Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4. Прачытайце складзены настаўнікам педагагічны кодэкс і вы­кажыце свае адносіны да прачытанага.

Доўгі час я, відаць, як і шмат іншых маіх калег, жыў па правілах для вучня. Вучань абавязаны гэта, яму забараняецца тое. Правілы для вучняў забараняліся, мяняліся, а вось для настаўнікаў я за сваё жыццё правілаў не сустракаў.

I тады я вырашыў скласці для сябе ўласны кодэкс педагагічнай этыкі. На гэта пайшло каля двух гадоў.

Трэба адзначыць, што гэты кодэкс неаднойчы дапамог мне з гонарам выйсці з многіх складаных сітуацый. Спадзяюся, што і многім іншым, аса­бліва пачынаючым настаўнікам, ён дапаможа перагледзець свае адносіны з вучнямі. Вось мой кодэкс педагагічнай этыкі.

  1. Уваходзь у клас з усмешкаю. Гэта ўверцюра радаснага ўрока.

  2. Спачатку навучы  потым апытвай.

  3. Будзь справядлівым у ацэнцы ведаў і паводзін вучняў.

  4. Цвёрда трымай дадзенае дзецям слова.

  5. Абарані вучняў ад усіх відаў самаўпраўства.

  6. Строга захоўвай дзіцячыя тайны.

  7. Будзь вытрыманым і цярплівым. Ніколі не апускайся да абразы і знявагі вучняў, і яны ніколі не абразяць і не зняважаць цябе.

  8. Будзь прыкладам ва ўсім: у працы, адзенні, паводзінах.

  9. Ніколі не патрабуй ад вучняў таго, чаго не робіш сам.

  10. У любой сітуацыі ўмей паставіць сябе на месца вучня.

  11. Памятай: зразумець вучня ты зможаш, толькі калі палюбіш яго.

  12. Ні на хвіліну не пераставай вучыцца. Будзь уважлівым, і ты шмат чаму навучышся і ў сваіх калег, і ў сваіх вучняў.

  13. Ніколі не скардзіся на сваіх вучняў. Памятай: добры настаўнік бывае незадаволены толькі сабой.

  14. Не параўноўвай вучняў: у адных гэта развівае зайздрасць і злосць, у другіх  ліслівасць і крывадушнасць.

  15. Давярай вучням. Адмоўся ад дробязнай апекі ў адносінах да іх.

  16. Будзь велікадушным да таго, хто выпадкова спатыкнуўся.

  17. Калі праўда не твая  папрасі ў вучня прабачэння.

  18. Адшукай добрае нават у самага нядбайнага вучня. Пастарайся ўзвысіць яго ва ўласных вачах, і ён апраўдае твае надзеі.

  19. Жыві інтарэсамі дзяцей, і ты зразумееш, што радасць цесных зносін з дзецьмі  адна з найвялікшых зямных радасцей.

  20. У школу ідзі, як на свята. Інакш табе няма чаго там рабіць.

(А. Вайцяховіч).

5. Складзіце аб’яву:

а) пра сустрэчу; у аб’яве дайце кароткую інфармацыю пра чалавека, сустрэча з якім адбудзецца (настаўнік-метадыст, пісьменнік, ветэран вайны);

б) пра ўрачысты вечар, прысвечаны юбілейнай даце; у аб’яве пака­жыце парадак вечара;

в) пра дыспут па кнізе; папярэдзьце, што на дыспуце будзе прысутні­чаць аўтар кнігі.

6. Напішыце заяву з просьбай:

а) прыняць у члены прафсаюза;

б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць родныя;

в) дазволіць датэрмінова здаць экзамен (прычына  работа летам у будаўнічым атрадзе).

7. Напішыце аўтабіяграфію.

8. Складзіце распіску на атрыманне:

а) фотаматэрыялаў для дыялекталагічнай экспедыцыі;

б) грошай ад прыватнай асобы.

9. Напішыце даверанасць на атрыманне:

а) стыпендыі за летнія месяцы;

б) каштоўнай бандэролі, дасланай на групу.

10. Складзіце акт на аснове наступнай інфармацыі:

Дыялекталагічны гурток сабраў матэрыялы, якія патрэбна тэрмінова надрукаваць. Загадчык кафедры беларускай мовы прапанаваў кіраўніку гуртка і старасту дамовіцца з машыністкай, якая працуе ў рэдакцыі газеты. Матэрыялы надрукаваны. Гэта патрэбна дакументальна сцвердзіць, каб ма­шыністка магла атрымаць плату.

11. Напішыце пратакол:

а) прафсаюзнага сходу групы;

б) пасяджэння школы маладога лектара.

12. Напішыце справаздачу:

а) пра заняткі гуртка; б) пра выкананае грамадскае даручэнне.

13. Напішыце ліст школьнай сяброўцы (сябру), у якім раскажыце пра першыя месяцы вучобы ва ўніверсітэце. Прыкладна такога ж зместу напішыце ліст у адзін з малодшых класаў, жыццём якога вы цікавіліся, калі вучыліся ў школе. Параўнайце напісанае і зрабіце вывады пра асаблівасці стылістычнага афармлення тэкстаў.

14. Прачытайце ўрывак з нарыса Я. Брыля «Сэрца камуніста», аформіце тэлеграму, якую прыняла тэлефаністка ад Жалезняковіча.

Падсеў да тэлефона і паклікаў пошту.

Ало! Добры вечар! Гэта – Жалезняковіч. Прыміце, калі ласка, тэле­граму. Так, Баранавічы, Папова, 7. Царуку. Дарагі Валодзя, – ён падумаў трохі, падбіраючы словы. – Так. Дарагі Валодзя, – паўтарыў. – Сёння, калі мы адкрывалі помнік нашым баявым таварышам, ты быў, як заўсёды, з на­мі. Павел. Калі ласка, дзяўчына, паўтарыце. Так. Так. Правільна. Толькі не трэба двойчы «Дарагі Валодзя»: адзін раз будзе лепш. – Ён усміхнуўся. – Дзякую. – Палажыў трубку і пакруціў ручку апарата – на адбой.