Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯЦУХНА ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
797.7 Кб
Скачать

Літаратура

Виноградов В.В. Вопросы марксистской поэтики.— М., 1972.

Давыдов Ю.Н. Искусство как социологический фено­мен.— М., 1968.

Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Бело­руссии.— М., 1972.

Ивлев Д.Д. Социологический метод // Литературный энциклопедический сло­варь / Под общ. ред. В.М. Кожевни­кова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общест­венной мысли Белоруссии начала ХХ в.— Мн., 1985.

Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.

Литература и социология. Сборник статей.— М., 1977.

Литературно-эстетические концепции в России конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1975.

Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.

Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гг.— Мн., 1975.

Николаев П.А. Марксистско-ленинское литературове­дение.— М., 1983.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Плеханов Г.В. Эстетика и социология искусства: В 2 т.— М., 1978.

Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.

Советское литературоведение за пятьдесят лет.— М., 1967.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Фридлендер Г.М. К. Маркс и Ф. Энгельс и вопросы ли­тера­туры.— М., 1968.

Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.

Шпакоўскі І.С. Сацыялагічны метад // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.

Щербина В.Р. Ленин и вопросы литературы.— М., 1967.

3. тэарэтыка-ЛІТАРАТУРНАЯ думка

Ў СЯРЭДЗІНЕ — ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХХ СТ.

3.1. Агульная характарыстыка развіцця

тэарэтыка-літаратурнай думкі

ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.

Тэарэтыка-літаратурная думка ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст. развіваецца яшчэ больш шпаркімі крокамі ў параўнанні з папярэднім этапам. На змену «акадэмічным» метадам даследавання літаратуры прыходзяць г. зв. навейшыя (псіхааналітычная канцэпцыя, фенаменалогія, «новая крытыка», структуралізм і інш.). Умоўна іх можна падзяліць на дзве асноўныя плыні: г. зв. сайентысцкую і антрапалагічную альбо гуманістычную. Сайентысты (ад англ. sci­ence — навука) імкнуцца вырашыць праблемы даследавання літаратуры, абапіраючыся на дасягненні розных галін навукі. Яны працягваюць, такім чынам, традыцыі пазітывістаў ХІХ ст. Прадстаўнікі ж антрапалагічнага альбо гуманістычнага накірунку зыходзяць з пераканання, што літаратура з’яўляецца асаблівым відам чалавечай дзейнасці, які не паддаецца строга навуковаму тлумачэнню.

Вельмі важнай асаблівасцю развіцця літаратуразнаўства і тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім з’яўляецца тое, што вучоныя ХХ ст. на першае месца ў літаратуразнаўчым даследаванні пачалі ставіць менавіта мастацкі твор, а не ўвесь комплекс калялітаратурных фактаў і з’яў (біяграфію пісьменніка, яго псіхалогію, духоўны вопыт, асаблівасці грамадскага рэагавання на творы літаратуры і г. д). Праўда, пры гэтым не абыходзіцца без крайнасцей (напрыклад, постстуктуралісцкія канцэпцыі твора як самадастатковага тэксту, складзенага з цытат). Аднак у цэлым такі падыход дае станоўчыя вынікі. Менавіта дзякуючы яму высвечваюцца многія моманты і грані ўнутранай складанай будовы мастацкага твора, яго шматаспектнай структуры.

Агульнапрызнана, што авангард літаратурнай навукі ХХ ст., (як, і ранейшага часу) знаходзіцца ў краінах Заходняй Еўропы. Менавіта там пачалі свой шлях практычна ўсе «навейшыя» літаратуразнаўчыя канцэпцыі, метады, школы. Аднак дзеля справядлівасці трэба аддаць даніну павагі і ўсходнеславянскай, і ў першую чаргу рускай літаратурнай навуцы. Нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы ў выніку ідэалагічнага дыктату і ціску (літаратуразнаўства пры ўсёй яго спецыфіцы з’яўляецца ўсё-такі ў немалой ступені навукай грамадазнаўчай), савецкая літаратурная навука (вядома, перадавая яе частка) не толькі не згубіла напрацаваныя ў свой час здабыткі і традыцыі, але і пэўным чынам узбагаціла іх. У тым ліку і ў галіне тэорыі літаратуры, аб чым сведчыць, напрыклад, калектыўны трохтомнік «Теория литературы. Основные вопросы в историческом освещении» (1962–1965), мноства манаграфічных навуковых прац па самых розных пытаннях, а таксама цэлы шэраг падручнікаў (кнігі Л. Цімафеева, Р. Абрамовіча, Г. Паспелава, М. Гуляева, І. Волкава, В. Халізева). Без глыбокай тэарэтычнай распрацоўкі многіх пытанняў наўрад ці магло б быць ажыццёўлена выданне грунтоўнейшага васьмітомніка «История всемирной литературы» (1983–1994) — працы, несумненна, эпахальнай для ўсяго сусветнага літаратуразнаўства. Прозвішчы Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, В. Жырмунскага, Ю. Лотмана, М. Бахціна, У. Пропа, Дз. Ліхачова, Г. Паспелава, М. Конрада і шэрагу іншых савецкіх вучоных ведаюць усе сур’ёзныя літаратуразнаўцы свету.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]