- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
Мастацтвы |
Выяўленчыя |
Экспрэсіўныя |
Часавыя |
Эпічная славеснасць |
Лірычная славеснасць Музыка |
Прасторава-часавыя |
Пантаміма |
Танец |
Прасторавыя |
Жывапіс Скульптура |
Архітэктура |
Схема класіфікацыі відаў мастацтва
З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
Прыкладныя (працоўныя) мастацтвы |
Архітэктура Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва |
Прасторавыя мастацтвы |
Выяўленчыя мастацтвы |
Скульптура Жывапіс Графіка Мастацкая фатаграфія |
|
Мастацтва слова Мастацтва гука |
Літаратура Музыка |
Часавыя мастацтвы |
Відовішчныя («ігравыя») мастацтвы |
Харэаграфія Кіно Тэлебачанне Эстрада Цырк |
Прасторава-часавыя мастацтвы
|
Унутры відаў мастацтва (практычна ў кожным з іх) ёсць свая пэўная, часам даволі шматступянёвая і складаная, дыферэнцыяцыя.
Літаратура
Ванслов В.В. Эстетика романтизма.— М., 1966.
Взаимодействие и синтез искусств.— Л., 1978.
Виды искусства в социалистической художественной культуре.— М., 1984.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Дмитриева Н.А. Изображение и слово.— М., 1962.
Каган М.С. Морфология искусства.— М., 1972.
Кожинов В. Виды искусства.— М., 1960.
Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.
Поспелов Г.Н. Искусство и эстетика.— М., 1984.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
5. Пазнавальны аспект мастацтва
Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці (прыроды, акаляючага асяроддзя, унутранага свету чалавека, грамадскіх адносін) — адна з немалаважных функцый мастацтва.
Пазнавальны аспект мастацтва быў намі часткова закрануты пры разглядзе спецыфікі і структуры мастацкага вобраза. Зараз жа на самых значных момантах гэтага боку мастацтва мы спынімся больш падрабязна.
Пазнавальны аспект мастацтва выяўляецца непасрэдна ў тэматыцы , якая складае неад’емны і пры гэтым фундаментальны пачатак мастацкіх твораў.
Па паходжанню слова «тэма» («тэматыка») старажытнагрэчаскае (thema) і абазначае літаральна «тое, што пакладзена ў аснову». У мастацтвазнаўстве і літаратуразнаўстве яно выкарыстоўваецца ў розных значэннях. Аднак сярод іх можна вылучыць два асноўныя.
Па-першае, тэмамі імянуюць найбольш істотныя кампаненты мастацкай структуры, аспекты формы, апорныя прыёмы. У літаратуры — гэта значэнне ключавых слоў, тое, што імі фіксуецца. Так, напрыклад, для рамантыкаў з’яўляецца характэрным выкарыстанне слоў «воля», «свабода», «барацьба» і г. д. Музыказнаўства таксама выкарыстоўвае тэрмін «тэма» менавіта ў такім значэнні: гэта найбольш яркі музычны фрагмент, які дае характарыстыку ўсяму твору. У дадзенай тэрміналагічнай традыцыі тэма збліжаецца (калі не атаясамліваецца) з матывам.
Другое значэнне тэрміна «тэма», найбольш традыцыйнае, якое ідзе ад тэарэтычных вопытаў мінулага стагоддзя, абазначае непасрэдна ўсё тое, што стала прадметам аўтарскага адлюстравання, асэнсавання і ацэнкі. І менавіта ў такім значэнні мы будзем яго ўжываць далей.
Мастацкая тэматыка надзвычай складаная і шматпланавая. Ідучы ўслед за В. Халізевым, мы будзем разглядаць яе «як сукупнасць трох пачаткаў. Гэта, па-першае, анталагічныя і антрапалагічныя універсаліі, па-другое — лакальныя (часам даволі маштабныя) культурна-гістарычныя з’явы, па-трэцяе — феномены індывідуальнага жыцця (перш за ўсё — аўтарскага) у іх самакаштоўнасці»1.
