Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

17. Вызначце мову-крыніцу запазычаных тэрмінаў, для чаго ка­рыстайцеся «Слоўнікам іншамоўных слоў» a. M. Булыкі (Мінск, 1999), «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» (Мінск, 1977 – 1984) і інш.

Абанент, аванс, акрэдытыў, ажыятаж, акорд, арбітр, банк, банкір, бюджэт, валюта, вэксаль, датацыя, дысконт, дэбет, дэпанент, інвентар, канверсія, тавар, талон, узносная дэкларацыя, фіктыўны вэксаль.

5.5. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Лексікаграфія» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Што вывучае лексікаграфія?

2. Чым абумоўлены падзел слоўнікаў на энцыклапедычныя і лінгвіс­тычныя?

3. Які тып слоўніка з’яўляецца асноўным сярод лінгвістычных? Чаму вы так лічыце?

4. Якая спецыялізацыя характэрна для арфаграфічнага, дыялектала­гічнага, тэрміналагічнага слоўнікаў?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Прадоўжыце сказ.

Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта …

2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады.

3. Запішыце сказы па варыянтах, дзе наступныя словы з’яўлялі­ся б мнагазначнымі і амонімамі.

Забег. Дысціпліна. Бор. Праспект. Запусціць. Пропуск.

4. Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія выра­жаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару.

5. З дапамогай слоўнікаў растлумачце значэнні наступных слоў.

Клыпаць, кульбака, лямантаваць, студзень, хвіля, жлукціць, кулуары, гарлач, лушчак, супоня, зыбка, цяпельца, дзік, краскі, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, жыгучка, пярун, буслянка, крэмень, кубел, кухталь, аполак, прытомнасць.

6. Запішыце наступныя словы ў адпаведнасці з сучаснымі арфа­графічнымі правіламі беларускай мовы. У цяжкіх выпадках звяртай­цеся да арфаграфічнага слоўніка.

Восемнадцатый, почтальон, мадьяр, бульон, инъекция, рытвина, расщепить, проездной, лодырь, начеку, ревматизм, инженер, фойе, бидон, георгин, тираж, попадья, проигрыватель, обомшелый, экстремистский, почерк, набережная, дремучий, дрожжи, сегодняшний, мягче.

7.Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (паступіў, уступіў) у армію. 3. Настой­лівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 5. На (экскаватары, эскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага «Беларусь». 6. Кожны год мы на­бываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў. 7. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова. 8. Пасля (антракту, кантракту) у зале панавала ўрачыстая цішыня. 9. (Кантакт, кантракт) спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні і мацнее з кожным (кантрактам, антрактам, тактам, кантактам).

8. Прачытайце сказы і вызначце прычыну іх двухсэнсоўнасці. Выпраўце і запішыце сказы.

  1. Выглядаюць з-пад ялінкі маладзенькія лісічкі.

  2. Высока ў небе ўздымаўся самотны журавель.

  3. Цяпер ужо баец меў рацыю.

  4. Прапанаваны тэрмін не зусім задавальняў вучонага.

  5. Вось якія яны, рабочыя, усё здолеюць зрабіць – і плуг, і арфу.

  6. Няўдалыя драбіны, да зімы яшчэ паслужаць, а за зіму трэба новыя справіць.

  7. Як махне бугай хвастом – жабы млеюць пад кустом.

9. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Карозія, міграцыя, каталог, дысертацыя, ліміт, атаман, амплуа, ба- сейн, мемуары, вакуум, дыплом, іронія, рэстаўрацыя, прэфікс, флексія, мо- насемія, полісемія, парытэт, вернісаж, сентыментальны, апатыя, камуфляж, вердыкт, стацыянар, бард, інкрустацыя, абарыген, сімуляцыя.

10. Размясціце тэрміны, якія называюць «прадстаўнікоў» белару­скай флоры, у алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.

11. Запішыце адпаведныя прыведзеным беларускамоўныя афі­цыйныя і гутарковыя імёны.

Александр, Семён, Фёдор, Григорий, Матвей, Парфён, Евфимий, Иосиф, Афанасий, Тимофей, Иван, Леон, Филипп, Викентий, Даниил, Филимон, Николай, Прокофий, Моисей, Гавриил, Софрон, Ерофей.

12. Растлумачце значэнні наступных слоў і выразаў, што ўзніклі ў савецкі час. З асобнымі з іх (на выбар) складзіце сказы.

Чырвоная кніга, судна на паветранай падушцы, вахтавы метад, бяз’ядзерная зона, НЛА, вытворчыя магутнасці, гандлёвы цэнтр, інтэрба­чанне, міратворчая місія, усеагульная дыспансерызацыя насельніцтва, на­родная дыпламатыя, свабодная эканамічная зона, сродкі масавай інфар­мацыі (СМІ), НТР, робататэхніка, экалогія навакольнага асяроддзя, рацыя­налізатарская прапанова, канверсія.

13. Ад наступных назоўнікаў утварыце назвы маладых істот.

Зубр, вярблюд, малпа, вавёрка, пінгвін, ластаўка, вуж, чарапаха, слон, арол, мядзведзь, тыгр, алень, заяц, лось, леў, воўк, качка, кот, бусел, мыш, бабёр, журавель, трус.

14. Растлумачце значэнні новых слоў і словазлучэнняў, якія ўзніклі ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя. Складзіце з імі сказы.

АНБ, бартэрная здзелка, бомж, брокерскае месца, датацыя, дэпазітны сертыфікат, дэпартызацыя, кансэнсус, лібералізацыя цэн, наменклатура, прыватызацыя, прыхватызацыя, плюралізм, РБ, рэкет, рэферэндум, СНД, спонсар, таварная біржа, ценявая эканоміка, цэнавая палітыка, экстрасенс.

15. Дакажыце, што прыведзеныя ніжэй фразеалагізмы адлюст­роўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

На кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скрут галавы, кату па пяту, на горкі яблык, на скорую руку, следам за дзедам, як апошняе ў печ усыпаўшы, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві, касіць дугой, газеты чытаць, напрамілы бог, што сліна на язык прынясе, бібікі біць, чорна ў роце, біць у хамут, даць пытлю, брацца за гуж, тачыць лясы, на сабак брахаць, смаргонская палітыка, рукой пайсці, сабакам сена касіць, цыганскае сонца, чортава вока, хоць зубы выберы, як серада на пятніцу, конь божы, ад зямлі не адрос, ад яйка адліць.

МОДУЛЬ III. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ

У ходзе вывучэння раздзела ажыццяўляецца супастаўленне і аналіз розных моўных фактаў у беларускай і рускай мовах, засвойваюцца і замацоўваюцца паняцці «білінгвізм», «моўная інтэрферэнцыя» як вынік білінгвізму, «віды інтэрферэнцыі», «моўная норма». Заданні і тэсты носяць творчы характар.

Схема блок-сістэмы модуля

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Асаблівасці суіснавання бела­рускай і рускай моў у розныя гіста­рычныя перыяды

Лекцыйны з судакладамі студэнтаў

Лекцыя

2

2. Арфаэпічныя і марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Камбінаваны з папярэднім кантролем

Марфалагічны практыкум

2

3. Арфаграфічныя і марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

4. Сінтаксічныя асаблівасці бела­рускай літаратурнай мовы.

Франтальны кантроль

Прэс-канферэнцыя

2