Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

3. Выпішыце са сказаў экзатызмы, растлумачце іх значэнні.

1. Я раптам пачуў перастук кастаньет і звон задуменны гітары (Панч.). 2. Яна пра вікінгаў расказвае ў песнях, як снягоў разгон; фіёрды з даўнішнімі назвамі прыводзіць у дзіцячы сон (Я. С.). 3. Гаркавы дымок саксаула. Баран смерць прыняў з-за гасцей. І смыленню цягне з аула, і пры­смерк, як плоў, загусцеў (Р. Б.). 4. Расплятае вецер косы, свішча тонкая кам­ча, цяжка дыхае раскосы аргамак каля пляча (Грах.). 5. І на далінах, на схі­лах бачу паміж каласамі скачкі джыгітаў тваіх, бурныя скокі хеўсураў (Бр.). 6. Засланяючы даль краявіду, узняліся ўгару тэрыконы, шмат вышэйшыя за піраміды, збудаваныя пры фараонах (Аўр.). 7. Куба – мачэта, якім мазоліс­тыя рукі ссякаюць у сафру цукровы траснік, да сонца праз цемру шляхі пракладаюць (М. Т.). 8. Муэдзін кабету прывітае, сам сабе прамовіць муэдзін: «Паранджу, напэўна, апранае, каб хаваць маршчыны ад мужчын…» (Вял.).

4. Падумайце, як можна перадаць значэнні прыведзеных слоў сродкамі рускай мовы. Чаму немагчымы аднаслоўныя эквіваленты?

Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, крупнік, брукаванка, складанчык, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільна, пярун.

5. Знайдзіце і выпішыце словы, якія не маюць аднаслоўных эквіва­лентаў у рускай мове. Падбярыце да іх адпаведныя апісальныя выразы.

Знерухомець, паквапіцца, баравіна, праставаць, паслугач, вандроўны, здрадзіць, імклівы, бяздогледны, святкаваць, маладзік, стракаты, каліва, медзведзяваты, мроіва, пэндзаль, гартоўны, захмарыцца, абвясціць, кволіц­ца, кубел, прыкры, уражанне, абыякавы, гасцяванне, прычыніцца, выхва­ляцца, ветах, завея, рэчышча, гай, лузан.

6. Растлумачце значэнні наступных беларускіх слоў.

Сёмуха, каляды, багач, вяселле, уваходзіны, вялікдзень, узвіжанне, радаўніца, купалле, дзяды, хаўтуры, адведкі, дажынкі, дакоскі, цяпельца, дзік, ляшчына, палумісак, краскі, гасцяванне, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, пералетак, жыгучка, буслянка.

7. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

Адажыа, акорд, алегра, альт, апасіяната, арыя, баркарола, бас, віртуоз, дуэт, інтэрмеца, кантата, капэла, капрычыа, квартэт, квінтэт, клавікорды, кампазітар, кансерваторыя.

Амплуа, будуар, буржуа, вуаль, гуаш, дэбаты, дэманстрацыя, дэпар­тамент, дэпеша, дэпо, жэле, капюшон, кашнэ, купэ, тратуар, туалет, турнэ, файе, фасон, філе.

Амартызацыя, арышт, варта, гантэль, дамкрат, каштаваць, кошт, кухня, ліхтар, мундштук, муфта, пакгаўз, феерверк, фехтаваць, флюгер, флюс, фрыкадэлі, цэйтнот, цэнтрыфуга, шайба, шлагбаум, штанга, штурм, шруба, шына, шыфер.

Атаман, шацёр, кабан, гарбуз, чучала, карандаш, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, халва, кінжал, баран, каўбаса, бурка, башлык, шапка, курган.

Байкот, баксёр, бізнес, блакада, блюмінг, бокс, бульдозер, бункер, вагон, валейбол, ватэрпола, гумар, інтэрв’ю, накаўт, накдаўн, памфлет, танк, трамвай, трап, трэнер, тэлетайп, тэніс, фальклор, факстрот, фільм, фініш, хакей, шампунь, шлюпка, шхуна.