У мастацкіх творах увесь час адлюстроўваюцца (хоча таго аўтар ці не) г. зв. канстанты быцця, яго фундаментальныя ўласцівасці. Гэта перш за ўсё такія важнейшыя быційныя і прыродныя пачаткі (універсаліі), як хаос і космас, рух і нерухомасць, жыццё і смерць, свет і цемень, агонь і вада, і г. д. Усё пералічанае складае комплекс г. зв. анталагічных тэм мастацтва.
Шматстайны таксама і антрапалагічны аспект мастацкай тэматыкі. Ён уключае ў сябе, па-першае, уласна духоўныя пачаткі чалавечага быцця з іх антыноміямі (адчужанасць і прыналежнасць, гордасць і пакорлівасць, грахоўнасць і праведнасць, жаданне ствараць ці разбураць, і г. д.); па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з душэўна-цялеснымі памкненнямі чалавека, куды адносяць лібіда, імкненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, камфорту і г. д.; па-трэцяе, тое ў людзях, што вызначаецца іх палавой прыналежнасцю (мужнасць, жаноцкасць) і ўзростам (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць); і, нарэшце, па-чацвёртае, гэта надэпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстойлівыя формы існавання людзей (праца і адпачынак, будні і святы, канфліктныя і гарманічныя пачаткі рэальнасці, мірнае жыццё і войны ці рэвалюцыі, жыццё ў сваёй краіне ці на чужыне, і г. д.).
Пералічаныя, а таксама некат. інш. быційныя пачаткі, прыходзячы ў мастацтва, складаюць багаты і шматпланавы комплекс г. зв. вечных тэм, многія з якіх архетыпічныя і бяруць свае пачаткі ў міфалагічнай архаіцы. Гэтая грань мастацкай творчасці з’яўляецца здабыткам усіх краін і эпох. Яна выступае альбо ў якасці яўнага цэнтру твора, альбо прысутнічае ў ім падспудна. А можа нават і не ўсведамляцца аўтарам (г. зв. «міфалагічны падтэкст»).
У сваім звароце да «вечных тэм» мастацтва крыху родніцца з анталагічна арыентаванай філасофіяй і вучэннем аб прыродзе чалавека (антрапалогіяй). Зазначым таксама, што праламленне ў мастацтве быційных канстант стала прадметам асаблівай увагі прадстаўнікоў шэрагу літаратуразнаўчых школ (міфалагічнай, неаміфалагічнай, псіхааналітычнай).
Побач з універсаліямі ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быцця (і ў непарыўнай сувязі з імі) мастацтва ўвасабляе таксама культурна-гістарычную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці.
Так, мастацтвам спасцігаюцца і перадаюцца рысы плямёнаў, народаў, нацый, рэлігійных канфесій, уласцівасці дзяржаўных утварэнняў і буйных геаграфічных рэгіёнаў, якія маюць пэўную культурна-гістарычную спецыфіку (напрыклад, Заходняя і Усходняя Еўропа, Далёкі і Блізкі Усход, лацінаамерыканскі свет і г. д.). Рэцыпіенты мастацтва даведваюцца пры гэтым аб асаблівасцях свядомасці (менталітэту) таго альбо іншага народа, нацыі, іх культурных традыцый, формах зносін, бытавым укладзе, рытуальна-абрадавых дзействах, этыкеце і г. д.
У сувязі з толькі што адзначаным паўстае даволі цікавае і вельмі важнае, асабліва для нас, беларусаў, пытанне аб важнасці звароту мастакоў менавіта да сваёй роднай, нацыянальнай тэматыкі. Па-першае, ніхто не скажа лепш і грунтоўней пра пэўную краіну, народ, як гэта зробіць прадстаўнік менавіта дадзенай краіны, народа. Па-другое, шэдэўры сусветнага мастацтва маюць канкрэтную нацыянальную прывязку. Яны менавіта і моцныя гэтым. Наднацыянальнага мастацтва не існуе. Гэта аксіёма.
Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гістарычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыццё народаў, рэгіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяўляе цікавасць да мінулага, часам вельмі далёкага. Сюды можна аднесці быліны, эпічныя песні, балады, гістарычную драматургію і раманістыку. Прадметам мастацкага пазнання становіцца таксама і будучае (жанры утопіі і антыутопіі). Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна для мастака павінна выступаць у якасці першачарговай тэмы, нават, можна сказаць, своеасаблівай «звыштэмы». Без сучаснасці няма сапраўднага і паўнацэннага мастацтва.
