
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Андреев А.Н. Целостный анализ литературного произведения.— Мн., 1996.
Андреев А.Н. Методология литературоведения.— Мн., 2000.
Гарэцкі М. Назваслоўе // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры.— Мн., 1992.
Гніламёдаў У. Ці ёсць будучыня ў літаратуразнаўства? // Полымя.— 1997.— №1.
Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.— Мн., 2001.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Лазарук М. Развіццё навукі аб літаратуры // Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя / Уклад. М.І. Мішчанчук, М.Ф. Шаўлоўская; Уступ. арт. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1991.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гады.— Мн., 1975.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я – першая палова 60-х гадоў.— Мн., 1985.
Мушынскі М.І. Літаратуразнаўства // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Мушынскі М.І. Літаратуразнаўства // Інстытут беларускай культуры.— Мн., 1993.
Мушынскі М. Літаратуразнаўства і крытыка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. — Мн., 1999.— Т. 1.
Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т.— Мн., 1999.— Т. 2.
Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т.— Мн., 2001.— Т. 3.
Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік.— 2-е выд.— Мн., 1987.
Рагойша В. Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству.— Мн., 2000.
Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Рагойша В. Развіццё ў БДУ тэарэтыка-літаратурнай думкі // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4.— 2001.— № 2.
Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя / Уклад. М.І. Мішчанчук, М.Ф. Шаўлоўская; Уступ. арт. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1991.
Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
1. Азначэнне мастацтва
Слова «мастацтва» шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць у першую чаргу на пачуцці чалавека. Часам сюды ўключаюць і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей.
Пад мастацтвам разумеюць спецыфічную грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці, ці, дакладней, яе перастварэнне, а таксама пазнанне і ацэнка.
Дадзенай дэфініцыяй акрэслена практычна самае сутнаснае і вызначальнае ў мастацтве, а менавіта тое, што яно, па-першае, не проста адлюстроўвае рэчаіснасць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй нейкія новыя якасці і рысы; па-другое, і, па-трэцяе, побач з пазнаннем рэчаіснасці ў працэсе яе новага ўзнаўлення абавязкова мае месца аўтарская ацэнка гэтай рэчаіснасці.
Менавіта так, як пададзена вышэй, ацэньвае самую асноўную сутнасць і спецыфіку мастацтва пераважная большасць сучасных айчынных (у шырокім сэнсе, а не толькі беларускіх) эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сённяшні дзень ні ў нашай айчыннай навуцы, ні ў замежнай пакуль што не выпрацавана.
Каб лепш зразумець сутнасць праблемы, пройдземся па гісторыі ўзнікнення і станаўлення поглядаў на мастацтва, на яго прыроду, спецыфіку, эвалюцыйныя змены ў складзе гэтай галіны дзейнасці людзей і формы грамадскай свядомасці.
Так, яшчэ ў старажытнай Грэцыі ўзнікла тэорыя мімезісу, г. зн. падражання, наследавання мастацтва прыродзе. У афіцыйнай эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як «боскае адкрыццё», а ў эпоху Адраджэння — як віртуозная імітацыя натуры чалавека. Тэарэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мастацтва як увасабленне «зграбнага» ў мастацкіх вобразах. Мастацтвам, паводле І. Канта, з’яўляецца «мэтазгодная дзейнасць без мэты». Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго славутая «абсалютная ідэя» («абсалютны дух»). Л. Талстой разумеў мастацтва як «заражэнне» маральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз пачуцці.
Сутнасць мастацтва па-рознаму (нават часам самым процілеглым чынам) трактуецца шматлікімі плынямі замежнай эстэтыкі ХХ ст. Суб’ектывісцкія школы інтуітывісцка-ірацыянальнага накірунку (заснавальнікі Б. Крочэ, А. Бергсан і інш.) пад мастацтвам разумеюць «стыхійнае, неўсвядомленае самавыяўленне мастака»; у эстэтыцы неатамізму (Марытэн) мастацтва лічыцца ўвасабленнем боскай «духоўнай субстанцыі»; экзістэнцыялізм (Сартр) інтэрпрэтуе мастацтва як выяўленне мастацкімі сродкамі сутнасці індывіда ў «пагранічнай сітуацыі» паміж «быццём і небыццём»; фрэйдысцкая эстэтыка разглядае мастацтва як своеасаблівае выяўленне (альбо хаванне) у мастацка-пачуццёвай форме сексуальных памкненняў асобы; фенаменалогія трактуе мастацтва як феномен, які раскрываецца ў працэсе суб’ектыўнага перажывання; і г. д.
