Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
96
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

15. Напішыце ліст сваім родным і раскажыце пра наведванне музея (выстаўкі, тэатра).

16. Прааналізуйце дакументы, напісаныя вамі, назавіце словы і выразы, якія складаюць спецыфіку гэтых папер.

МОДУЛЬ V. КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

Задачай дадзенага модуля з’яўляецца выпрацоўка ўмення будаваць выказванне з улікам абставін і мэты моўных зносін, авалоданне прафесійна арыентаваным маўленнем, развіццё моўнай інтуіцыі праз усведамленне стылёвай структуры кантэксту.

Схема блок-сістэмы модуля

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Мова і маўленне

Камбінаваны з папярэднім кантролем

Вучэбныя дэбаты

2

2. Дакладнасць выказ­вання і моўныя нормы

Камбінаваны

Прэс-канферэнцыя

2

3. Маўленчы этыкет і культура зносін

Камбінаваны

Дыскусія

2

Слоўнік паняццяў

Акцэнталогія

(лац. accentus – націск, гр. logos – слова, паняцце, вучэнне) раз­дзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца асаблівасці націску ў сло­вах і ўмовы яго змянення.

Праклітыка

ненаціскное слова, што стаіць спераду націскнога і ў адносінах націску прымыкае да наступнага, утвараючы з ім адзінае фане­тычнае цэлае.

Практычная стылістыка

раздзел стылістыкі, у якім вывучаюцца мэтазгодныя спосабы вы­карыстання сродкаў агульнанароднай мовы для найбольш даклад­нага выражэння думкі.

Прасодыя

(гр. prasōdia – націск, прыпеў) сістэма фанетычных сродкаў – на­ціск, інтанацыя, – звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю; пры іх дапамозе выказванню надаецца пэўны сэнс.

Стылістыка

(stylistique ад гр. stylos – палачка для пісання ў старажытных грэ­каў) раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў выражэння ў залежнасці ад характару і ўмоў вы­казвання і яго мэты.

Стыль мовы

сукупнасць моўных сродкаў і прыёмаў, ужываемых у залежнасці ад мэты і зместу выказвання з улікам абстаноўкі, у якой адбываец­ца выказванне.

Стылістычныя нормы

агульнапрынятыя заканамернасці адбору, спалучэння і ўжывання стылістычных сродкаў мовы, падпарадкаваныя зместу і мэтанакі­раванасці выказвання.

Энклітыка

(гр. enclitike – нахілены назад) слова, што пазбаўлена ўласнага на­ціску і цесна прымыкае да папярэднага слова, утвараючы з ім адзі­нае фанетычнае цэлае.

Літаратура

1. Антанюк, Л. А. Беларуская і навуковая тэрміналогія / Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – Мінск, 1992.

3. Беларуская мова / пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1991.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

5. Каўрус, А. А. Культура слова / А. А. Каўрус. – Мінск, 1963.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфагра­фія. – 2-е выд. – Мінск, 1984.

7. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба­дзевіч. – Мінск, 1996.

8. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

9. Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1976.

10. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова / Ф. М. Янкоўскі. – 3-е выд. – Мінск, 1978.