Побач з тэмамі «вечнымі» (універсальнымі) і нацыянальна-гістарычнымі (лакальнымі, але ў той жа час надасабовымі) ў мастацтве адлюстроўваецца таксама і непаўторны, надзвычай індывідуальны духоўна-біяграфічны вопыт саміх аўтараў. Пры гэтым мастацкая творчасць выступае як самапазнанне. Дадзены бок тэматыкі мастацтва В. Халізеў прапануе імянаваць «экзістэнцыяльным»1. Асабліва моцна эззістэнцыяльны пачатак выяўляецца ў творах спавядальна-аўтабіяграфічнага характару. Мастацкае самапазнанне і адлюстраванне аўтарскіх экзістэнцый, безумоўна, дамінуе ў лірыцы, якая з’яўляецца пераважна аўтапсіхалагічнай. Асабісты і аўтабіяграфічны пласты мастацкай тэматыкі з’яўляліся аб’ектам асаблівай увагі прадстаўнікоў біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў і інш.). На іх таксама рабілі пэўную стаўку прадстаўнікі імпрэсіяністычнай крытыкі ў асобах Р. дэ Гурмона, І. Аненскага, Ю. Айхенвальда і інш.
Ёсць у складзе мастацкай тэматыкі яшчэ адзін бок. Мастацтва часам засяроджваецца на самім сабе. Аб гэтым сведчаць, па-першае, літаратурныя творы аб мастаках і іх тварэннях, такія, напрыклад, як «Пакуты маладога Вертэра» І. Гётэ, «Егіпецкія ночы» А. Пушкіна, «Партрэт» М. Гогаля, «Майстар і Маргарыта» М. Булгакава, «Доктар Фаустус» Т. Мана і інш. Па-другое, у шэрагу твораў стылізацыйнага і парадыйнага характару ўвага аўтараў засяроджваецца на папярэдніх славесна-мастацкіх формах. Унутрымастацкія тэмы хоць і не з’яўляюцца рэдкасцю, але цэнтр і дамінанту мастацкай тэматыкі складае ўсё-такі звычайная, жывая рэальнасць. Мастацкая творчасць у яе высокіх узорах, як правіла, не замыкаецца на самой сабе.
Абазначаныя намі аспекты мастацкай тэматыкі не ізаляваны адзін ад аднаго. Яны актыўна ўзаемадзейнічаюць і здольныя складаць цэлыя тэматычныя «сплавы».
Тэматыка з яе шматлікімі гранямі можа ўвасабляцца ў творы адкрыта, напрамую, праграмна, экспліцытна альбо апасродкавана, ускосна, падтэкстава, імпліцытна (абодва тэрміны — «экспліцытна» і «імпліцытна» — належаць В. Халізеву1). Другі, імпліцытны від увасаблення тэматыкі, даволі часта выкарыстоўваецца паэтамі.
Як бы падсумоўваючы, зазначым, што важнейшую тэму, нават, можна сказаць, «звыштэму» мастацтва складае чалавек у самых розных праявах яго быцця. Тут і універсальныя (антрапалагічныя) уласцівасці і якасці чалавека; і рысы, сфарміраваныя культурнай традыцыяй і акаляючым асяроддзем; і непаўторныя індывідуальныя пачаткі. Спасцігаючы «чалавечую рэальнасць» і ўвасабляючы эстэтычную сутнасць быцця, мастацтва настойліва пазбягае абстракцый, якімі карыстаюцца навука і філасофія.
Завяршыць размову пра пазнавальны аспект мастацтва хацелася б сцверджаннем І. Волкава: «... пры ўсім аграмадным значэнні пазнавальнай функцыі мастацтва яна не вычэрпвае яго сутнасці. Больш таго, будучы ў той альбо іншай меры заўсёды характэрным для мастацкай творчасці пазнанне не з’яўляецца разам з тым яго самамэтай. Яно падначалена ў мастацтве больш агульнай яго мэце — ажыццяўленню пашыраных канкрэтна-пачуццёвых зносін людзей са светам і яго духоўна-асабоваму засваенню»2.