Прыведзеныя вышэй, а таксама некат. інш. канцэпцыі мастацтва і мастацкай творчасці аўтар аднаго з новых (выдадзеных у постсавецкі час) расійскіх падручнікаў па тэорыі літаратуры І. Волкаў дзеліць на тры асноўныя групы: 1) канцэпцыі сутнасці мастацтва як падражання жыццю (канцэпцыі Арыстоцеля, «бацькі царквы» Аўгусціна Блажэннага, французскага і еўрапейскага класіцызму і Асветніцтва); 2) канцэпцыі сутнасці мастацтва як суб’ектыўнай творчай здольнасці (канцэпцыі І. Канта, А. Шапэнгауэра, прадстаўнікоў псіхалагічнай школы, З. Фрэйда, А. Бергсана, Б. Крочэ, еўрапейскіх фенаменолагаў, экзістэнцыялістаў, «неакрытыкаў», структуралістаў, прадстаўнікоў фармальнай школы); 3) аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва (канцэпцыі Гегеля, М. Чарнышэўскага, М. Дабралюбава, прадстаўнікоў культурна-гістарычнай школы, параўнальна-гістарычнага метаду альбо кампаратывістыкі, К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў1). Крытычна адштурхоўваючыся ад распаўсюджанай сярод айчынных вучоных у 1930–1950-я гг. тэорыі «вобразнай сутнасці мастацтва», І. Волкаў разглядае тут жа (таксама пад пэўным крытычным «прыцэлам») дзве сучасныя канцэпцыі мастацтва, А. Бурава2 і Г. Паспелава3, якія, калі так можна сказаць, бліжэй стаяць да спасціжэння ісціны ў сутнасці мастацтва і мастацкай творчасці4. Асноўная думка, якую праводзіць І. Волкаў услед за гэтымі вучонымі, і асабліва ўслед за Г. Паспелавым, — гэта наяўнасць у мастацтва свайго спецыфічнага прадмета пазнання і ідэйна-эмацыянальнай ацэнкі: «Мастак, з пункту гледжання Паспелава, пазнае грамадскую характэрнасць жыцця дзеля таго, каб выразіць да яе свае грамадска-зацікаўленыя, ідэалагічныя адносіны. Але не ў сэнсе тэарэтычных форм ідэалогіі (філасофіі, палітычных дактрын і г. д.), а ў тым сэнсе, як гэта людзі робяць у паўсядзённым жыцці, — непасрэдна. Таму ў цэлым ён бачыць сутнасць мастацтва ў непасрэдным ідэалагічным пазнанні сацыяльнай характэрнасці чалавечага жыцця і звязанай з ёй звычайнай прыроды»5.
Зазначым, што І. Волкаву хоць і імпануе канцэпцыя мастацтва і мастацкай творчасці Г. Паспелава, але яе вучоны таксама лічыць не зусім дасканалай.
У сваім падручніку «Тэорыя літаратуры» І. Волкаў прыводзіць і даволі крытычна ацэньвае яшчэ адну сучасную айчынную канцэпцыю мастацтва і мастацкай творчасці, якая склалася ў значнай ступені пад уплывам фармальнай школы 1920-х гг., а таксама пад уплывам сучаснага фармальна-структурнага літаратуразнаўства, — канцэпцыю Ю. Лотмана, выкладзеную ім у кнізе «Аналіз паэтычнага тэксту».
Канцэпцыі сутнасці мастацтва Г. Паспелава і Ю. Лотмана недаацэньваюць, па І. Волкаву, «прамежкавае звяно паміж зыходным пазнавальна-ацэначным зместам і гатовым мастацкім тэкстам, г. зн. уласна творчы працэс, той самы працэс, які ... пакладзены ў аснову «суб’ектыўна-творчых» канцэпцый мастацтва. Але апошнія абсалютызуюць значэнне гэтага звяна ў мастацкай творчасці, разглядаюць мастацтва як праяўленне чыста суб’ектыўнай творчай здольнасці мастака і на гэтай аснове адрываюць мастацтва ад рэчаіснасці і супрацьпастаўляюць ёй.
Таму, задача сучаснай тэорыі літаратуры заключаецца ў тым, — лічыць вучоны, — каб пераадолець усе гэтыя аднабаковасці і даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці мастацкай творчасці, прасачыць, як з рэальнага аб’ектыўнага і суб’ектыўнага жыццёвага зместу творыцца ўласна мастацкі змест. Як ён набывае адпаведную форму і ператвараецца ў тэкст, як функцыянуе ўжо гатовы твор у рэальнай рэчаіснасці, у жыцці асобнага чалавека і ўсяго грамадства»1.