Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафе­сій часцей за ўсё імі карыстаюцца. З тэрмінамі-прафесіяналізмамі складзіце сказы.

Бартэрная здзелка, дарожныя нататкі, рэклама, ценявая эканоміка, лекцыя-гутарка, лірычны верш, рэпартаж, дыпламатычная недатыкаль­насць, дысертацыя, справаздача, міжнароднае камюніке, службовая харак­тарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мітынгу, манаграфія, фелье­тон, вучоныя запіскі, паэма, крымінальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы іск, тэлеінтэрв’ю, палітычны памфлет, таварная біржа, вайсковая прысяга, рэцэнзія на спектакль, тэлефонная размова, адралогія.

3. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутар­ковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.

1. У мэтах прадухілення псавання харчовых прадуктаў мікраарганіз­мамі прадугледжана апрацоўка іх кансервантамі.

2. Узровень паспяховасці за I семестр пераканаўча дэманструе дзейс­насць ужывання новых метадычных прыёмаў.

3. Дырэкцыя лічыць патрэбным падтрымаць Пракаповіч у яе імкнен­ні павысіць прафесійную кваліфікацыю.

4. У сувязі са зменай школьнага раскладу наведванне музея перано­сіцца на аўторак.

4. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызнач­це стылістычную мэту яе выкарыстання.

1. Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзе­нымі хімічнага аналізу (Карп.). 2. Сын працуе дыпламатам у адной заакіян­скай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам (Дуб.). 3. «Наркоз! Вера Паўлаў­на!» – устае з табурэціка Яраш (І. Ш.). 4. Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці слых рэжуць мне словы (К. Б.). 5. Прыкметы – спадарожнікі мае вы, прэлюдыі на бальшаках да мэты… (А. Л.). 6. Разальецца сунічны во­дар, бы спрадвечны бароў бальзам. 7. Не веру ідалам паганым, што выра­заюць разьбяры (Куп.).

5. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.

Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраах­вотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабра­душны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, архівазнаўства, дыспан­сер, мысленне, шэсцьдзясят, туманы, параход, металургія, аднастайны, ме­танімія, каменны.

6. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрозніваль­ную ролю інтанацыі.

1. Дай Бог чутае пабачыць! 2. Зрабіце ласку, заходзьце! 3. Вы сёння цудоўна выглядаеце. 4. Я цалкам задаволены! 5. Не рабі другому, што не люба самому. 6. Ні ў якім выпадку! 7. Вы ўсё зразумелі? 8. Жыццё пра­жыць – не поле перайсці. 9. Якое там жыццё! Неверагодна!

7. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынялях за партай, навукі грызлі мы граніт (П. Броўка). 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо (К. Кірэенка). 3. Цар пу­шчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма («Звязда»). 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага па­літычнага марозу (У. Караткевіч).

8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па прыналежнасці да стылю (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы, стыль ма­стацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзіце сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць сло­ва, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай про­бы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Ле­ту, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце ста­навіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая па­садка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.