Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

1.5. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў

Духоўная самабытнасць кожнага народа найперш выяўляецца ў род- ным слове. «Беларуская мова – «адзежа душы» беларусаў (Ф. Багушэвіч), адметная форма нашай культуры, якую мы абавязаны шанаваць і аберагаць непаўторны этнас ад таго, каб не адысці ў нябыт.

Адносіны да духоўнай спадчыны, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што беларуская мова сёння нячаста гучыць на гарадскіх вуліцах, на пра­цоўных і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, на ра­дыё і тэлебачанні, большасць насельніцтва Беларусі лічыць яе роднай. Ва­лодаюць беларускай мовай некаторыя рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, та­тары і іншыя прадстаўнікі народнасцей і нацый (іх у Беларусі пражывае больш за 140), што жывуць на нашай зямлі і паважаюць яе народ.

Беларускай мовай карыстаюцца ў штодзённым побыце ў вёсцы і го­радзе. Беларускія песні гучаць на вяселлях і радзінах, народных святах і про­ста за бяседным сталом. На беларускай мове выдаюцца кнігі, часопісы, га­зеты. Гучыць мова па радыё і тэлебачанні. Многія майстры мастацкага сло­ва, кампазітары, мастакі, артысты заслужылі прызнанне не толькі ў Белару­сі, але і далёка за яе межамі (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Я. Маўр, А. Куляшоў, У. Караткевіч, А. Макаёнак, В. Быкаў, І. Лучанок, У. Мулявін і інш.). З набыццём статусу дзяржаўнай беларуская мова пачынае займаць належнае месца ў афіцыйна-дзелавой і навуковай сферах жыцця.

Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і не­дахопамі сённяшніх дзён. Гэта, як у люстры, выяўляецца ў сучаснай бела­рускай мове, якая, маючы шмат фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей, пачала па розных прычынах страчваць нацыянальную адмет­насць. Беларуса і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных (шчасце, жыццё, чысты), па ёмкім «дзе» і густым «чаго» (дзеці, радзіма, узнагарода, пагода), мілагучным спалучэнні зычных і галосных (салодкі, палон, галоўны, завушніцы), зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асіміля­тыўную мяккасць (зьдзівіцца, сьнег, цьвёрды, мядзьведзь) і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным складзе (ня быў, ня ведаў, бяз радасці, бяз выніку). Шмат у беларусаў сэн­сава і эмацыянальна ёмістых слоў (вяселле, ліпень, жнівень, палетак, радо­вішча, свідравіна, садавіна).

На вялікі жаль, павялічваецца імкненне ўжываць не свае, а запазы­чаныя словы (замест кнігарня, садавіна́, выстаўка, вы́разкніжны мага­зін, фрукты, выста́ва, дэкальтэ́).

Адметнасць беларускай мове заўсёды надавала выкарыстанне пры звароце да знаёмых і незнаёмых людзей даўніх назоўнікавых форм кліч­нага склону (браце, дружа, сынку, суседзе, Іване), пытальнай часціцы ці (ці відаць? ці зразумела?), а таксама ўжыванне прыналежных прыметнікаў (бацькаў наказ, матчына слова, настаўнікава парада, суседава дапамога), устойлівых спалучэнняў (чуў на свае вушы, бачыў на ўласныя вочы, гады ў рады, дзіва дзіўнае). І трэба толькі шкадаваць, што ў сучасным маўленні згаданымі зваротамі карыстаюцца нячаста, а прыналежныя займеннікі за­мяняюць назоўнікамі (наказ бацькі, слова маці, дапамога суседа, парада настаўніка). Спрадвечна беларускія дзеепрыметнікі на старонках перыя­дычнага друку і ў мастацкай літаратуры саступаюць месца сваім «упэўне­ным родзічам» з іншымі суфіксамі (узмужнелы – узмужнеўшы, пасівелы – пасівеўшы, падсохлы – падсохшы). «Вольна пачуваюць» сябе і неўласці­выя беларускай мове дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага і за­лежнага стану (кіруючы апарат, рухаючая сіла гісторыі, заходзячае сонца, чытаемы твор).

Хіба можна гаварыць пра канчаткова кадыфікаваную адзіную літара­турную мову, у якой закладзены генетычны код нацыі, калі канфліктуюць два істотна адрозныя правапісы, сапернічаюць дзве графікі (афіцыйная лі­таратурная мова і ўдасканаленая «тарашкевіца»)?

Разгледзім тое, што з нашай мовай адбываецца ў сувязі з працэсамі інтэграцыі, узяўшы замацаваны менавіта ў апошні час набор слоў і вы­разаў: рэкецір, кілер, экстрасэнс, інтымныя паслугі, нетрадыцыйная сексу­альная арыентацыя, путана… Замененыя імі словы роднай мовы нясуць не толькі маральна-этычныя азначэнні, але і юрыдычныя кваліфікацыі: ра­баўнік, забойца, чараўнік (вядзьмар), распуста, ненармальнасць, прасты­тутка… Уласна, народ мае словы яшчэ больш важкія, толькі па-за межамі лексікі літаратурнай (нарматыўнай). Дык вось, хіба не відавочна, што бяс­крыўдныя быццам бы запазычанні (з «еўрапейскага» лексікону) дзейні­чаюць на шкоду нашай традыцыйнай духоўнай свядомасці, па-свойму аслабляючы інстынкт самазахавання, разбураючы генетычны код нацыі.

Таму адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для бела­русаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць паша­на да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.