтва засвойваецца па-рознаму. Так, жывапіс і скульптура паказваюць прадметы ў статыцы, вылучаючы на першы план іх прасторавыя абрысы і прапорцыі.
Мастацкая ж літаратура (у гэтых адносінах да яе блізкія тэатр і кіно) узнаўляе пераважна такія жыццёвыя працэсы, якія працякаюць у часе, г. зн. чалавечую жыццядзейнасць, што звязана з ланцужком перажыванняў, думак, намераў, учынкаў, падзей. На дадзеную асаблівасць і спецыфіку слоўнага мастацтва адным з першых звярнуў увагу Лесінг. Імкненне літаратуры да адлюстравання жыццёвых працэсаў ён тлумачыў часавай працягласцю чалавечага маўлення1.
Пры гэтым пісьменнік не звязаны з неабходнасцю адлюстроўваць бягучы час літаральна і непасрэдна, як гэта, напрыклад, уласціва тэатральнай пастаноўцы, дзе сцэнічны і рэальны час у межах аднаго дзеяння (акта) павінны абавязкова супадаць. У літаратурным творы могуць быць дадзены старанныя, падрабязныя характарыстыкі якога-небудзь прамежку часу. Даволі часта пісьменнік, наадварот, дае надзвычай кампактныя характарыстыкі дзейсных прамежкаў часу. Такім чынам, пісьменнікі могуць ці расцягваць, ці, наадварот, сціскаць час дзеяння.
У перадачы прасторавых адносін літаратура пэўным чынам прайграе мастацтвам, якія валодаюць выяўленчасцю. Лесінг сцвярджаў, што прадметы, якія суіснуюць побач, павіны адлюстроўвацца галоўным чынам такімі мастацтвамі, як жывапіс і скульптура. Пры гэтым ён падкрэсліваў, што апісанні нерухомых прадметаў у літаратурных творах не павінны вылучацца на першы план: «Тое, што вока ахоплівае адразу, паэт павінен паказваць нам марудна, па частках, і нярэдка здараецца так, што пры ўспрыманні апошняй часткі мы ўжо зусім забываем аб першай»2. У «Лаакаоне» адзначаецца, што вялікія паэты пазбягаюць падрабязных апісанняў і імкнуцца замяніць іх узнаўленнем падзей. У якасці прыкладу прыводзіцца факт з «Іліяды», дзе Гамер не малюе (вядома, словамі) шчыт Ахіла, а распавядае, як ён быў выкаваны Гефестам.
Прыведзеныя меркаванні Лесінга ў многім пацвярджаюцца вопытам слоўнага мастацтва наступных эпох. Таленавітыя пісьменнікі пры паказе асяроддзя, у якім знаходзяцца і дзейнічаюць персанажы, стараюцца пераадолець статычнасць. Так, напрыклад, малюючы карціны прыроды, яны паказваюць іх у пэўнай дынаміцы, развіцці (успомнім раніцу ў тургенеўскім «Лесе і стэпе»; альбо паказ гэтага ж часу сутак Мележам у «Палескай хроніцы», калі ён знаёміць чытача з Куранямі і штодзённымі турботамі жыхароў гэтай вёскі).
Там, дзе ідзе просты пералік прадметаў, мастак рызыкуе аказацца манатонным і невыразным.
У мастацкім засваенні прасторы літаратура валодае, аднак, і перавагамі ў параўнанні са скульптурай і жывапісам. Пісьменнік можа з неабмежаванай хуткасцю пераходзіць ад адной карціны да другой, лёгка пераносячы чытача ў розныя месцы.
Такім чынам, магчымасці літаратуры ў авалодванні прасторай хоць і нельга параўнаць з часавымі патэнцыямі гэтага віду мастацтва, аднак і яны істотна дапамагаюць у агульным працэсе ўзнаўлення жыцця.