Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯЦУХНА ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ 1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
797.7 Кб
Скачать

Літаратура

Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.

Бесклубенко С.Д. Природа искусства.— М., 1982.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Волкова Е.В. Произведение искусства – предмет эсте­тического анализа.— М., 1976.

Гачев Г. Д. Жизнь художественного сознания. Очерки по истории образа.— М., 1972.

Горанов К. Художественный образ и его историческая жизнь.— М., 1970.

Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.

Днепров В. Проблемы реализма.— Л., 1961.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Маймин Е.А. Искусство мыслит образами.— М., 1977.

Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Вобраз літаратурны; Вымысел мастацкі; Індывідуалізацыя ў літаратуры // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Скиба В.А., Чернец Л.В. Образ художественный // Вве­де­ние в литературоведение. Литературное произведение: Ос­новные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Образ; Тип литературный; Типическое, типичное; Условность // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Теория литературы: Основные проблемы в историче­ском освещении.— М., 1962.— Кн. 1.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд.— М., 1976.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Ханеня С.І. Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ ст.— Гомель, 2001.

Храпченко М.Б. Горизонты художественного образа.— М., 1982.

Эпштейн М.Н. Образ художественный // Литературный энциклопедиче­ский словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Нико­лаева.— М., 1987.

4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва

Відаў мастацтва альбо асобных, прыватных мастацтваў шмат. Гэта абумоўлена не толькі разнастайнасцю сродкаў і прыё­маў стварэння і пабудовы мастацкага вобраза, але і эстэтычнай шматграннасцю свету, а таксама разнастайнасцю эстэтычных за­патрабаванняў чалавека.

Гегель вылучыў у свой час і ахарактарызаваў пяць г. зв. «вялікіх» мастацтваў. Гэта архітэктура, скульптура, жывапіс, му­зыка і паэзія. Сучасная эстэтычная і мастацтвазнаўчая думка вы­лучае каля паўтара дзесятка асобных відаў мастацтва. Найбольш вядомыя і распаўсюджаныя сярод іх — гэта літаратура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, графіка, музыка, харэаграфія, тэатр, кіно.

Такая шматстайная галерэя асобных відаў мастацтва, якія, зразумела, знаходзяцца ў цесных узаемасувязях і ўзаемадачыненнях паміж сабой, патрабуе пэўнай упарадкаванасці ўнутры агульнага мастацкага раду.

Найбольш распаўсюджанае і практычна агульнапрынятае размежаване відаў мастацтва адбываецца на аснове элементарных, знешніх, фармальных прыкмет твораў. Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што віды мастацтва адрозніваюцца сродкамі падражання. Прыкладна гэтак жа на дадзеную праблему глядзелі Лесінг і Гегель. Большасць сучасных мастацтвазнаўцаў лічыць, што межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі, спосабамі мастацкага выражэння (у слове, бачных выявах, у гуках і г. д.). Такім чынам, за аснову бярэцца свой, уласны, асаблівы і спецыфічны для кожнага з відаў мастацтва матэрыяльны носьбіт вобразнасці.

Побач з прыведзенай існуе і іншая, г. зв. «катэгарыяльная» трактоўка відаў мастацтва. Яна ідзе ад эпохі рамантызму1. У гэтай трактоўцы не надаецца асаблівай увагі носьбітам вобразнасці, а на першы план выходзяць такія агульнабыційныя і агульнамастацкія катэгорыі, як паэтычнасць, музычнасць, жывапіснасць, якія, як лічыцца, прысутнічаюць у любых формах мастацтва.

Наогул жа, з улікам і першай, і другой канцэпцый, а таксама на аснове некат. інш. адзнак і прыкмет, вылучаюць мастацтвы выяўленчыя і экспрэсіўныя; прасторавыя і часавыя, а на аснове зліцця і сінтэзу прасторавых і часавых харпактарыстык — прасторава-часавыя; слыхавыя і зрокавыя; выканаўчыя і невыканаўчыя; простыя (альбо аднасастаўныя) і сінкрэтычныя (альбо шматсастаўныя); відовішчныя (ігравыя); прыкладныя (працоўныя); і г. д.

Як бачна, зыходных момантаў, на якіх грунтуецца класіфікацыйнае азначэнне, шмат. Адпаведна і шмат схем-класіфікацый відаў мастацтва. Толькі ў нашай айчыннай навуцы іх каля дзесятка. Для прыкладу прывядзём дзве з іх: класіфікацыю аднасастаўных мастацтваў Г. Паспелава, прыведзеную ў яго кнізе «Искусство и эстетика.— М., 1984»; і, так бы мовіць, «універсальную» класіфікацыю мастацтваў з падручніка «Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983».

Схема класіфікацыі аднасастаўных мастацтваў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]